/ Занадта вялікая, каб пахіснуцца

/ Занадта вялікая, каб пахіснуцца

Пасля выбараў у Дзярждуму Расіі і пратэстных вулічных акцый супраць фальсіфікацый у Маскве з’явілася выслоўе: здзейснілася мара расіян жыць як у Беларусі. Наступная акцыя прызначаная на 24 снежня, і ўлады Масквы яе ўжо дазволілі. Ці астудзіцца цяперашні запал Расіі ў дачыненні да Беларусі на хвалі ўнутраных грамадскіх пратэстаў?

Бунтарскі дзень 5 снежня завяршыўся прыняццем рэзалюцый з шэрагам патрабаванняў да ўлады. У тым ліку маніфестанты патрабавалі правесці новыя парламенцкія выбары і лібералізаваць закон аб партыях, каб у выбарах маглі ўзяць удзел нефармальныя арганізацыі. Выбары, пратэст, блакіроўка інтэрнэт-рэсурсаў — аналогій з беларускімі парадкамі дастаткова. Але расійскія ўлады не сталі паўтараць беларускі досвед адзін да аднаго. Пратэстныя акцыі, дзе колькасць людзей была невялікай, сапраўды разганялі. Але ў Маскве, як бачым, назіраецца разгул лібералізму. Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў нават напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што не згодны ні з лозунгамі, ні заявамі, якія прагучалі ў ходзе акцыі. “Тым не менш мною было дадзена даручэнне праверыць усе паведамленні з выбарчых участкаў, якія датычацца выканання заканадаўства аб выбарах”, — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Пра тое, як будзе разгарацца полымя народнага гневу ў Расіі, можна будзе меркаваць бліжэй да Раства — прынамсі акрэсліцца кірунак дзеянняў. Але цалкам магчыма, што пара незадаволенасці будзе ўмела выпушчаная без вялікіх страт для дуумвірату.

Калі ж разважаць пра рэакцыю ў “чырвоным доме” на Карла Маркса, то народныя выступленні супраць нешматлікіх хаўруснікаў Аляксандра Лукашэнкі наўрад ці дадаюць яму аптымізму. Тым больш свежая памяць пра ганебны сыход з кіраўнічых пасадаў усходніх правіцеляў-прыяцеляў. “Гэта новы і нечаканы этап для Расіі, тут жа падзеі пакуль толькі асэнсоўваюцца і аналізуюцца, — разважае палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. — З высновамі, як спроба зладзіць у Маскве Майдан паўплывае на ўзаемаадносіны паміж Беларуссю і Расіяй, я б не спяшаўся, бо на наступным тыдні ў Маскве будзе сустрэча на вышэйшым узроўні ў рамках шматбаковых інтэграцыйных аб’яднанняў (19 снежня адбудуцца пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (Беларусь, Казахстан, Расія) і Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. 20 снежня пройдуць сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і нефармальнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, прымеркаванае да 20-годдзя Садружнасці — рэд.). Напрыканцы снежня ўвогуле будзе шэраг знакавых сустрэчаў, па выніках якіх і можна будзе рабіць высновы”.

Якаўлеўскі мяркуе, што расійскі прыклад натхніць беларусаў пакуль не можа, бо масіраваны пагром у снежні мінулага года і наступныя рэпрэсіі супраць іншадумцаў трывала загналі незадаволеных уладаю на кухні. “Для нас увогуле тое, што абудзіла расійскі народ, не новае — мы назіралі гэта ў Беларусі і раней. Але крамлёўскае кіраўніцтва не кіне займацца беларускімі справамі на тле ўласных праблем. Расіянам яшчэ трэба выканаць планы па заробку ў “Белтрансгазе” ды завяршыць іншыя справы. Расія вялікая настолькі, што не пахіснецца”, — жартуе палітаглядальнік.

Ён раіць звярнуць увагу на інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі радыёстанцыі “Руская служба навін”. Дзе, ацэньваючы апошні этап беларуска-расійскіх адносінаў, Лукашэнка выказаў меркаванне, што з расійскага боку гэта не з’яўляецца перадвыбарчым ходам. “Я не веру, што гэта перадвыбарнае, што прымусіла нас зблізіцца, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я не хацеў бы, каб гэта была толькі перадвыбарчая прычына. Мне здаецца, што ў выніку гэтых сутыкненняў лоб у лоб з рускімі — вы памятаеце: малочныя войны, і газ нам закручваюць, і нафту перакрывалі, і гэтак далей — усё ж такі мы прыйшлі да разумення, што гэтая бойка нічога не дасць, трэба па-новаму будаваць адносіны”. “У гэтых словах чытаецца няўпэўненасць беларускага лідара ў шчырасці расійскага кіраўніцтва, няўпэўненасці ў будучыні”, — адзначае Якаўлеўскі.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/