xxx

/ «Джэнтльменскі» набор беларускай палітыкі

/ «Джэнтльменскі» набор беларускай палітыкі

Шаноўныя чытачы, дазвольце павіншаваць вас з заканчэннем «лібералізацыі». На змену зацішшу зноў прыйшлі арышты, ператрусы і затрыманні.

За два тыдні лютага былі разагнаныя мітынгі ў падтрымку польскай меншасці, затрыманыя дзесяткі чалавек. Кіраўніца непрызнанага Саюза палякаў Анжаліка Борыс атрымала штраф, а на рэдактарку незарэгістраванай газеты «Glos znad Niemna na uchodzstwie» Ірэну Валюсь быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

Затым у Мінску разагналі штогадовую «акцыю любові» незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога Фронту». Між іншым, кіраўніцтва арганізацыі планавала ў гэты дзень ціха-мірна ўручыць прэміі «Люблю Беларусь», але кіраўніцтва гатэлю «Кроўн Плаза» адмовіла ў арэндзе памяшкання, і моладзь выйшла на вуліцу, як і ў папярэднія гады. У выніку на плошчы Свабоды ў Мінску спецназ някепска паразмяўся, не выбіраючы каго — дзяўчат ці хлопцаў — груба валачы па асфальце ў аўтобус. Праз колькі гадзін усіх затрыманых (больш за два дзесяткі чалавек) адпусцілі без складання пратаколаў. Гэтак жа жорстка была разагнаная традыцыйная акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі на Кастрычніцкай плошчы.

І як бяльмо на воку ва ўсіх гэтых падзеях журналісты. Здымаюць, пішуць, спрабуюць паказаць нам з вамі, нашым суседзям, што Беларусь — гэта не толькі блакітныя азёры. Таму за кожным здымаючым журналістам на вулічных акцыях ходзіць каманда з дзябёлых мужыкоў, якія кідаюцца на фотаапараты, камеры, перашкаджаюць працаваць, а калі трэба, то і наўпрост параяць «не высоўвацца». Пасля акцыі салідарнасці 16 лютага па сеціве разышоўся фотаздымак, на якім бравыя хлопцы ў цывільным душаць фатографа Associated Press Сяргея Грыца. Фатографа «Нашай нівы» Юлію Дарашкевіч, нягледзячы на наяўнасць службовага пасведчання, завезлі ў пастарунак. «За сумленную працу», як выказаўся калега. Міліцыя на ўсе скаргі на такое беззаконне дае няўцямныя адказы. А чыноўнікі з вышэйшых эшалонаў улады расказваюць пра тое, што СМІ шукаюць «клубнічку» ды «жаўцізну», гавораць, што палітычныя кампаніі разглядаюць як «праверку сродкаў масавай інфармацыі на маральнасць і прафесіяналізм». І ні слова пра арышт супрацоўніка «Белсату» Івана Шульгі, пра перашкоды, якія робяцца ў працы журналістам недзяржаўных СМІ.

Ці азначаюць усе гэтыя падзеі, што дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам капец — невядома. ЕС — далёка, і яго чыноўнікам нешта з беларускага кантэксту не бачна, а нешта і не хочацца бачыць. Адрэагаваць на падзеі прымусіў канфлікт з польскай меншасцю, што перасягнуў межы Беларусі. Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк прызнаў, што ў Беларусі «парушэнні правоў чалавека не датычаць толькі польскай меншасці». Палітык заявіў, што бачыць два варыянты развіцця сітуацыі ў дачыненнях з Беларуссю: першы — афіцыйны Мінск адмовіцца ад палітыкі пераследу прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў і дэмакратычных арганізацыяў, і тады будзе мець магчымасць надалей браць удзел у разнастайных праграмах ЕС. Другі — далейшы рост напружанасці і вяртанне да санкцыяў, у тым ліку візавых і эканамічных.

Таксама была агучаная заява Высокага прадстаўніка ЕС па пытаннях замежных спраў і палітыкі бяспекі, віцэ-прэзідэнта Еўрапейскай Камісіі Кэтрын Эштан аб сітуацыі з Саюзам палякаў на Беларусі, у якой яна падкрэсліла, што ўмовай поспеху двухбаковых адносін з’яўляюцца крокі ўладаў Беларусі ў бок дэмакратызацыі і выканання правоў чалавека. Да слова, на 26–27 лютага ў Беларусь запланаваны візіт дэлегацыі дэпутатаў Еўрапейскага парламента, якія правядуць кансультацыі наконт фармату ўдзелу Беларусі ў парламенцкім вымярэнні «Усходняга партнёрства» (Еўранест).

Па логіцы, таптанне правоў суайчыннікаў мусіла б выклікаць рэзананс у грамадстве, але ўсе маўчаць. І справа не столькі ў манаполіі дзяржаўных СМІ — цяпер не тыя часы, калі было складана здабыць інфармацыю. Проста зручна адседжвацца на сваіх прыгрэтых месцах, не рызыкаваць і не высоўвацца. А пра зняважаны гонар і бяспраўе ўспамінаць толькі тады, калі самога працягнуць па асфальце.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).