№ 199 (291) 18 траўня 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Аляксандр Мілінкевіч: Мікалай Статкевіч — вельмі мужны чалавек
Палітычнай расправай называюць незалежныя эксперты рашэнне суда перавесці былога кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Мікалая Статкевіча ў крытую турму на тэрмін у тры гады.
Такі вердыкт вынес суддзя Волкаў 12 студзеня, абвінаваціўшы Статкевіча ў злосных парушэннях рэжыму адбыцця пакарання ў Шклоўскай калоніі №17. Мікалай Статкевіч летась ужо быў асуджаны на шэсць год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за быццам бы арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня 2010 года, якія нібыта мелі месца на Плошчы Незалежнасці ў Мінску па завяршэнню прэзідэнцкіх выбараў.
Старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што Мікалай Статкевіч — вельмі мужны чалавек. “Гэта чалавек вельмі моцнага характару, і ў калоніі, відаць, яго спрабавалі прымусіць да падпісання прашэння аб памілаванні, але ён ніколі гэтага не зробіць, — упэўнены Аляксандр Мілінкевіч. — Ён хутчэй развітаецца з жыццём, але не пойдзе на тое, каб згубіць твар, таму такое рашэнне суда — гэта спосаб выхавання непакорных. Я вельмі захапляюся Міколам і вельмі жадаю яму здароўя. Гэта надзвычай вялікае і цяжкое выпрабаванне для яго”.
Старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла лічыць, што адной з падставаў павышанай незадаволенасці кіраўніцтва Шклоўскай калоніі было тое, што Мікалай Статкевіч адмовіўся даць падпіску аб супрацоўніцтве з адміністрацыяй гэтай папраўчай установы.
Варта адзначыць, што ўлады ўзмацнілі ціск на амаль усіх палітычных зняволеных, якія зараз усё яшчэ знаходзяцца за кратамі. Напрыклад, 12 студзеня да яшчэ аднаго экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, які зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі “Віцьба–3”, зноў не дапусцілі адваката. Увогуле, абаронца Саннікава не бачыў свайго манданта ўжо больш за два месяцы. А даверанай асобе Саннікава Змітру Бандарэнку зноў адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні, хоць стан здароўя гэтага палітвязня выклікае вялікую трывогу.
“Можна, канешне, вырашыць з Масквой энергетычныя і некаторыя фінансавыя пытанні на гэтую зіму, але для рэжыму самым галоўным застаецца пытанне татальнага кантролю над грамадствам, — лічыць Аляксандр Мілінкевіч. — Аўтарытарны рэжым займаецца гэтым у самую першую чаргу. Але такія людзі, як Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў, Зміцер Бандарэнка, Мікалай Аўтуховіч, Зміцер Дашкевіч і многія іншыя, — гэта асобы, якія паказваюць, што нават у такіх умовах можна заставацца моцным і мужным чалавекам. Гэткія людзі ёсць вялікімі ворагамі любой дыктатуры, як і Алесь Бяляцкі, які ўсім казаў: не бойцеся! Ён сам не баяўся, ён не баяўся нават патрапіць у турму, і вось менавіта такія людзі звычайна выратоўваюць нацыю, калі яна захоча жыць цывілізавана. Вельмі вялікія ворагі для ўлады гэтыя людзі!”




















Дата: нядз, 19/02/2012 - 09:29 #
Дата: пан, 20/02/2012 - 19:48 #
Дата: чцв, 23/02/2012 - 06:46 #
Дата: пан, 27/02/2012 - 09:55 #
Дата: сер, 29/02/2012 - 06:29 #
Дата: сер, 07/03/2012 - 03:26 #
Дата: сер, 07/03/2012 - 06:04 #
Дата: пят, 16/03/2012 - 08:24 #
Дата: пан, 19/03/2012 - 22:46 #
Дата: сер, 04/04/2012 - 09:03 #
Дата: пят, 06/04/2012 - 11:32 #
Дата: нядз, 08/04/2012 - 09:11 #
Дата: аўт, 17/04/2012 - 02:50 #
Дата: чцв, 19/04/2012 - 05:59 #
Дата: чцв, 19/04/2012 - 12:51 #
Дата: чцв, 19/04/2012 - 12:51 #
Дата: чцв, 19/04/2012 - 12:51 #
Дата: чцв, 19/04/2012 - 12:52 #
Дата: чцв, 19/04/2012 - 12:52 #
Дата: суб, 21/04/2012 - 03:21 #
Дата: пан, 23/04/2012 - 04:12 #
Дата: сер, 25/04/2012 - 10:46 #
Дата: пят, 27/04/2012 - 07:55 #
Дата: чцв, 03/05/2012 - 23:20 #
Дата: чцв, 03/05/2012 - 23:20 #
Дата: чцв, 03/05/2012 - 23:20 #
Дата: чцв, 03/05/2012 - 23:20 #
Дата: чцв, 03/05/2012 - 23:20 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 08:10 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 08:10 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 08:10 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 08:10 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 08:10 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 15:30 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 00:55 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 00:55 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 00:55 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 00:55 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 00:55 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 03:36 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 10:18 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 10:18 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 10:18 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 10:18 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 10:18 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 23:30 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 23:30 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 23:30 #
Дата: нядз, 06/05/2012 - 23:30 #
Дата: пан, 07/05/2012 - 08:15 #
Пакінуць новы каментар