xxx

/ СМІ і палітыкі перад выбарамі

/ СМІ і палітыкі перад выбарамі

Мінулым тыднем у Мінску прайшоў круглы стол “Сітуацыя ў медыяпрасторы Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі: рэаліі і перспектывы”, зладжаны Аналітычным цэнтрам “Стратэгія” і Нацыянальным камітэтам Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС). У дыскусіі прымалі ўдзел кіраўнікі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, вядомыя беларускія палітыкі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, праваабаронцы.

(На здымке: Журналісты Аляксандр Коктыш, Аляксандр Класкоўскі, Аляксандр Фядута)


Адзін з мадэратараў “круглага стала”, сустаршыня прэзідыума Палітсавета АДС Анатоль Лябедзька адзначыў, што “сёння сітуацыя ў беларускай медыйнай прасторы надзвычай складаная”.

“З іншага боку, мы стаім напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі, і ёсць агульная цікавасць да таго, якія будуць інфармацыйныя плыні, якія магчымасці інфармацыі падчас кампаніі. Гэта інтарэс усіх палітычных груп у Беларусі, — падкрэсліў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. — Да таго ж, мы адчуваем, што да гэтай праблемы ёсць няштучная цікавасць з боку саміх журналістаў, у якіх умовах яны будуць працаваць. Гэта больш чым актуальна. І гэта дадатковая цікаваць да тэмы з боку праваабаронцаў… Таму галоўная задача, якую мы перад сабой ставім, — паспрабаваць, каб гэтыя тры групы (палітычная, журналісцкая і праваабарончая) абмеркавалі, якая сёння склалася сітуацыя ў масмедыя, каб мы зрабілі прагноз, чаго можна чакаць падчас прэзідэнцкай кампаніі, і самае галоўнае, каб мы напрацавалі план канкрэтных супольных дзеянняў”.

Мадэратар круглага стала Анатоль Лябедзька



Як адзначыла ў сваім выступе старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) Жанна Літвіна, на сённяшні дзень незалежныя журналісты змаглі сфармуляваць сваё месца і ролю ў выбарчай кампаніі. “У першую чаргу, мы абавязаны даць інфармацыю выбаршчыкам, каб людзі, калі апынуцца на выбарчых участках, маглі рабіць свядомы выбар. Мы абавязаны стаць форумам, пляцоўкай, платформай для палітычнай канкурэнцыі, для абмеркавання праграмаў, з якімі ідуць на выбары прадстаўнікі розных плыняў грамадства, — падкрэсліла кіраўнік БАЖ. — Мы павінны даваць больш шырокую інфармацыю, якая адрозніваецца ад чыстай прапаганды. І самае галоўнае — мы папросту абавязаныя выкарыстаць гэту выбарчую кампанію для наладжвання дыялогу ўнутры краіны”.

Па словах Жанны Літвіной, беларуская незалежная журналістыка мае багаты досвед, звязаны з выбарчымі кампаніямі: “2001 год. Мы падыходзілі да выбарчай кампаніі, маючы больш за 50 незалежных грамадска-палітычных выданняў. Пасля той выбарчай кампаніі агульная колькасць гэтых выданняў за два гады скарацілася ў два разы. Па-другое, у дачыненні да незалежных журналістаў — гэта Віктар Івашкевіч, у той час галоўны рэдактар газеты “Рабочы”, а таксама Мікалай Маркевіч і Павел Мажэйка з гродзенскай газеты “Пагоня” — былі прымененыя артыкулы Крымінальнага кодэкса, у выніку чаго гэтыя нашы калегі былі пакараныя абмежаваннем волі. Выбарчая кампанія 2006 года — зноў тыя ўнушальныя страты, якія немагчыма аднавіць. Напярэдадні той кампаніі з сістэмаў распаўсюду былі выкінутыя 19 газет, з якімі ў аднабаковым парадку былі скасаваны дамовы на распаўсюд”.

 Старшыня БАЖ Жанна Літвіна


Адным з асноўных момантаў круглага стала было абмеркаванне стасункаў паміж СМІ і палітыкамі. “У прэсы і ў палітыкаў розныя інтарэсы, — падкрэсліла старшыня БАЖ. — Падчас выбарчых кампаніяў гэтыя інтарэсы часткова супадаюць у некаторых момантах, але мы вельмі розныя. Партыі ідуць да ўлады, ім важна абнавіць палітычную сістэму і ў дадзеным выпадку мець доступ да дзяржаўных СМІ. І на гэтым шляху палітычным лідэрам патрэбны станоўчы, пазітыўны імідж, вобраз і гэтак далей. І тут пачынаецца першая зона непаразуменняў. Журналісты не абавязаны абслугоўваць палітычных лідэраў, канкрэтныя рухі”.

Жанна Літвіна выступіла з патрабаваннем, каб у выбарчых праграмах дэмакратычных кандыдатаў абавязкова быў пункт з патрабаваннем рэфармавання медыясферы.

Па словах старшыні БАЖ, сёння вельмі патрэбная стратэгія ўзаемадзеяння. “Адзін з вельмі важных накірункаў гэтай стратэгіі — праца прэс-службаў… Неабходна таксама мець агульную праграму бяспекі… Супольным жа нашым інтарэсам з’яўляецца наладжванне дыялогу ўнутры краіны”, — падкрэсліла Жанна Літвіна.

Паводле словаў сябры Праўлення БАЖ Аляксандра Коктыша, усведамляючы рознасць інтарэсаў журналістаў і палітыкаў, журналісцкая супольнасць, тым не менш, не адмаўляецца ад падтрымкі палітычных партыяў, рухаў і кааліцый. Аляксандр Коктыш прапанаваў ад імя БАЖ аказаць дапамогу прэс-службам партыяў, навучыць іх працы з журналістамі і сродкамі масавай інфармацыі, балазе пэўны досвед у гэтай галіне Беларуская асацыяцыя журналістаў ужо мае.

Да таго ж, Аляксандр Коктыш падаў ідэю стварэння палітыка-журналісцкага дыскусійнага клуба, і гэта ідэя знайшла падтрымку ў прысутных.

Свае меркаванні наконт сітуацыі ў медыя-прасторы Беларусі выказалі старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт” Алег Гулак, праваабаронцы Алена Танкачова і Сяргей Сыс, а таксама прадстаўнікі розных палітычных партыяў, журналісты. Пры канцы мерапрыемства было прынята рашэнне ў рабочым парадку стварыць групу з палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў, якая б падсумавала вынікі сустрэчы і аформіла іх для прадстаўлення шырокай грамадскасці.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).