/ Уладзімір Някляеў: Улады жадаюць, каб я пакінуў краіну

/ Уладзімір Някляеў: Улады жадаюць, каб я пакінуў краіну

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, вядомы паэт Уладзімір Някляеў атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры Ленінскага раёна Мінска. Гэта вельмі трывожыць, паколькі Уладзімір Пракопавіч асуджаны на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання за падзеі 19 снежня 2010 года. Хоць сам паэт у іх не ўдзельнічаў, бо яшчэ да закрыцця выбарчых участкаў на прэзідэнцкіх выбарах быў жорстка збіты невядомымі.

Як распавёў Уладзімір Някляеў “Новаму часу”, пракуратура папярэдзіла, што гэтая адтэрміноўка можа быць з яго знятая, а сам экс-прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы апынецца ў турме, калі ён “і ў далейшым будзе парушаць правілы паводзінаў, устаноўленыя для яго як для асуджанага”.

“Апошняе папярэджанне звязана з тым, што я паехаў на Дзяды ў Крэва, на сваю радзіму. Гэта нармальная і звычайная справа, калі людзі едуць на Дзяды на магілы сваіх продкаў. Але мяне менавіта вось за гэтую паездку выклікалі і папярэдзілі, — кажа Уладзімір Някляеў. — Я ўвесь час адмаўляюся падпісваць іхныя паперы, бо не лічу сябе вінаватым, я ўвесь час кажу ім адно і тое ж, што я вольны ў сваіх дзеяннях. Я ім сказаў, каб яны займаліся тым, чым ім трэба займацца, але не займаліся лухтой. Яны гэта ўвесь час прапускаюць міма вушэй. А вось гэтае папярэджанне ёсцяка сігналам, што мяне збіраюцца рэальна, а не віртуальна, закрыць у турму. Я ім сказаў, што я як дзейнічаў як свабодны чалавек, так і буду дзейнічаць. На гэтым мы развіталіся і, што называецца, не пацалаваліся”.

Сам экс-кандыдат у прэзідэнты лічыць, што гэта ёсць прафілактыка перад 19-м снежня — першай гадавінай “Плошчы”.

“Дарэчы, мне ўжо даўно было сказана, што ў мяне ёсць выйсце, маўляў, вы можаце зрабіць так, каб мы не маглі да вас чапляцца, вы ж можаце паехаць не ў Крэва, а значна далей. Для іх было б вырашэннем праблемы, каб я з’ехаў куды-небудзь у Нямеччыну ці ў Амерыку, і тады б яны сказалі: ну, вось, гэта тое, чаго ён хацеў, — сесці на зялёныя даляры на беразе Атлантычнага акіяна, — адзначае паэт. — Папалохаць за тое, што я паехаў у Крэва, гэта адно. А вось пасадзіць — пры ўсім пры тым, што ў нас робіцца, гэта неяк нязручна. Праўда, пасадзіць у нас праблемы няма, бо ў нас і ні за што садзяць, але ўсе ж такі трэба скляпаць нейкую справу. А за тое, што з’ездзіў у Крэва, туды, дзе нарадзіўся, пасадзіць — дык людзі могуць не зразумець”.

Па словах Уладзіміра Някляева, на яго працягваецца псіхалагічны ціск.

“Начныя праверкі, рэгулярныя адзначэнні — псіхалагічна ўсё гэта вытрымліваць даволі няпроста. Ты ў сваёй хаце бы не гаспадар: у любы час да цябе могуць прыйсці, і ты павінен адчыняць дзверы гэтым людзям у форме. Гэта, дзякуй Богу, не турма, але і не такая жытка простая ў гэтай не турме. Псіхалагічна трымаць гэта вельмі няпроста, — прызнае паэт і палітык. — Відаць, гэта ў іх ужо прапрацаваны працэс, прычым не на мне першым, бо ў іх шмат людзей, за якімі яны назіраюць. Яны праз такія напрацоўкі стараюцца давесці чалавека да якога-небудзь зрыву. Што тычыцца мяне, то яны не дачакаюцца. Мае нервы ўжо не зрываюцца. Так што не той я матэрыял для гэтых эксперыментаў”.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/