/ Аляксандр Казулін: сітуацыя ў краіне стала вельмі небяспечнай , таму што чалавек ўжо не можа законным шляхам абараніць сваё галоўнае права – права на жыццё

/ Аляксандр Казулін: сітуацыя ў краіне стала вельмі небяспечнай , таму што чалавек ўжо не можа законным шляхам абараніць сваё галоўнае права – права на жыццё

Сітуацыя ў краіне стала вельмі небяспечнай, таму што чалавек ўжо не можа законным шляхам абараніць сваё галоўнае права – права на жыццё, заявіў 3 лютага ў Мінску на пасяджэнні грамадзянскай ініцыятывы Рада беларускай інтэлігенцыі (РБІ) палітык Аляксандр Казулін.

Паводле яго слоў, грамадзяне Беларусі пазбаўлены мажлівасці законнымі сродкамі абараніць іншыя свае асноўныя правы, у тым ліку – свабодна абіраць і быць абранымі ў дзяржаўныя органы на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога або ўскоснага выбарнага права пры тайным галасаванні, што замацавана ў артыкуле 38 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Таму ва ўмовах, калі дзяржава пазбавіла сваіх грамадзян магчымасці ажыццявіць неад’емнае права на свабодныя, дэмакратычныя і справядлівыя выбары, грамадзяне маюць права на байкот выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны, падкрэсліў палітык. На яго меркаванне, байкот выбараў з’яўляецца адпаведным адказам грамадства на стаўленне дзяржавы да сваіх грамадзян. “А тыя, хто зараз прапануе ўдзельнічаць у выбарах, з’яўляюцца прамымі супрацоўнікамі ўладаў”, – адзначыў Казулін.

Разам з тым, паводле яго слоў, трэба улічваць вялікае жаданне ўладаў правесці парламенцкія выбары без усялякіх зменаў у выбарным заканадаўстве, але з абавязковым удзелам апазіцыі. Таму не можа быць аніякіх ілюзіяў наконт намераў дзяржавы правесці наступныя выбары зноў па сваім сцэнары, як гэта ўжо было не аднойчы, сказаў Казулін.

На яго думку, людзі ўсё больш усведамляюць, што іх жыццё наўпрост залежыць ад таго, якія выбары адбудуцца ў краіне – звычайны фарс, ці нармальны празрысты працэс барацьбы кандыдатаў без ціску з боку дзяржавы. “Беларусы жадаюць, каб дзяржава абараняла сваіх грамадзян – нашыя галасы, нашае здароўе, наш дабрабыт, нашую годнасць, а ў цяжкую хвіліну – і права кожнага з нас на жыццё”, – сказаў палітык. 

Ён нагадаў, што згодна з рашэннямі беларускіх апазіцыйных сілаў выбары ў краіне могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі толькі пры выкананні шэрагу умоў, у тым ліку пры абавязковым удзеле прадстаўнікоў дэмакратычнага актыву ў выбарных камісіях усіх узроўняў, пры магчымасці сапраўднага назірання за падлікам галасоў і пры адмене датэрміновага галасавання.  

Сябра рады, старшыня суполкі “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў Генадзь Драздоў выказаў меркаванне аб неабходнасці падрыхтоўкі заявы РБІ наконт дзейнасці дзяржаўных друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, якія маюць вялікія магчымасці як па выхаванні людзей згодна з спрадвечнымі агульначалавечымі каштоўнасцямі, так і насуперак гэтым каштоўнасцям. На яго думку, афіцыйныя СМІ праводзяць сістэматычную і мэтанакіраваную палітыку па татальным вынішчэнні ўсяго беларускага, усяго нацыянальнага. “Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць вынішчаць нацыю, не забіваючы яе фізічна”, – падкрэсліў Драздоў. Паводле яго слоў, у заяве неабходна падкрэсліць адказнасць дзяржаўных СМІ за такія антыканстытуцыйныя дзеянні, якія праводзяцца за грошы падаткаплацельнікаў – грамадзян Рэспублікі Беларусь.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/