xxx

/ У Беларусі новы пасол ад АБСЕ

/ У Беларусі новы пасол ад АБСЕ

Казахстан падчас старшынства ў АБСЕ плануе паклапаціцца пра спрашчэнне візавага рэжыму для Беларусі.

Пасля ўступлення з новага года на старшынства ў АБСЕ Казахстана пасол гэтай рэспублікі ў Беларусі Анатоль Смірноў паведаміў журналістам, што Казахстан мае намер выступаць за спрашчэнне візавага рэжыму ў рамках АБСЕ, у тым ліку для Беларусі. “Гэта адна з галоўных тэмаў, на якую Казахстан плануе звярнуць увагу. На 2010 год вызначаны шэраг мерапрыемстваў па спрашчэнні візавага рэжыму са многімі краінамі, у тым ліку і з Беларуссю. Думаю, беларускае пытанне ў працэсе абмеркавання і прыняцця рашэнняў будзе разглядацца”, — расказаў Смірноў падчас адмысловай прэсавай канферэнцыі ў Мінску.

Таксама, паводле яго слоў, сёлета Казахстан мае намер арганізаваць саміт АБСЕ, які мусіць “ажывіць і актуалізаваць дзейнасць АБСЕ ў сучасных умовах”. Правядзенне сустрэчы на вышэйшым узроўні, па меркаванню дыпламата, можа надаць неабходны імпульс дзяржавам-удзельніцам, каб “вызначыць новыя кірункі супрацоўніцтва ў еўраатлантычнай і еўразійскай зоне адказнасці АБСЕ, а таксама за яе межамі”. Казахстан плануе падтрымліваць дзейнасць Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ), вярхоўнага камісара па справах нацыянальных меншасцяў, прадстаўніка па свабодзе СМІ.

 У студзені ў Мінск прыбыў новы пасол Офіса Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Новым кіраўніком Офіса з’яўляецца прадстаўнік Германіі Бенедыкт Халлер. Спадар Халлер змяніў на гэтай пасадзе Ганса-Йохана Шмідта.

У снежні, паводле папярэдняй дамоўленасці аб умовах працы ў Беларусі, мандат Офіса АБСЕ ў Мінску падоўжаны на 2010 год. Хаця ў Міністэрстве замежных спраў і падкрэслілі, што перш чым прымаць рашэнне аб мэтазгоднасці падаўжэння мандата быў праведзены ўсебаковы аналіз дзейнасці Офіса АБСЕ ў Мінску на працягу года і яе адпаведнасці дзеючаму мандату.

Мінулы год быў названы “плённым у плане выбудоўвання канструктыўнай лініі ва ўзаемаадносінах з Офісам, шмат у чым дзякуючы высілкам і асабістаму ўнёску яго кіраўніка Ганса-Йохана Шмідта ў 2008–2009 гадах”. “Разам з тым няма аб’ектыўных падстаў для палявой прысутнасці АБСЕ ў Беларусі. Падтрымка беларускім бокам прынятага ў Вене рашэння з’яўляецца пацверджаннем праявы нашай добрай волі, адкрытасці, настрою на канструктыўную працу ў наступным годзе з казахстанскім старшынствам у АБСЕ, еўрапейскімі структурамі і арганізацыямі”, — адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

Сёлета кіраўніцтву Офіса АБСЕ давядзецца надзвычай абачліва і ўзважана ставіцца да сваіх дзеянняў і выказванняў, каб не справакаваць чарговага скандалу. Тым больш, што ўвесну пройдуць выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў, паводле якіх у ЕС будзе ацэньвацца сітуацыя ў Беларусі перад прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).