xxx

/ «Усходняе партнёрства»: перспектывы супрацоўніцтва

/ «Усходняе партнёрства»: перспектывы супрацоўніцтва

Беларусь больш не ўспрымаецца ў еўрапейскім кантэксце як ізаляваная краіна. Праграма «Усходняе партнёрства» прыадчыніла фортку ў закрытай прасторы Беларусі, паабяцаўшы шэраг перспектыў.

Трэці сектар чакае зрухаў у грамадска-палітычнай сферы — найперш, пераймання еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека і агульнадэмакратычных нормаў. Дзяржава, відавочна, робіць стаўку на эканамічны складнік супрацоўніцтва. Праграма «Усходняе партнёрства» ўключае ў сябе гандлёвыя дамовы, вывучэнне магчымасцяў адкрыцця рынкаў для свабоднага перасоўвання рабочай сілы, развіццё дробнага і сярэдняга бізнесу, павелічэнне энергетычнай бяспекі, праграмы па паляпшэнні адміністрацыйных функцыяў, пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

Актуальнасць эканамічнага складніку адносінаў у заходнім накірунку асабліва павялічылася з надыходам фінансава-эканамічнага крызісу. Традыцыйна арыентаваная на Расію эканоміка сёлета адчула мінусы аднавектарнасці. «Нягледзячы на сумесна прымаемыя меры, у нас не атрымалася ўтрымаць тэмпы росту гандлю, якія мы дэманстравалі ў нашым узаемным таваразвароце за апошнія пяць гадоў», — цытуе прэм’ер-міністра Беларусі «РИА Новости». За сем месяцаў бягучага года аб’ём таваразвароту паміж дзвюма краінамі ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам скараціўся на 42,2 працэнта. Па ацэнцы прэм’ер-міністра, аб’ём гандлю з Расіяй цяпер знаходзіцца на ўзроўні 2005 года. Летась аб’ем таваразвароту з усходняй суседкай склаў 34,2 мільярда долараў ЗША, а з краінамі Еўрасаюза — 22,975 мільярда долараў (амаль у восем разоў больш у параўнанні з 2002 годам).

Не апошнюю ролю ў зацікаўленасцях афіцыйнага Мінска адыгрываюць і перспектывы атрымання на Захадзе крэдытаў для падтрымання айчыннай эканомікі. На днях, напрыклад, выканаўчая рада Міжнароднага валютнага фонду завяршыла другі агляд выканання Беларуссю эканамічнай праграмы, што падтрымліваецца рэсурсам раней дасягнутай дамоўленасці аб крэдыце «стэнд-бай». У выніку Беларусі быў выдзелены чарговы транш у памеры каля 699,5 мільёна долараў. Першы транш крэдыту МВФ у памеры 800 мільёнаў долараў Беларусь атрымала ў студзені бягучага года, другі — на 680 мільёнаў — у ліпені. Агульная сума фінансавай падтрымкі па гэтай дамоўленасці мусіць скласці каля 3,63 мільярда долараў ЗША.

Пачатак дыялогу ЕС з Беларуссю адкрыў дзверы і для іншых праграм супрацоўніцтва. Напрыклад, міністр замежных спраў Фінляндыі Аляксандр Стуб выступіў за поўнамаштабны ўдзел Беларусі ў ініцыятыве Еўрапейскага саюза «Паўночнае вымярэнне». У якасці галоўнай мэты ініцыятывы вызначаецца атрыманне максімальнай выгады ад эканамічнага ўзаемадзеяння Еўрапейскага саюза, дзяржаў Балтыі і Расіі. Пастаўленыя задачы дасягнення інтэнсіўнага эканамічнага росту, стабільнасці і ўзмацненні бяспекі па формуле «soft security». У якасці прыярытэтных сфер рэгіянальнага супрацоўніцтва былі вызначаныя наступныя кірункі: развіццё транспартнай, энергетычнай і тэлекамунікацыйнай інфраструктуры; ахова навакольнага асяроддзя і ядзерная бяспека; супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі; развіццё чалавечага патэнцыялу, уключна з пытаннямі аховы здароўя, грамадскага кіравання і транспамежнага супрацоўніцтва — развіццё гандлю і сферы інвестыцый; барацьба з транспамежнай злачыннасцю.

Вядома, што ў ліпені беларускі ўрад ухваліў праекты ў межах праграмы транснацыянальнага супрацоўніцтва «Рэгіён Балтыйскага мора». У выніку пасля двух конкурсаў заявак беларускія арганізацыі былі дапушчаныя да ўдзелу ў адзінаццаці праектах, два з іх тычацца сферы энергетыкі. Беларусь цікавая Еўрасаюзу не ў апошнюю чаргу як транзітная краіна, таму паступова адбываецца яе ўключэнне ў розныя праграмы гэтай скіраванасці.

Паралельна з эканамічнай лібералізацыяй ЕС ставіць перад Беларуссю пытанні аб правядзенні дэмакратычных рэформ у грамадска-палітычнай сферы. Аднак, як падкрэслівае шэраг экспертаў, рэальная лібералізацыя ў гэтым рэчышчы спынілася яшчэ на пачатку бягучага года. Відавочна, што цяпер выбар Еўропы заключаецца ў тым, каб адкрываць Беларусь з эканамічнага боку, дамагаючыся паступовых зменаў у лепшы бок у выкананні агульнадэмакратычных стандартаў. І хаця афіцыйны Мінск імкнецца замкнуць на сабе ўсе кантакты з ЕС у рамках «Усходняга партнёрства», трэці грамадска-палітычны сектар актыўна адстойвае свае інтарэсы на ўсіх магчымых узроўнях у стасунках з прадстаўнікамі палітычных і грамадскіх структур краін Еўрасаюза. Еўрапейскія ж палітыкі ўважліва прыслухоўваюцца да альтэрнатыўнай кропкі гледжання.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).