№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Камюніке амбасады Польшчы
Канфлікт паміж афіцыйным і неафіцыйным Саюзамі палякаў у Беларусі набыў міжнародны характар. Амбасада Польшчы звяртае ўвагу беларускіх СМІ на неадпаведнасць звестак, пададзеных некаторымі беларускімі тэлеканаламі.
Камюніке
для сродкаў масавай інфармацыі
У апошні месяц “Першы канал” Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь змясціў у галоўных інфармацыйных праграмах, трансліруемых у 21.00 гадзіну, (у блоках, прысвечаных, у прыватнасці, “Саюзу палякаў у Беларусі”) інфармацыю, якая выразна не адпавядае рэчаіснасці, напрыклад:
1. Інфармацыю аб намеры адарваць і далучыць да Польшчы “цэлыя азначаныя рэгіёны Беларусі на правах усходніх тэрыторый”.
2. Інфармацыю аб недахопе ў Польшчы школ для беларускай меншасці, інфармацыю пра паланізацыю і праследаванні беларускай меншасці ў Рэспубліцы Польшча.
3. У інфармацыі пра “паланізацыю” і “праследаванні” польскімі ўладамі беларускай нацыянальнай меншасці быў выкарыстаны тэрмін “этнацыд” – напэўна па аналогіі з генацыдам.
У якасці каментарыя няхай паслужыць паведамленне, што ў Польшчы дзейнічаюць у сучасны момант 20 базавых школ, 14 гімназій і некалькі ліцэяў, у якіх прадметы выкладаюцца на беларускай мове.
Цыклічна падобная інфармацыя з’яўлялася таксама ў інфармацыйных праграмах “ОНТ” (Другі нацыянальны канал).
Публікацыя палемічных матэрыялаў дапускаецца і знаходзіцца ў межах журналісцкай этыкі, аднак змяшчэнне несапраўднай інфармацыі альбо сумніўнай у значэнні кантэксту ёсць не толькі дрэнным звычаем, але і злачынствам у святле беларускага заканадаўства. Шэраг несапраўдных дадзеных, прадстаўленых да публічнага ведама, можна было лёгка праверыць.
Канфлікт вакол “Саюза палякаў у Беларусі” заслугоўвае добрасумленнага аналізу і аб’ектыўнай інфармацыі ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
З вялікай занепакоенасцю і шкадаваннем мы ўспрымаем антыпольскую прапагандысцкую кампанію, прапанаваную Беларускім дзяржаўным тэлебачаннем, і ацэньваем яе як дрэнны курс у дыялогу паміж нашымі дзяржавамі.
Павел Марчук - Першы сакратар амбасады Рэспублікі Польшча
e-mail:pawel.marczuk@msz.gov.pl
http://www.minsk.polemb.net







.jpg)













Дата: сер, 20/07/2011 - 19:10 #
Пакінуць новы каментар