xxx

/ Кангрэсмены на праспекце Незалежнасці

/ Кангрэсмены на праспекце Незалежнасці

Нават каб дэлегацыя амерыканскіх кангрэсменаў, што наведала Мінск 30 чэрвеня, усяго толькі спынілася тут для кароткага адпачынку па дарозе ў Вільнюс для ўдзелу ў сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, гэты факт можна было б смела лічыць падзеяй у беларускім палітычным жыцці.

(На здымку: Каля мікрафона — сенатар Бенджамін Кардэн)


Дэлегацый такога ўзроўню не было на Беларусі ўжо больш за 10 гадоў. За гэты час шмат хто з замежных палітыкаў атрымоўваў не запрашэнні, а адмовы ў візах і забароны на ўезд. Не далей як 3 мая мінулага года 11 амерыканскіх дыпламатаў былі высланы з Беларусі.

Аднак жа візіт — факт. Прычым афіцыйны. Прычым у межах паездкі ў краіны Балтыі і Балкан з дакладна вызначанай мэтай — умацаванне бяспекі і правоў чалавека. Тэма, якую афіцыйны Мінск упарта выносіў за рамкі любых перамоў. Пад тэму і адмысловы склад дэлегацыі, з якой 5 чалавек — чальцы Камісіі кангрэса ЗША па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (Хельсінская камісія), задачай якой якраз і з’яўляецца спрыяць дасягненню ўсеагульнай бяспекі праз выкананне правоў чалавека і дэмакратычных норм. Сярод іх сенатар Бенджамін Кардэн (дэмакрат, Мэрыленд), сустаршыня камісіі, кангрэсмены Элсі Гейстынгс (дэмакрат, Фларыда) і Крыстафер Сміт (рэспубліканец, Нью-Джэрсі), аўтар двух законаў, датычных Беларусі: “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі 2004” і “Адноўленага акту аб дэмакратыі ў Беларусі 2006”. Законаў, якія ў беларускіх уладаў заўсёды выклікалі, мякка кажучы, адмоўную рэакцыю. У складзе дэлегацыі таксама — Дзік Дэрбін (дэмакрат, Ілінойс), памочнік лідэра большасці ў сенаце (другая па значнасці пасада ў амерыканскім сенаце).

Тым не менш, сустрэча кангрэсменаў з А. Лукашэнкам і, сіметрычна, — з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, — таксама факт. Візіт уплывовых палітыкаў, меркаванне якіх наконт сітуацыі ў Беларусі пасля візіту ў нашу краіну можа мець сур’ёзныя наступствы для беларуска-амерыканскіх адносін.

Як падкрэсліў Бенджамін Кардэн у сваім выступе перад журналістамі на прэсавай канферэнцыі, якую правялі кангрэсмены ў амерыканскай амбасадзе тым жа днём, 30 чэрвеня: “Мы вернемся з гэтай інфармацыяй у Вашынгтон і будзем працаваць дзеля таго, каб у гэтай краіне адбыліся рэформы”.

Матывацыя і мэты візіту ў Беларусь, чаканні і пажаданні, выказаныя чальцамі дэлегацыі падчас сустрэчы з А. Лукашэнкам, як можна меркаваць з іх выступаў і адказаў на пытанні журналістаў, уяўляюць сабой дастаткова прадуманую і стройную сістэму, якая зыходзіць з прыярытэту каштоўнасцей.

Прыехалі ў Беларусь, паколькі, на іх погляд, краіна не адпавядае патрабаванням Хельсінскай камісіі — па забеспячэнні правоў чалавека, рэлігійнай свабоды, правядзенні дэмакратычных і справядлівых выбараў, свабоды слова, свабоды дзейнасці для грамадскіх арганізацый, права апазіцыі супрацьпастаўляць сваё меркаванне меркаванням улады і не падвяргацца за гэта ціску і крымінальнаму пераследу.

Як адзначыў Крыстафер Сміт, гэта і ёсць дарожная карта, якую яны прапануюць А. Лукашэнку: “Мы падкрэслілі ў размове з прэзідэнтам, што словы — гэта добра, але справы — больш важна”. І ў звязку з пытаннем пра санкцыі: “Прэзідэнт у размове з намі выказаў спадзяванне, што санкцыі будуць адменены. Наша дэлегацыя дала ясна зразумець, што ўсё залежыць ад яго. Мяч на яго баку поля”.

Кангрэсмены адзначылі некалькі, на іх погляд, канструктыўных момантаў. Сам факт, што беларускі ўрад аказаў падтрымку ў прыездзе дэлегацыі і ў арганізацыі сустрэч. Адкрытасць размовы з Лукашэнкам і магчымасць наўпрост давесці да яго бачанне сітуацыі ў Беларусі. Выказванне А. Лукашэнкі пра неабходнасць прыбраць усе бар’еры паміж нашымі краінамі з тым, аднак, мінусам, што ні адзін з гэтых бар’ераў не быў названы. “Такім чынам, — паводле высновы аднаго дэлегата, не пазбаўленай парадаксальнасці, — вельмі важна працягваць дыялог. Але перш, чым мы не убачым якія-небудзь дзеянні, я не бачу магчымасці весці гандаль, аказваць дапамогу або даваць крэдыты”.

Неаднаразова быў адзначаны кангрэсменамі і адзіны пазітыўны вынік сустрэчы — вызваленне Эмануіла Зельцэра.

Найхутчэй, дыялог сапраўды будзе мець працяг. Ёсць спадзяванне, што ў тых умовах, у якія трапіла Беларусь, улады вымушаны будуць зрабіць і далейшыя крокі ў кірунку лібералізацыі.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).