/ На палітзняволеных зноў ціснуць

/ На палітзняволеных зноў ціснуць

Сваякі палітзняволеных заяўляюць, што на вязняў і іх сем’і апошнім часам істотна ўзмацніўся ціск. Некаторыя звязваюць гэта з магчымым хуткім вызваленнем іх родных з турмаў, некаторыя, наадварот, не бачаць прасвету.

Па словах сваякоў палітзняволеных, апошнім часам істотна ўзмацніўся ціск на іх сем’і. Былі ўзламаныя паштовыя скрынкі родных, адвакату Саннікава пагражалі пазбаўленнем ліцэнзіі.

Жонка каардынатара грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Дзмітрыя Бандарэнкі Вольга Бандарэнка мяркуе, што ўзмацненне ціску на палітычных вязняў — прыкмета таго, што ўлады гатовыя іх выпусціць.

 “Калі ціснуць — значыць, хочуць выпусціць, але на сваіх умовах. Каб яны напісалі прашэнне аб памілаванні, каб потым паказаць, што іх зняважылі, зламалі, каб іх дыскрэдытаваць", — зазначыла жонка палітвязня.

 Але Ірына Халіп з гэтым катэгарычна не згодная. “Ніхто нікога не хоча выпускаць і не збіраецца выпускаць. Навошта ціснуць, навошта іх спрабуюць паставіць на калені і напісаць гэтыя паперкі з фразай: “Прашу мяне вызваліць”? Калі хуліганы абрабуюць ваш дом, яны могуць нагадзіць і пасярод вашага пакоя ўжо пасля таго, як вынеслі ўсё рэчы. Гэта паводзіны абсалютна той жа лініі і таго ж парадку. Мала таго, што іх пасадзілі, дык яшчэ і нагадзім: прымусім іх напісаць прашэнне аб памілаванні, а потым не задаволім”, — заявіла Халіп.

Сваякі палітзняволеных мяркуюць, што выправіць сітуацыю могуць толькі знешнія палітычныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

 “Вы ўяўляеце, якія гэта грошы, каб праводзіць гэтыя спецаперацыі, сачыць за намі, праслухоўваць... — задае пытанне жонка палітвязня Андрэя Бандарэнкі Вольга Бандарэнка. — Гэта грошы адкуль? Яны былі ад Еўрасаюза, цяпер ад Расіі. Палітыкі гавораць: патрэбныя грошы, бо пакутуе беларускі народ. Так, беларускі народ пакутуе ад гэтых грошай, мы таксама беларускі народ, і мы пакутуем за гэтыя грошы. Бо нас праслухоўваюць, запалохваюць, узломваюць...”

“Еўрасаюз заяўляе: мы працягваем сваю жорсткую палітыку, — кажа жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп. — У нас такія жорсткія санкцыі, вось мы яшчэ двух чалавек унясём у спіс неўязных. Хлопцы, ды гэтыя людзі ніколі нікуды не ездзілі і не паедуць, бо ўсё жыццё дупай на градах праседзелі, і так праседзяць да канца сваіх дзён. Пры ўсім, што адбываецца, пры ціску на нас і нашых блізкіх, яны гавораць, што застаюцца на сваёй прынцыповай пазіцыі. А ў чым ваша прынцыповая пазіцыя? — Мы ўважліва сочым за сітуацыяй. — Дзякуй, хлопцы!”

 Халіп з абурэннем прывяла фразу "аднаго з еўрапейскіх паслоў", які заявіў ёй, што для санкцыяў патрэбныя "перадумовы". "Калі б у вас усё ж такі адабралі сына, мы б увялі санкцыі", — працытавала словы дыпламата жонка палітвязня.

 “Ды на адзін дзень спыніце купляць нафтапрадукты — і да вечара ўсё павылятаюць з турмаў!” — прапанавала Халіп варыянт дзеянняў краінам Еўрасаюза.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/