/ Зміцер Бандарэнка патэлефанаваў жонцы Вользе

/ Зміцер Бандарэнка патэлефанаваў жонцы Вользе


У нядзелю, 20 лістапада, палітвязень Зміцер Бандарэнка, які падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў быў даверанай асобай кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы Андрэя Саннікава, меў вельмі кароткую тэлефонную размову са свёй жонкай Вольгай. Апошнім разам Вольга і Зміцер Бандарэнкі размаўлялі па тэлефоне 7 лістапада.

Як распавяла Вольга Бандарэнка “Новаму часу”, яна не паспела задаць мужу ўсё пытанні, якія хацела. 

— Зміцер сказаў, што лісты зараз даходзяць толькі ад родных, то бок ад мяне, ад сястры і ад бацькі, астатнія допісы ён не атрымлівае. Ды і мае лісты даходзяць далёка не ўсе. Нядаўна там была нейкая праверка, якая бывае толькі раз на пяць гадоў, і вось, як ён адзначыў, відаць, у сувязі з гэтым “з палону” выйшлі мае лісты — яму аддалі іх адразу пяць плюс яшчэ лісты ад сястры, бацькі — аддалі ўсе скопам. Ад яго таксама даходзяць не ўсе допісы. Апошні ліст прыйшоў мне ад Дзімы 14 лістапада. Я не ведала, што ён ужо знаходзіцца ў атрадзе, я думала, што ён яшчэ ў санчастцы, паколькі нічога не піша. Відаць, ён пісаў пра гэта ў папярэдніх лістах, але як яны даходзяць… Пяць не даходзяць, адзін прапускаюць. 

11 лістапада Дзіму выклікалі ў атрад, хаця, калі яго клалі ў санчастку, казалі, што ён прабудзе там два тыдні. Насамрэч ён прабыў там каля дзесяці дзён. Нягледзячы на тое, што ў яго апошнім часам не было боляў у спіне, у яго заставаліся праблемы з нагой, якая яго не слухаецца. Зараз (відаць, гэта звязана з восенню) у яго зноў з’явіліся болі ў спіне, тым не менш, яго ў момант абвастрэння з медчасткі выпісалі ў атрад. Акурат, калі я яму збірала медыцынскую бандэроль, дайшоў ліст, у якім ён назваў пяць відаў розных пігулак, у прыватнасці, абязбольваючых — тых, якія ён звычайна прымае, калі ў яго пачынаюцца запаленчыя працэсы ў хрыбетніку.

Раней яму пасля пад’ёму дазвалялі яшчэ раз легчы і рабіць гімнастыку — ЛФК (лячэбная фізкультура — заўвага Г.К.), бо яму трэба якімсьці чынам пампаваць цягліцы, але гэта можна рабіць толькі лежачы. А цяпер яму гэта забаранілі, зараз ён разам з усімі выходзіць на праверку, дзе разам з усімі стаіць паўтары гадзіны. Я не паспела ў яго запытаць, ці дазваляюць яму хадзіць па-за строем і з мыліцаю. Раней было для яго такое паслабленне. Але нешта мне падказвае, што наўрадці, бо ён узгадаў першыя два месяцы зняволення, калі ў СІЗА КДБ былі гэтыя “маскі”, узгадаў Міхалевіча, з чаго я зрабіла выснову, што зараз у яго сітуацыя такая, як у першыя два месяцы, але крыху ў іншай інтэрпрэтацыі. У якой — мы можам толькі здагадвацца. Мы, канешне, калісьці пра гэта даведаемся. Дарэчы, хаця астатнім зняволеным у яго атрадзе дазваляюць гаварыць па тэлефоне пятнаццаць хвілін, але ўжо праз дзве хвіліны нашай размовы яму пачалі крычаць, каб ён завяршаў гутарку. Мы паспелі пагаварыць яшчэ толькі хвіліну — і ўсё.   

Нагадаем: Зміцер Бандарэнка — каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” — быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. Зараз палітвязень знаходзіцца ў магілёўскай калоніі № 15.   


 
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/