xxx

/ Лідэры апазіцыі сустрэліся з дэлегацыяй ПА АБСЕ

/ Лідэры апазіцыі сустрэліся з дэлегацыяй ПА АБСЕ

Сустрэча лідэраў беларускага дэмакратычнага руху з спецыяльнай рабочай групай па Беларусі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (ПА АБСЕ) адбылася 21 снежня ў Офісе АБСЕ ў Мінску.

У сустрэчы ўзялі ўдзел экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, намеснік старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, лідэр зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч, кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сустаршыня незарэгістраванай Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, лідэр Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы свет” Сяргей Калякін і кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька назваў мерапрыемства “канструктыўнай сустрэчай з элементамі крытыкі”.

“Зараз у міжнароднай супольнасці вядзецца дыскусія, сэнс якой зводзіцца на наступнага: раней праводзімая ў дачыненні да Беларусі палітыка не дала вынікаў, таму яе трэба карэктаваць і мяняць. А вось Парламенцкая асамблея АБСЕ з 2000-га году праводзіла менавіта тую палітыку, за якую сёння ратуюць у Бруселі і ў іншых еўрапейскіх сталіцах. Маўляў, ПА АБСЕ ў 2000-м годзе прыслухалася да прызначаных дэпутатаў Нацыянальнага сходу Беларусі і легітымавала іх не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта. Прайшло дзевяць год, і наша пасланне наступнае: а давайце мы падсумуем вынікі гэтай стратэгіі і паглядзім, а што ж мы маем на выхадзе? Гэта можна было б зрабіць на малой сесіі ПА АБСЕ, якая пройдзе ў лютым наступнага году ў Вене, - менавіта падсумаваць дзевяць год супрацоўніцтва ПА АБСЕ з беларускімі ўладамі. І калі будуць адэкватныя і правільныя высновы, то яны змогуць паўплываць на новую стратэгію, якая цяпер абмяркоўваецца ў еўрапейскіх структурах”,- лічыць старшыня АГП.

Што да сітуацыі ў самой краіне, то, як адзначыў Анатоль Лябедзька, істотная частка сустрэчы была прысвечана праблемам будучых выбарчых кампаній. Па словах лідэра АГП, усе, хто прадстаўляў на сустрэчы беларускую палітычную апазіцыю, мелі адзіны падыход, што маюцца колькасныя паказчыкі, якія сведчаць пра пэўныя змены ў выбарчым заканадаўстве, але яны не прывялі да новай якасці.   

“У Беларусі нельга правесці свабодныя выбары – гэта вердыкт, які выносіць палітычная апазіцыя тым змяненням, якія прапанаваны ўладамі, - падкрэсліў Анатоль Лябедзька. – Таксама абмяркоўвалася сітуацыя вакол рэгістрацыі палітычных і грамадскіх арганізацый, і пераважная большасць прысутных на сустрэчы сказалі дэпутатам ПА АБСЕ: будзьце пільныя!”

Удзельнікі сустрэчы закранулі і пытанне будучыні Офіса АБСЕ ў Мінску. Як адзначыў Анатоль Лябедзька, хаця гэтае пытанне не ўваходзіць у кампетэнцыю ПА АБСЕ, тым не менш, яго 21 снежня абмеркавалі з самімі прадстаўнікамі Офіса АБСЕ, дзе праходзіла мерапрыемства.

“Сітуацыя выглядае такім чынам, што Лукашэнка вельмі не хацеў бы, каб зараз узнікла пытанне аб надзяленні Офіса АБСЕ ў Мінску дадатковымі паўнамоцтвамі. Каб гэтага не адбылося, трэба ўзняць пытанне ўвогуле пра ліквідацыю місіі АБСЕ ў Беларусі. Што ў такім выпадку атрымлівае беларуская ўлада? Як мінімум, ніхто не будзе ставіць пытанне пашырэння паўнамоцтваў Офіса АБСЕ ў Мінску і вяртання да часоў Ханса-Георга Віка (былога кіраўніка Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЕ ў Беларусі – Г. К.). Але сам час выбраны не лепшы – зараз у АБСЕ старшынюе Казахстан, і калі выступіць з гэтым пытаннем радыкальна, то гэта азначае, што Лукашэнка дадасць Назарбаеву лыжку дзёгцю ў бочку мёду, а гэта незразумела і кепска. Так што ўсё застанецца як яно ёсць: Офіс АБСЕ ў Мінску будзе прысутнічаць – з мінімальнымі магчымасцямі і мінімальным уплывам на сітуацыю”, - упэўнены старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.   

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).