Палітыка
Што замінае палітычным танцорам? 23/07/2010 - 18:15 Сяргей Нікалюк

Учынкі чалавека вызначаюцца яго індывідуальнымі асаблівасцямі і знешнімі акалічнасцямі. На думку сацыяльных псіхолагаў, усе мы схільныя недаацэньваць фактар абставін.

Дрэннаму танцору ўвесь час штосьці замінае, але галоўная крыніца перашкод, здавалася б, усім добра вядомая, і таму няма сэнсу на ёй прыпыняцца. Аднак тое, што на побытавым узроўні здаецца відавочным, на ўзроўні «Азбукі сацыяльнай псіхалогіі» патрабуе сур’ёзнага асэнсавання.

Чытаць далей »

/ Палітыка

/ СМІ і палітыкі перад выбарамі

Мінулым тыднем у Мінску прайшоў круглы стол “Сітуацыя ў медыяпрасторы Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі: рэаліі і перспектывы”, зладжаны Аналітычным цэнтрам “Стратэгія” і Нацыянальным камітэтам Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС). У дыскусіі прымалі ўдзел кіраўнікі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, вядомыя беларускія палітыкі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, праваабаронцы.

(На здымке: Журналісты Аляксандр Коктыш, Аляксандр Класкоўскі, Аляксандр Фядута)Чытаць далей »

/ Падрыхтоўка да выбарчай кампаніі

Пад шум інфармацыйнай вайны з Расіяй Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб скліканні 7 верасня пятай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Эксперты мяркуюць, што на пасяджэнні парламентарыі могуць зацвердзіць дату чарговых прэзідэнцкіх выбараў.
Чытаць далей »

/ Штэфан Фюле: Беларусь — самая вялікая таямніца Еўропы

Еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле наведаў Беларусь з двухдзённым візітам. За гэты час у яго адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, віцэ-прэм’ерам ураду Андрэем Кабяковым, кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Чытаць далей »

/ Эліта ўмоўная і сапраўдная

Эліта — прадукт адкрытага грамадства, прадукт палітычнай канкурэнцыі. Там, дзе ва ўладу трапляюць шляхам прызначэння, фармуюцца клікі.

Першы летні месяц падараваў журналістам і аналітыкам чарговую беларуска-расійскую «вайну», гэтым разам газавую. Беспрацоўе тым, хто піша, не пагражае, а гэта ва ўмовах крызісу не можа не радаваць. Пік «вайны» прыпаў на 22 чэрвеня. Сімвалічная дата, але без яе, паводле афіцыйнай версіі, была б немагчымая «наша Перамога».
Чытаць далей »

/ «Трэці сектар» рыхтуецца да Берлінскага форуму

«Дарожная карта «Усходняга партнёрства» для Беларусі» — канферэнцыя Нацыянальнага форуму грамадзянскай супольнасці пад такой назвай прайшла ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау. Удзел у мерапрыемстве ўзялі больш за сто прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый.
Чытаць далей »

/ Супольнасць дэмакратый

2–4 ліпеня ў Кракаве адбылася канферэнцыя міжурадавай арганізацыі Супольнасць дэмакратый, у працы якой прымалі ўдзел дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, шэраг іншых выбітных палітыкаў сучаснасці. На форуме была прадстаўлена таксама дэлегацыя з Беларусі.  Пра працу канферэнцыі “НЧ” распавяла ўдзельніца кракаўскіх дыскусій, эксперт у сферы публічнай палітыкі Ірына Віданава.

(На здымку: Ірына Віданава)Чытаць далей »

/ Разуменне Канстытуцыі па-ўкраінску

28 чэрвеня Украіна адзначыла ўжо чатырнаццаты Дзень Канстытуцыі. А напярэдадні ў амбасадзе нашай паўднёвай суседкі адбыўся «круглы стол» з удзелам непасрэдных сведак і ўдзельнікаў тых гістарычных гадзінаў — тагачасных народных дэпутатаў, якія спрычыніліся да лёсавызначальнай для ўкраінскай дзяржавы падзеі.Чытаць далей »

/ Нашто «Альфе» канкурэнты?

Папулісцкая палітыка і канкурэнтаздольнасць дрэнна спалучаюцца ў адным дзяржаўным флаконе, асабліва ва ўмовах сусветнага крызісу.
Чытаць далей »

/ Канада — адкрыццё для апазіцыі

«У выпадку прыходу да ўлады беларускіх дэмакратычных сіл Канада гатова стаць лакаматывам інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку». Гэтыя словы канадскага прэм’ер-міністра Стывена Харпера працытаваў лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў ЗША і Канаду прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху.
Чытаць далей »

/ Бакіеў упадабаў Беларусь

Бліжэй да вечара 14 чэрвеня журналістаў зноў «паставілі на вушы» — супрацоўнікі Нацыянальнага прэс-цэнтра Беларусі абзвоньвалі СМІ з паведамленнем, што ў 18.00 адбудзецца тэрміновая прэс-канферэнцыя адсунутага ад улады прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. Улічваючы трагічную і непрадказальную сітуацыю, якая складваецца ў гэтай краіне, журналісты беларускіх і замежных медыя пакідалі ўсе бягучыя справы (хтосьці нават ужо паспеў дабрацца дадому) і шыбанулі на Кастрычніцкую, 5.
Чытаць далей »

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com