xxx

/ Макей у Польшчу не збіраецца

/ Макей у Польшчу не збіраецца

Пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін (на здымку) лічыць, што палітычны дыялог і эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза маюць станоўчую дынаміку.

У панядзелак, 2 лістапада, паслы краін Еўрасаюза мелі сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем, падчас якой гаворка ішла пра перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і ЕС. Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Генрык Літвін паведаміў, што сустрэча мела руцінны характар і нічога асаблівага ў ёй дыпламат не бачыць. «Яна не мела прамога дачынення да таго, што будзе адбывацца ў лістападзе ў межах падрыхтоўкі рашэння Еўрасаюза. Кожнае старшынства ЕС спрабуе арганізаваць такую сустрэчу. Канешне, абмяркоўваюцца пытанні супрацоўніцтва Беларусі з ЕС. Канешне, усё, аб чым гаварылі, адносіцца неяк да таго, што будзе ў рамках ЕС абмяркоўвацца ў лістападзе. Але размова ішла аб тым, як будзе выглядаць супрацоўніцтва ў бліжэйшы час», — расказаў пасол.

Ацэньваючы ўзровень палітычнага дыялогу і эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза, Генрык Ліцвін адзначыў, што гэтыя працэсы працягваюцца. «Дынаміку можна ацэньваць па-рознаму. Калі параўноўваць апошні год з 2006-м, то можна ўбачыць прагрэс у галіне палітыкі і эканомікі. Калі ацэньваць асобныя часткі 2008 года, то патрэбна больш складаная адзнака, — лічыць дыпламат. — Але няма сумненняў, што ў апошнія два гады назіраецца больш актыўны палітычны дыялог і больш эфектыўнае эканамічнае супрацоўніцтва».

Каментуючы інфармацыю «Газеты выборчай» аб магчымым візіце Макея ў Варшаву 5–6 лістапада, Ліцвін паведаміў, што ў гэтыя дні візіт не планаваўся: «Такі візіт магчымы, але я не магу сказаць, калі ён адбудзецца. Калі дата будзе вядомая, мы паведамім».

Што тычыцца пытання пра пазіцыю Польшчы адносна магчымасці адмены візавых санкцый у дачыненні беларускіх чыноўнікаў, дыпламат назваў гэта «не медыйнай фармацыяй». «Да рашэння, якое будзе прынятая Саветам ЕС у лістападзе, мы не можам пра гэта гаварыць. Гэта будзе агульнае рашэнне ўсіх чальцоў Еўрасаюза — незалежна ад таго, якая дыскусія пройдзе ў рамках прыняцця гэтага рашэння. Тады гэта будзе і наша пазіцыя», — заявіў амбасадар Польшчы.

Наконт старшынства Польшчы ў ЕС у другой палове 2011 года пасол адзначыў, што ў шэрагу актуальных будзе і тэма Беларусі. «Адной з кропак асаблівай увагі будзе Беларусь. Гэта відавочны эфект нашай палітыкі, і інакш быць не можа. Якія будуць галоўныя тэмы нашага старшынства гаварыць зарана, бо палітыка змяняецца. Пра гэта можна будзе гаварыць у другой палове 2010 года — першай палове 2011-га. Сёння можна сказаць, што адной з важнейшых тэмаў будзе праграма «Усходняе партнёрства», — падзяліўся сваім прагнозам польскі пасол.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).