/ Супрацьстаянне паміж КДБ і МУС было заўсёды

/ Супрацьстаянне паміж КДБ і МУС было заўсёды

Як ужо вядома, у Міністэрстве ўнутраных спраў падчысцілі кадравы склад вышэйшага кіраўніцтва. Нядаўна быў звольнены і намеснік кіраўніка МУС — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік Яўген Полудзень. Ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі — вызвалены Алег Пякарскі. На змену апошняму Лукашэнка ўвёў у кіраўніцтва МУС чалавека з КДБ.

Першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі — прызначаны Ігар Шуневіч. “Я думаю, той досвед, які вы набылі ў КДБ, вельмі вам карысны, але наогул вы — прафесійны спецыяліст Міністэрства ўнутраных спраў, вы служылі на ўсіх пасадах у МУС, ведаеце яго знутры, добра ведаеце вынік — гэта таксама для нас вельмі важна. Але самае галоўнае — праца ў КДБ (а ў апошні час вы якраз займаліся кантролем, можна прама сказаць, працы праваахоўных органаў) дала вам магчымасць убачыць знутры ўсе праблемы Міністэрства ўнутраных спраў”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Ігара Шуневіча. Лукашэнка падкрэсліў, што новаму першаму намесніку міністра ўнутраных спраў неабходна рыхтавацца да больш сур’ёзных задач, якія давядзецца выконваць. “Галоўнае — без аглядкі браць на сябе адказнасць і, натуральна, адказваць за прынятыя рашэнні!” — сказаў ён.

Цікава, што Шуневіча хутка ўзгадалі як супрацоўніка КДБ, які меў дачыненне да палітычных спраў. Так, журналістка “Хартыі’97” Наталля Радзіна (цяпер у палітэміграцыі ў Літве) распавяла, што бачыла новапрызначанага намесніка міністра на начным допыце ў СІЗА КДБ. “Мяне выклікалі на допыт пасля адбою, пасля 22.00, калі я ўжо збіралася класціся на сваю шконку. Допыт праходзіў у кабінеце начальніка турмы, якога перад гэтым Шуневіч выправадзіў з кабінета. Адразу было зразумела, што гэта “вялікая шышка”. Яго цікавілі нейкія вар’яцкія рэчы, на мой погляд. Ён пытаўся пра сувязі кандыдатаў з Германіяй, Польшчай, Расіяй і Украінай”, — распавяла Наталля пра сваю сустрэчу з Шуневічам.

Алег Пякарскі быў звольнены са сваёй пасады “ў сувязі з учыненнем правіннасці, што дыскрэдытуе званне супрацоўніка органаў унутраных спраў”. Аналагічная фармулёўка звальнення і ў Яўгена Полудня. Па звестках інфармацыйнага парталу Naviny.by, палкоўнік Пякарскі падаў рапарт на звальненне па ўласным жаданні на пачатку снежня 2011 года. Аднак, як бачым, яго намер не быў задаволены, і палкоўніка звольнілі гучна.

Генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб гаворыць, што ратацыя кадраў паміж сілавымі структурамі — справа не новая. “Такія выпадкі былі і раней, яшчэ з часоў СССР, калі супрацоўнікаў КДБ накіроўвалі на ўмацаванне МУС. Ігар Шуневіч не зусім належыць да КДБ, большую частку сваёй кар’еры працаваў у сістэме ўнутраных спраў. Канешне, можна гаварыць, што ён дасягнуў большага поспеху падчас працы ў КДБ. Увогуле, супрацьстаянне паміж КДБ і МУС было заўсёды і будзе надалей. Гэта зразумела — дзве моцныя сілавыя структуры вядуць барацьбу за права першай інфармацыі, першай сілы. Зразумела і тое, што Віктар Лукашэнка не супраць, каб сілавыя ведамствы ўзначальвалі людзі, якія больш адданыя яму. Увогуле, цяжка разважаць, што там адбываецца. Сказана, што Пякарскі звольнены з фармулёўкай за дыскрэдытацыю, але што там канкрэтна, пакуль не вядома. Можа быць склад крымінальнага злачынства. А ёсць і проста амаральныя дзеянні”, — адзначыў Мечыслаў Іванавіч.

Шуневіч у часе сваёй працы ў КДБ займаўся карупцыйнымі справамі. Да гэтага прызначэння Шуневіч узначальваў упраўленне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ, па словах Грыба, ад 1990-х гадоў барацьба з карупцыяй не надта прасунулася ў выніках. “Сёння карупцыя ў Беларусі — небяспечная з’ява, я называю яе перманентнай барацьбой. Ад 1990-х гадоў гэтая барацьба працягваецца, і, канешне, у яе ўцягваюцца і сілавыя структуры, у тым ліку і КДБ. Але пакуль не будзе празрыстасці ў гэтых дзеяннях, то нічога не зменіцца”, — адзначае генерал-лейтэнант.

А падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў кажа, што да гэтага прызначэння ніколі раней не чуў пра Шуневіча (аналагічнае гаворыць і Мечыслаў Грыб). “А што тычыцца самога Пякарскага, то ён сябе сапраўды дыскрэдытаваў яшчэ ў 2010 годзе, калі паказваў па БТ арматуру і “кактэйлі Молатава” на плошчы Незалежнасці пасля мітынгу пратэсту 19 снежня, гэта маё меркаванне. А што там было нагодай для звальнення — цяжка сказаць”, — лічыць афіцэр.

Ён пацвярджае, што КДБ і МУС заўжды былі канкурэнтамі, бо “вырашаюць падобныя задачы”. “Наўпроставага супрацьстаяння, можа, і няма, але канкурэнцыя ёсць. Пераліў кадраў пачаўся, яшчэ калі КДБ надзялілі дадатковымі функцыямі МУС. А вось такога, каб людзей пераводзілі з МУС у КДБ, а потым назад, я не памятаю. Але з гэтымі звальненнямі Камітэт дзяржбяспекі, безумоўна, стаў больш моцным. І прызначэнне Шуневіча не тое каб падпарадкавала Міністэрства ўнутраных спраў Камітэту, але зрабіла КДБ больш значным”, — сказаў Мікалай Казлоў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/