xxx

/ Дагнаць і перагнаць КПСС

/ Дагнаць і перагнаць КПСС

Бялыніцкая раённая газета «Зара над Друццю» 31 ліпеня паведаміла пра тое, што днямі 21-гадоваму фельчару СВК «Калгас «Радзіма» Людміле Волкавай быў уручаны 100-тысячны білет члена рэспубліканскага ГА «Белая Русь».

(Здымак з газеты «Зара над Друццю». Справа налева: Надзея Серыкава, Барыс Зінкевіч, Любоў Волкава, Мікалай Пашкоўскі,  Галіна Шлапакова)


«Я задаволена сваім рашэннем папоўніць шэрагі гэтага грамадскага аб’яднання, — распавяла карэспандэнту «Зары над Друццю» Наталлі Бычковай фельчар. — На мой погляд, сябры «Белай Русі» ўносяць значны і дастойны ўклад ва ўмацаванне і росквіт Беларусі, актыўна працуюць на кансалідацыю патрыятычных сіл, садзейнічаюць захаванню эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці нашай краіны. У гэты цікавы, імклівы час я хачу таксама быць у шэрагах тых, хто сваёй працай, актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй прымнажае не толькі багацце Айчыны, але і ўмацоўвае яе суверэнітэт».

Каб уручыць Любові Волкавай членскі білет сябра ГА «Белая Русь» за № 100000, у аграгарадок Вішоў прыехалі намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання Барыс Зінкевіч, сябра ГА «Белая Русь» Надзея Серыкава (адначасова намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама), старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Мікалай Пашкоўскі (адначасова — начальнік Бялыніцкага раённага аддзела адукацыі). Павіншавала дзяўчыну і намеснік старшыні СВК «Калгас «Радзіма» па ідэалагічнай рабоце Галіна Шлапакова.

Што ж, можна толькі парадавацца, што столькі важных пасадавых асоб клапоцяцца пра пашырэнне «Белай Русі». Пытанне толькі, чаму ж яны зусім не дбаюць пра пашырэнне шэрагаў іншых аб’яднанняў і ініцыятыў, такіх, напрыклад, як ГА БНФ «Адраджэнне», ГА «Рух «За свабоду», кампаніі «Гавары праўду!».

Большасць чытачоў ведае, як «добраахвотна» пашыраюцца шэрагі «Белай Русі». Шматлікія настаўнікі і супрацоўнікі ўстаноў культуры Бялыніцкага раёна расказалі мне столькі цікавага, як ім настойліва «рэкамендавалі» пісаць заявы на ўступленне ў ГА «Белая Русь», што хапіла б не адзін артыкул. Сумна толькі, што яны ад такіх прапаноў адмовіцца не могуць, а пасля скардзяцца незалежным журналістам на ўмовах ананімнасці.

Здзіўляе таксама «ўпёртасць» нашых высокіх чыноў ад ідэалогіі, якія ў масавым парадку, на «добраахвотнай» аснове, пашыраюць шэрагі такіх арганізацый, як ГА «Белая Русь» і БРСМ. Няўжо не памятаюць, як хутка «ляснуліся» КПСС і УЛКСМ, што ствараліся па падобнаму прынцыпу? І дзе ў момант падзеліся ўсе іх дзесяткі тысяч «членаў»...

Ну а пакуль у «Белай Русі», па словах яе старшыні, міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, «наперадзе галоўны экзамен — удзел у выбарах кіраўніка дзяржавы».

«Паспяховае выкананне гэтай задачы немагчыма без высокага ўзроўню арганізацыйнай працы, выканальніцкай дысцыпліны, бездакорнага выканання рашэння кіруючых органаў аб’яднання», — гаворыцца ў звароце Аляксандра Радзькова, які днямі апублікаваны ў «Народнай газеце».

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).