xxx

/ Падрыхтоўка да выбарчай кампаніі

/ Падрыхтоўка да выбарчай кампаніі

Пад шум інфармацыйнай вайны з Расіяй Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб скліканні 7 верасня пятай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Эксперты мяркуюць, што на пасяджэнні парламентарыі могуць зацвердзіць дату чарговых прэзідэнцкіх выбараў.

У парадку дня пазачарговай сесіі пяць пунктаў: “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год” і “Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на 2011 год”, папраўкі ў Падатковы і Бюджэтны кодэксы. Таксама на сесіі могуць быць разгледжаныя «іншыя пытанні», пад якія і можа патрапіць прызначэнне прэзідэнцкіх выбараў.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік сказаў, што ніякіх навінаў пра тэрмін правядзення выбараў няма. Максімальна позняй датай правядзення выбараў з’яўляецца 6 лютага 2011 года. Але магчымы і больш ранні тэрмін — напрыклад, канец гэтага года. Эксперты мяркуюць, што тое найбольш выгодна для дзеючага кіраўніцтва, у тым ліку з гледзішча расійска-беларускіх адносін.

Дзеючы кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка відавочна ўжо рыхтуе сабе перадвыбарчую глебу. Так, ён падпісаў указ аб павелічэнні працоўных пенсій (пенсіянеры — ці не асноўны электарат Лукашэнкі). Ужо ў жніўні памер усіх відаў працоўных пенсій у Беларусі вырасце на 12,5%. Такім чынам, сярэдняя пенсія павялічыцца на 58 600 рублёў і складзе 528,3 тысячы рублёў.

Лукашэнка таксама паабяцаў палепшыць дабрабыт настаўнікаў, лекараў, вяскоўцаў. Падчас паездкі па Гомельскай вобласці кіраўнік Беларусі заявіў, што заробак гэтых катэгорыяў працаўнікоў у наступным годзе мусіць вырасці ўдвая, а сярэдні заробак па краіне да канца года складзе 500 долараў у эквіваленце. “Я нават не думаю аб тым, што мы можам 10–20 долараў не дацягнуць. Пастаўленая задача, і мы павінны яе дасягнуць, — зазначыў кіраўнік дзяржавы. — Настаўнікаў, лекараў, нянечак, выхавацеляў у дзіцячым садку трэба “падцягваць”. І калі мы ў наступным годзе ў два разы павялічым ім заробкі, і вырасце сярэдні заробак па краіне, тады ў людзей і настрой будзе лепшы”.

Палітолаг Андрэй Ляховіч мяркуе, ёсць вялікая верагоднасць таго, што на вераснёўскім пазачарговым пасяджэнні парламенту будзе прызначана дата выбараў. Разам з тым эксперт зазначае: паводле геапалітычнай сітуацыі няма падстаў думаць, што Расія будзе вылучаць свайго кандыдата на наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

“У Расіі пераканаліся, што любыя траты, фінансавая падтрымка не прывядуць да магчымасці паўплываць на сітуацыю. Банальна ствараецца інтрыга непрызнання нашых выбараў Расіяй, — разважае Андрэй Ляховіч. — І інфармацыйная вайна з боку Расіі — гэта толькі сігнал, што яна можа не прызнаць прэзідэнцкія выбары. Дастаткова прааналізаваць словы расійскіх палітыкаў. Але думаю, што такім чынам ладзіцца шантаж Лукашэнкі. Насамрэч у Расіі няма выбару, бо іншы чалавек з верагодных сёння кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы яшчэ менш адпавядае расійскім нацыянальным інтарэсам. У Маскве разумеюць, што альтэрнатыўны палітык можа зрабіць больш крокаў да паляпшэння адносінаў з Захадам, а гэта значна большая пагроза для Расіі, чым Лукашэнка з антырасійскімі тэзамі. Ён выглядае цяпер як найменшае зло”.

Палітолаг гаворыць, інфармацыйная вайна — гэта нацягнутая гульня з боку Расіі, якая грунтуецца на спадзеве, што Лукашэнка раптам усё ж не вытрымае ціску ды здасць пазіцыі. А войны (цукровыя, малочныя, газавыя, інфармацыйныя) Беларусі з Расіяй цяпер — з’ява сталая і зразумелая, а аргументы (спыніць транзіт, супрацоўніцтва ў галіне СПА, вывесці ваенныя расійскія базы з нашай тэрыторыі ды іншае) — прадказальныя.

Рэальныя ж інструменты ўціску на Лукашэнку з’явяцца пасля заканчэння будаўніцтва нафта- і газаправодаў у абыход Беларусі, што адбудзецца пасля бліжэйшых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. “Выбары будуць прызначаныя ў кантэксце гульні з Захадам, манеўру, які мае на мэце палепшыць адносіны з Захадам. Лукашэнка хоча, каб выбары прайшлі ціха, ён зацікаўлены, каб для кантролю за сітуацыяй не трэба было прымяняць сілу. Думаю, што выбары прызначаць на 7 лютага, тады значная частка кампаніі будзе прыходзіцца на навагоднія святы і апазіцыйным кандыдатам будзе цяжка мабілізаваць людзей да працы. Таму гэтая дата найбольш зручная”, — падагульняе Ляховіч.

Праўда, ёсць і альтэрнатыўныя меркаванні: рэжыму Лукашэнкі найбольш выгодна праводзіць выбары напрыканцы бягучага года, што абумоўлена фінансавым станам у краіне, абяцанкамі павялічыць заробкі (але не забываем, што грошай у бюджэце аб’ектыўна цяпер малавата для стварэння доўгатэрміновай ілюзіі стабільнага і забяспечанага жыцця), ды пакуль дзейсным кантрактам на пастаўку расійскага газу. Бо чарговыя газавыя войны з Расіяй усё ж не граюць на руку палітыку.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).