/ Снежань, выбары

/ Снежань, выбары

12 снежня 2010 года. Пра магчымае прызначэнне выбараў на гэты дзень кажуць у апазіцыйных колах амаль як пра вырашаную справу. «Я думаю, што гэта сапраўды аптымальная дата для ўлады», — пагаджаецца Валеры Карбалевіч. Пра палітычную сітуацыю ў краіне і верагодныя варыянты яе развіцця з палітолагам Валерыем Карбалевічам размаўляла журналіст «НЧ» Алена Варажбей.

— Напярэдадні новага года будуць вельмі цяжкія перамовы з Расіяй па цэнах на газ і ўмовах паставак нафты. Тая формула, якая дзейнічае паводле дамовы на газ ад 31 снежня 2006 года, вычарпана. З наступнага года павінны быць свабодныя рынкавыя цэны. То бок зараз рукі расійскіх кіраўнікоў развязаны, і яны могуць прызначаць любыя цэны. Тым больш ва ўмовах цяперашняй інфармацыйнай вайны дзвюх краінаў, можна меркаваць, пазіцыя Расіі будзе даволі жорсткай.

Перамовам будуць спадарожнічаць інфармацыйныя атакі з абодвух бакоў. А гэта не вельмі спрыяльны фон для прэзідэнцкіх выбараў. Напрыклад, падчас нафтагазавай вайны напрыканцы 2006-га — пачатку 2007 года шмат людзей пабеглі ў банкі здымаць свае грашовыя ўклады. Лукашэнка потым казаў, што гэта была амаль катастрафічная сітуацыя для фінансавай сістэмы краіны. Гісторыя можа паўтарыцца. Таму трэба спачатку правесці выбары — да таго, як пачнецца больш вострая фаза змагання з Расіяй па ўмовах паставак энергарэсурсаў. Зразумела, што лепш яе праводзіць, ужо маючы ў руках новы прэзідэнцкі тэрмін для Аляксандра Рыгоравіча. Да таго ж, бліжэй да канца года можа неяк атрымаецца назапасіць грошы, узяць крэдыты, каб выканаць абяцанне — выплаціць сярэдні заробак 500 долараў. У лістападзе плануецца павышэнне тарыфнай стаўкі. І напачатку снежня людзям ужо налічаць новыя заробкі. Такім чынам, новыя заробкі ўжо атрымаюць, а вайна з Расіяй пакуль яшчэ не пачнецца.

— Як вядома, пра афіцыйнае абвяшчэнне выбараў улады пакуль упарта маўчаць.

— Але на 7 верасня А. Лукашэнка сваім указам прызначыў пазачарговую сесію Палаты прадстаўнікоў. Прычым з абсалютна пустым парадкам дня. Гэта папраўкі ў падатковы і бюджэтны кодэксы, а таксама законапраекты аб бюджэце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (Міністэрства працы) і дзяржаўным бюджэце краіны на 2011 год. Як пазначана ва ўказе, «могуць быць разгледжаны і іншыя пытанні». Але праект бюджэту ў верасні ніхто не абмяркоўвае. І як можна абмяркоўваць бюджэт, калі невядомая цана на газ і нафту? Адразу зразумела, што галоўным пытаннем будзе прызначэнне даты прэзідэнцкіх выбараў.

 Выбары ў Беларусі прызначаюцца не пазней чым за 5 месяцаў да заканчэння паўнамоцтваў прэзідэнта. І праводзяцца ў нядзелю, не пазней чым за два месяцы да сканчэння гэтага тэрміну. Цяперашнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 6 лютага 2011 года.

Таму 7 верасня можа быць названая і пазнейшая, а не снежаньская дата. Але назіральнікі сумняваюцца, што ўлада «падаруе» сваім апанентам лішнія два месяцы. Навошта даваць нейкія карты ў рукі апанентам? Таму тры месяцы — ніякіх тут варыянтаў, я думаю, не можа быць.

— Яшчэ ў маі Лукашэнка заяўляў: ён схільны да таго, што выбары пройдуць напачатку будучага года. А старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына казала, што найбольш спрыяльная дата для гэтых выбараў — 6 лютага. Што адбылося?

— Я думаю, што сапраўды так планавалася напачатку. Але потым здарылася рэзкае абвастрэнне канфлікту з Расіяй. І менавіта гэты чыннік падштурхоўвае ўлады правесці датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. Фактычна на два месяцы раней. Мінулым разам, у 2006 годзе, выбары адбыліся на чатыры месяцы раней. Ужо амаль паўгода Лукашэнка забярэ ад сваіх прэзідэнцкіх тэрмінаў, калі прагноз спраўдзіцца.

— Улада ўлічвае настроі людзей? Хоць, як сведчаць апаненты, галасы на выбарах у Беларусі не лічаць, але гэта ўсё роўна вельмі важны чыннік.

— Безумоўна. Улада ў любой краіне трымаецца на двух фактарах. Першы — прызнанне грамадствам права гэтай улады на кіраванне. І другое — сіла. У розных краінах, дэмакратычных і недэмакратычных, розная вага гэтых чыннікаў. Але яны заўсёды існуюць. І нават у самых жорсткіх таталітарных краінах інстытут прапаганды, дарэчы, — самы моцны. Хаця, здавалася б, што там прапаганда, калі ёсць канцлагеры, спецслужбы і г.д. Улада несумненна зацікаўлена ў рэальнай падтрымцы насельніцтва, таму і існуе прапаганда. І тое, што адбываюцца фальсіфікацыі, адно другому не перашкаджае.

Прычым на ўсіх выбарах, якія былі дасюль, Лукашэнка рэальна атрымліваў падтрымку большасці насельніцтва. І ў 2001-м, і ў 2006-м годзе больш паловы насельніцтва рэальна прагаласавала за Лукашэнку. Пра гэта сведчаць незалежныя сацыялагічныя апытанні. Зразумела, што потым улады надбавілі адсоткаў 20, а то і больш. Гэта іншая справа.

Невядома, што можа здарыцца ў краіне, калі прэзідэнт рэальна не будзе атрымоўваць больш за палову галасоў. Непрадказальна, як у гэтай сітуацыі павядзе сябе чыноўніцтва, спецслужбы, сябры выбарчых камісій. Усё можа памяняцца і скончыцца дрэнна для ўлады. Таму для яе прынцыпова мець рэальную падтрымку большасці насельніцтва.

— Калі Лукашэнка казаў, што для яго будзе вельмі цяжкая кампанія, ён меў на ўвазе пазіцыю Расіі? Што яго прымусіла сказаць гэта?

— З аднаго боку, сапраўды, пазіцыя Расіі, якая была даволі жорсткай ужо з пачатку года. Асабліва пасля нафтавай паразы ў студзені гэтага года, Лукашэнка зразумеў, што стаўленне Расіі прынцыпова змянілася. З другога боку, гэта датычылася мабілізацыі выканаўчай вертыкалі і ўсяго дзяржаўнага апарату, каб яны не расслабляліся і актыўна працавалі.

— Для апанентаў Лукашэнкі гэта таксама вельмі цяжкая кампанія?

— Я думаю, што якраз у сэнсе пагроз для ўлады з боку апазіцыі цяперашняя кампанія, магчыма, будзе самая лёгкая. Гэта можна пакуль што казаць з гледзішча таго, што сёння адбываецца. Сітуацыя такая, што апазіцыя расколатая, няма адзінства, збіраюцца вылучацца шмат кандыдатаў. У выніку такая практыка апазіцыянераў вядзе да паразы. Таму ў гэтым сэнсе асабліва баяцца беларускім уладам няма чаго. Але тым не менш заўсёды ёсць элемент нечаканасці. Раз на 5 гадоў улады вымушаныя даваць апанентам магчымасць выступіць па тэлебачанні цягам 30 хвілінаў. Гэта заўсёды псіхалагічны стрэс для ўлады. Мы памятаем, як, напрыклад, скарыстаўся гэтым Аляксандр Казулін на мінулых выбарах.

Выбары — гэта яшчэ і крызіс для ўлады. І ўлада тое разумее, і Лукашэнка. Гэта падзея, якая надае легітымнасць уладзе. Таму больш за ўсё баіцца, мусіць, сам Аляксандр Рыгоравіч. Хаця ўсе кажуць, што ўсё схоплена, усё загадзя вядома, гэта не выбары, толькі фармальны акт. А тым не менш Лукашэнка вельмі засцерагаецца.

— Калі б апазіцыя дзейнічала так, як ёй належыць, сённяшняя сітуацыя была б для яе найбольш спрыяльная ў параўнанні з ранейшымі кампаніямі? Улічваючы тую ж пазіцыю Расіі. І калі б было на каго рабіць стаўку сярод апазіцыйных лідэраў.

— Я думаю, так. Сёння сітуацыя для апазіцыі больш спрыяльная, чым падчас папярэдніх выбарчых кампаній. Ёсць аргументы, якія можна выкарыстаць. Ніколі раней Беларусь не залежала ў такой ступені ад замежных крэдытаў. Фактычна краіна села на крэдытную іголку і без яе ўжо не можа існаваць. І ўсё больш і больш залазіць у пазыковую пятлю. Пазіцыя Расіі — таксама вельмі важны чыннік. Гэтыя фактары, зразумела, можна было б скарыстаць. У выніку атрымоўваецца, што ў самы спрыяльны момант апазіцыя апынулася ў стане, у якім фактычна адмаўляецца змагацца за рэальную ўладу.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).