xxx

/ БХД – яшчэ адна спроба зарэгістравацца

/ БХД – яшчэ адна спроба зарэгістравацца

9 лістапада лідэры партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, другі ўстаноўчы з’езд якой нядаўна адбыўся ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу, чарговым разам падалі дакументы на дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.

Адначасова з гэтым адзін з лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь на супрацьпраўныя дзеянні ўладаў у адносінах да заснавальнікаў партыі. “Яшчэ да падачы дакументаў у Мінюсце пачаўся ціск на заснавальнікаў партыі, - паведаміў Віталь Рымашэўскі. - Мы цікавімся ў пракуратуры, адкуль, напрыклад, у Мінюста ёсць спісы заснавальнікаў, хаця мы іх яшчэ не падавалі чыноўнікам, на якой падставе аказваецца ціск на некаторых дэлегатаў з’езду, напрыклад, у Брэсце, Пінску, Бабруйску, паведамляем пракуратуры, што актывістам пагражаюць звальненнем з працы, калі яны не адклікаюць свае подпісы”. Па словах Віталя Рымашэўскага, ужо ёсць выпадкі, калі некаторыя з заснавальнікаў БХД былі змушаны адклікаць свае подпісы са спісу заснавальнікаў партыі, але кіраўніцтва арганізацыі прадугледзела такія захады чыноўнікаў, таму спіс заснавальнікаў БХД зроблены з запасам.

Варта адзначыць, што цяпер робіцца ўжо другая спроба зарэгістраваць Партыю БХД. Першы Устаноўчы З’езд БХД адбыўся 28 лютага 2009 году, але тады Міністэрства юстыцыі спаслалася на надуманыя парушэнні і на падставе гэтага не зарэгістравала Партыю “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

“Усе неабходныя дакументы сёння пададзены. Спіс заснавальнікаў складае 1.051 чалавек. Усе паперы у парадку і шматкроць пераправераны. Падстаў адмаўляць нам не бачу, хаця мы і не маем асаблівых ілюзій адносна нібыта лібералізацыі ў дзяржаве. Мы кіруемся словамі Евангелля ад Мацвея: “Грукайцеся, і адчыняць вам, шукайце і знойдзеце”, - зазначыў Віталь Рымашэўскі.

Цяпер кіраўнікі БХД чакаюць інфармацыі Мінюста наконт рэгістрацыі, а таксама рэакцыі Генеральнай пракуратуры Беларусі на супрацьпраўныя, з пункту гледжання палітыкаў, дзеянні міністэрскіх чыноўнікаў.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).