xxx

/ БХД будзе ўдзельнічаць ва ўсіх выбарах і змагацца супраць карупцыі ды казіно

/ БХД будзе ўдзельнічаць ва ўсіх выбарах і змагацца супраць карупцыі ды казіно

31 кастрычніка ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу адбыўся паўторны ўстаноўчы з’езд Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Больш за 300 дэлегатаў пастанавілі зноў паспрабаваць зарэгістраваць арганізацыю ў Міністэрстве юстыцыі, а таксама ўзяць удзел у наступных мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах.

Арганізатары форума толькі за некалькі дзён здолелі падпісаць дамову на арэнду залы ПК МАЗ, і то пасля таго, як прыгразілі, што мерапрыемства можа прайсці на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Як і ў мінулым лютым, калі БХД праводзіла першы ўстаноўчы з’езд, пасля якога Мінюст па надуманых прычынах адмовіў партыі ў рэгістрацыі, улады зноў чынілі перашкоды рэгіянальным дэлегатам: як паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец, пад Кобрынам, Слуцкам і ў Гродна на пэўны час былі затрыманы дэлегаты, якія кіраваліся ў Мінск.

Дэлегатаў і гасцей з’езду, якіх агулам было каля 700 чалавек, павіталі першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні Руху “За свабоду” Віктар Карняенка, прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, а таксама замежныя госці, якія прыехалі на форум са Швецыі, Нарвегіі, Чэхіі, Нідэрландаў, Украіны, Літвы, Францыі, Германіі, іншых краін. Свае віншаванні дэлегатам з’езду даслалі лідэры хрысціянска-дэмакратычных партый і звязаў многіх еўрапейскіх дзяржаў, але самым эмацыйным быў допіс генеральнага сакратара кіруючага ў ФРГ Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Рональда Пафалы. Генсек ХДС, апроч іншага, заклікаў беларускія ўлады спыніць пераслед дэмакратычных актывістаў.

Дэлегаты з’езду наноў прынялі пастанову аб стварэнні Партыі БХД зацвердзілі назоў партыі, прынялі статут і праграму арганізацыі, абралі сустаршыняў БХД Паўла Севярынца, Георгія Дзмітрука, Аляксея Шэіна і Віталя Рымашэўскага, выканаўчага сакратара Дзяніса Садоўскага, а таксама Нацыянальную раду і Кантрольна-рэвізійную камісію.

Дэлегаты з’езду таксама прынялі рашэнне аб удзеле ў мясцовых выбарах 2010 году і ў прэзідэнціх – у 2011-м. Нягледзячы на меркаванні некаторых партыйцаў, што выбары ў Беларусі ў цяперашніх умовах не могуць быць сапраўды дэмакратычнымі і адкрытымі, таму варта было б іх байкатаваць, бальшыня ўсё ж выказалася за ўдзел у выбарах у мясцовыя саветы “да пераможнага канца”.

Што да прэзідэнцкай кампаніі, то ў выніку рэйтынгавага галасавання большасць дэлегатаў, як і раней, схілілася на карысць выстаўлення свайго партыйнага кандыдата Віталя Рымашэўскага кандыдатам у прэзідэнты з тым, каб пазней правесці праймерыз унутры Беларускага незалежніцкага блоку і падтрымаць таго кандыдата ад апазіцыі, які збярэ найбольшую па колькасці актывістаў ініцыятыўную групу.

Дарэчы, БХД збіраецца распачаць кампанію супраць казіно, якія, па словах Георгія Дзмітрука, пасля іх закрыцця ў Маскве і іншых гарадах Расіі пачалі перамяшчацца ў Беларусь. Да таго ж, Партыя БХД мае намер “стварыць спецыяльны Грамадскі камітэт дзеля вядзення антыкарупцыйнай кампаніі і распрацаваць пакет першапачатковых заканадаўчых мер, здольных забяспечыць умовы для рэальнай і сумленнай дэмакратыі ў Беларусі”. Як заявіў Павел Севярынец, барацьба з крадзяжом і падманам мусіць стаць ключавой тэмай наступных палітычных кампаній.
----------------------------------------------------------------

Фота Юрыя Дзядзінкіна

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).