xxx

/ Трохкутнік інтарэсаў

/ Трохкутнік інтарэсаў

Беларуска-еўрапейскія адносіны — тэма, якая апошні год не сыходзіць са старонак СМІ і турбуе палітолагаў. Аднак і расійскі накірунак пакуль не збіраецца згінуць у Леце. Беларусь у гэтай геапалітычнай канструкцыі заняла месца суб’екта, які праводзіць сваю палітыку насуперак ці дзякуючы тым ці іншым інтарэсам, але ўсё больш зыходзячы з уласных мэтаў.

Беларусь, якая адбылася

Як самастойнае дзяржаўнае ўтварэнне Беларусь даўно адбылася — канстатаваў падчас сустрэчы экспертаў на ХІІ Мінскім форуме дырэктар Маскоўскага цэнтра Карнегі Дзмітрый Трэнін. Далейшы выбар геапалітыкі дзяржавы будзе толькі вагацца ў межах кан’юнктурных інтарэсаў паміж Еўропай і Расіяй. Вынікам двух дзесяцігоддзяў беларуска-расійскіх адносінаў ёсць выснова пра тое, што інтэграцыя гэтых дзяржаў больш не актуальная. А беларускі рэжым вельмі нязручны паводле сваёй сутнасці для расійскіх дамоваў.

“Беларусь — гэта дзяржава, якая ўжо адбылася. Прычым даволі своеасаблівым і нават іранічным спосабам. Той чалавек, які высунуў канцэпцыю Саюзнай дзяржавы, каб стаць яе кіраўніком, затым выкарыстоўваў яе на працягу наступнага дзесяцігоддзя, каб атрымліваць датацыі, — гаворыць расійскі эксперт. — Тая воля да ўлады, якая была і ёсць у гэтым чалавеку, стварыла канкрэтны рэжым, і яна ж дабавіла суверэнітэту краіне. То бок суверэнітэт Беларусі — прадукт улады чалавека, які кіруе дзяржавай”.

Тое, што Беларусь цяпер актыўна асвойвае шматвектарную палітыку, па словах Дзмітрыя Трэніна, абсалютна нармальна. Удзел у праграме “Усходняе партнёрства” не з’яўляецца новым курсам, ён толькі выкрыў рэальныя памкненні афіцыйнага Мінска. Беларусь не ўваходзіць у сферу інтарэсаў Расіі з-за сваёй нелаяльнасці да палітычных элітаў усходняй суседкі і немагчымасці кіраваць унутранымі беларускімі падзеямі з Масквы. Цяперашнюю Расію эксперт вызначае як нашчадка імперскай краіны, аднак з карэкціроўкай на сучасныя рэаліі.

“Расія — постімперская краіна, якая цяпер імкнецца сябе зацвердзіць як вялікая дзяржава. І ў гэтай якасці яна прэтэндуе на тое, каб стаць цэнтрам сілы, з вызначанай зонай уплыву. Аднак гэта зона ўплыву не ёсць нейкім аналагам Варшаўскай дамовы ці, тым больш, Расійскай імперыі. У палітычнай сферы гэта — лаяльныя дзяржавы, ці, прынамсі, дзяржавы, якія не ўступаюць у NАТО, а ў лепшым выпадку ўступаюць у АДКБ. Што тычыцца эканомікі, то гэта не столькі інтэграцыя, колькі прадстаўленне ўмоў расійскаму капіталу для эканамічнай экспансіі”, — адзначае Дзмітрый Трэнін.

Паводле яго слоў, еўрапейскі вектар сёння прадугледжвае перспектывы інтэграцыі, расійскі — вяртанне да традыцыі ранейшых узаемаадносін. “Расія насамрэч не прапануе інтэграцыйны праект, бо разумее, што за любую інтэграцыю нехта мусіць плаціць. За інтэграцыю Еўропы ў многім заплаціла Заходняя Германія. Расія не хоча яшчэ раз плаціць за гэта, нават калі яна будзе лідэрам інтэграцыі”, — лічыць дырэктар Маскоўскага цэнтра Карнегі.

Стрымана аптымістычны прагноз адносна развіцця беларуска-расійскіх адносінаў прагучаў і з вуснаў кіраўніка Цэнтра міжнародных даследаванняў Белдзяржуніверсітэта Уладзіміра Улаховіча, разам з тым эксперт робіць акцэнт на “натуральнасці” шматвектарнасці знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.

“Цяпер распаўсюджана меркаванне, што ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі перажываюць крызіс. Эмацыйны бок справы зразумелы, аднак узровень гэтых адносінаў застаецца такім высокім, як ні на любым іншым накірунку, — падкрэслівае Улаховіч. — Шырока распаўсюджана меркаванне, што Беларусь сыходзіць на Захад, іграе ў нейкую гульню, каб дабіцца эканамічных прэферэнцый. І нават гаворыцца, што Беларусь здзяйсняе стратэгічнае адступніцтва. Я думаю, усё гэта перабольшванне. Развіццё беларуска-еўрапейскіх адносінаў — натуральная карэкцыя знешнепалітычнага курса краіны, і менавіта так трэба да яго ставіцца”. Па словах эксперта, кожнаму мусіць быць зразумела, што будаваць нацыянальную дзяржаву па прынцыпу адчужэння аднаго вектара — неразумна і нерэальна, а развіццё паўнавартасных, фундаментальных адносінаў з Еўропай — частка нацыянальных беларускіх інтарэсаў.

Інтарэс купюр

Грунт пазітыўнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі павінен палягаць у эканамічнай плоскасці. “Ёсць пазіцыя, паводле якой еўрапейскі вектар павінен стаць магістральным у міжнароднай палітыцы Беларусі. Я не думаю, што сёння можна выдаляць стратэгічнае партнёрства з Расіяй, — адзначае кіраўнік Цэнтра міжнародных даследаванняў Белдзяржуніверсітэта Уладзімір Улаховіч. — Справа не ў кан’юнктуры, гэта аб’ектыўная рэальнасць. Адбудоўваць гэта стратэгічнае партнёрства так ці інакш давядзецца, бо адчужэнне на Захадзе ці Усходзе не ў нацыянальных інтарэсах. Іншая справа, што супрацоўніцтва трэба напоўніць іншай якасцю”.

Улаховіч лічыць, што канфлікты з Расіяй абумоўленыя заідэалагізаванасцю і жаданнем аднавіць Савецкі Саюз. “Гэта сыграла супраць саюзнага праекта, бо цяперашнія рэаліі былі забытыя. Напрыклад, суверэнітэт. Для нас гэта не выклікае сумневаў, а ў расійскага боку стаўленне іншае”. Разыходжанне поглядаў на партнёрства эксперт бачыць у мадэлях існуючых палітычных эліт і культываванні розных каштоўнасцяў.

“Дзяржаўна-эканамічны капіталізм алігархічнага тыпу, які пабудаваны ў Расіі, усё ж не прымальны для Беларусі. Беларуская мадэль, як бы да яе ні ставіліся і ні іранізавалі на гэты конт, мае права на існаванне. Адзін нямецкі журналіст назваў яе “інтуітыўным сацыялізмам”. Я думаю, што гэта інтуіцыя палітычнага кіраўніцтва ў пабудове саюзнай мадэлі супадала з уяўленнем сярэдняга беларуса пра тое, як мусіць выглядаць дзяржава. Рознасць гэтых укладаў — той бар’ер, які перашкаджае будаваць прагматычную лінію супрацоўніцтва, асабліва па лініі гаспадарчых сувязяў”, — рэзюмуе кіраўнік Цэнтра міжнародных даследаванняў БДУ.

Аднак перспектывы беларуска-расійскіх адносінаў, паводле яго меркавання, станоўчыя. І не апошнюю ролю ў гэтым адыгрывае паляпшэнне стасункаў паміж ЕС і нашай усходняй суседкай. “У якасці пазітыўных прынцыпаў я б хацеў назваць змяненне агульнай танальнасці ва ўзаемадзеянні Расіі і Захаду, — тлумачыць Уладзімір Улаховіч. — Гэта важны момант, які можа сыграць сваю ролю ў развіцці беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і стратэгічнага партнёрства з Расіяй. Другое — гэта рэформы, якія паволі адбываюцца ў Беларусі. Так, гэта асцярожныя, няспешныя рэформы, але, калі яны будуць паступовымі і дадуць новую якасць, то, магчыма, і не патрэбна хуткасць, пра якую цяпер гаворыцца”.

Той факт, што Расія не змагла заняць важнейшыя пазіцыі ў беларускай эканоміцы праз прыватызацыю, паводле трактоўкі дырэктара Маскоўскага цэнтра Карнегі Дзмітрыя Трэніна, для Масквы ёсць праблемай, бо гэта не ўпісваецца ў створаную мадэль ідэальных адносінаў. Аднак эксперт не падзяляе думкі, што Беларусь знаходзіцца ў сферы ўплыву Расіі.

“Некаторыя гавораць, што Масква стварае нейкі аўтарытарны інтэрнацыянал, маўляў, з аўтарытарнымі кіраўнікамі лягчэй дамаўляцца. Прыклад Беларусі паказвае, што зусім не так. Маскве прасцей дамаўляцца з плюралістычнымі лідэрамі Украіны, у якіх свае інтарэсы, і на іх можна і патрэбна гуляць любой дзяржаве, што клапоціцца пра свае нацыянальныя інтарэсы. У адносінах да Беларусі гэта не атрымліваецца”, — робіць высновы Трэнін.

Прычыны “нязмоўнасці” палягаюць у абмежаваных магчымасцях для ціску, адсутнасці свабоды для манеўраў на беларускім палітычным полі, бо яно “асфальтаванае”, а сама формула адносінаў “датацыі ў абмен на дэманстрацыю лаяльнасці” больш выгодная для Мінска, чым для Масквы. “На мой погляд, Беларусь адназначна не ўваходзіць у сферу ўплыву Масквы. Сёння гэта толькі два ўтварэнні — Абхазія і Паўднёвая Асеція, усё астатняе — абсалютна не сфера ўплыву, гэта дзяржавы са сваімі інтарэсамі”, — рэзюмуе палітолаг.

На трое бабка варажыла


Сённяшняя сітуацыя манеўравання Беларусі з пошукам партнёраў і спонсараў па заходні і ўсходні бакі дзяржаўнай мяжы больш-менш зразумелая. У будучым эксперты прагназуюць некалькі варыянтаў развіцця адносінаў у трохкутніку “Еўрасаюз — Беларусь — Расія”.

Напрыклад, у ЕС лічаць, што змена беларускай палітыкі ў заходнім накірунку была прадыктаваная пераменамі беларуска-расійскіх адносінаў. “Інтэграцыя Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі мае павярхоўны характар. З гэтага вынікае, што будучыня беларуска-расійскага праекта зусім не ясная”, — адзначае навуковы супрацоўнік Інстытута даследавання праблем бяспекі Сабіна Фішэр (Парыж).

Аднак яна гаворыць, што для далейшага развіцця Беларусі неабходна збліжэнне з ЕС, адносіны Беларусі і Расіі могуць развівацца паралельна. Спадарыня Фішэр даволі аптымістычна глядзіць на здольнасці палітыкаў прадбачыць канфліктныя сітуацыі і, адпаведна, жыць у згодзе, карыстаючыся новымі магчымасцямі, якія адкрывае Еўропа. “Адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю за апошнія пятнаццаць гадоў набылі спецыфічную афарбоўку. Гэта адзіная краіна, якая мае санкцыі з боку ЕС, праблема зрушылася толькі пасля леташняй расійска-грузінскай вайны. Я думаю, што ўнутры ЕС дасягнутая згода адносна таго, што мусіць быць больш пазітыўных зменаў і ў канчатковым выніку інтэграцыя. Еўрасаюз з Беларуссю маюць шанец усталяваць унутраны кансенсус”, — перакананая эксперт.

Найбольш верагодным сцэнарам развіцця падзей дырэктар Маскоўскага цэнтра Карнегі Дзмітрый Трэнін называе захаванне цяперашняй тэндэнцыі — паглыбленне суверэнітэту Беларусі, збалансаванне адносінаў з Расіяй і Еўропай, павярхоўную і нетрывалую інтэграцыю з Расіяй.

“Мытны саюз магчымы, аднак наўрад ці атрымаецца стварыць агульную гандлёвую прастору з-за рознасці эканомікі. Замена саюзу — стратэгічнае партнёрства”, — падкрэслівае эксперт. Другі варыянт развіцця абумоўлены разваротам Мінска ў бок Еўропы, калі дэмакратызацыя зробіць заходні вектар вызначальным, а мадэрнізацыя краіны пойдзе праз інтэграцыю. Расіі застанецца толькі роля суседкі. Паводле магчымага трэцяга сцэнару развіцця падзей (Трэнін назваў яго найменш верагодным), у Маскве прыйдуць да высноў, што галоўнае для Беларусі — мадэрнізацыя, а не размовы пра яе, што гэта важней  за статус. Бо калі не будзе мадэрнізацыі, то краіна стане перыферыяй і Еўропы, і Азіі. “Наступнай будзе тэза: “Еўропа — важнейшы знешні рэсурс мадэрнізацыі краіны”, бо самастойна здзяйсняць гэта Расія не зможа. Тады Расія з задавальненнем, я лічу, зменіць сваю палітыку, задзейнічае інструменты “мяккай сілы”, не будзе размоў пра сферы ўплыву, хаця самога ўплыву можа быць і больш”, — прагназуе эксперт.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).