/ Параноік

/ Параноік

Хваробы бываюць розныя. Ёсць хваробы вечныя, кшталту грыпу. Ёсць хранічныя — кшталту самых распаўсюджаных сярод чалавецтва карыесу ці бранхіяльнай астмы. Ёсць гістарычныя хваробы — чума, халера, воспа. Ёсць хваробы гендэрныя — ПМС, узроставыя — старэчы маразм, ёсць генерацыйныя — астэахандроз, пошасць найноўшага кампутарнага пакалення. А бываюць хваробы нацыянальныя. Яшчэ нейкіх дваццаць год таму кожны беларус назубок ведаў някрасаўскія радкі пра беларускую нацыянальную хваробу каўтун, і найсвятлейшыя галовы краіны востра і рашуча абураліся гэтаму імперскаму дыягназу. Але час мінае, гісторыя хваробы не стаіць на месцы. Ледзьве паспеўшы выблытацца з наканаванага ім каўтуна, напачатку ХХІ стагоддзя беларусы па вушы ўвязлі ў сімптомах новай агульнанацыянальнай хваробы, імя якой — паранойя. І першым, хто заўважыў, апісаў, канстатаваў новы агульны дыягназ, быў публіцыст Віктар Марціновіч.

Клініка

Я не памятаю, з якой менавіта нагоды і ў якім нумары «Белгазеты», намеснікам рэдактара якой ён з’яўляецца, Віктар Марціновіч словамі сфармуляваў тое, што насілася ў паветры з сакавіка 2006 года. Але я выдатна разумею, якія адчуванні змусілі аўтара здзейсніць гэта фармуляванне. Усе, хто жыў у Беларусі апошнія год 10, і асабліва знаходзіўся ў краіне на працягу тых месяцаў, калі адбывалася зачыстка ўсіх сфераў грамадства перад чарговым прэзідэнцкім тэрмінам, адчувалі тое ж. Зрэшты, тыя, хто не жыў, адчувалі таксама — дзякуючы інтэрнэту ў цэлым і сайту «Хартыя–97» у прыватнасці. Сегмент беларускага менталітэту «абы чаго не выйшла» быў так удала праэксплуатаваны напярэдадні выбараў ідэолагамі і спецслужбамі, што «не баяцца» стала неяк непатрыятычна. Недавер і асцярожнасць сталі не проста моднай мадэллю паводзін — стылем жыцця сацыяльна актыўнай праслойкі насельніцтва.

19 сакавіка 2006 года мы ўсе прачнуліся хворымі. Далейшыя падзеі толькі пагоршылі агульны стан арганізму. Нас расстрэльвалі з «снегавых гармат», трымалі на марозе, пужалі спецназам і снайперамі на дахах, родных і знаёмых, сяброў і калегаў саджалі і білі. Наўрад ці я калі-небудзь забуду элегантны, спрактыкаваны, гэткі ж натуральны, як руканне ці падпальванне цыгарэты, — і ў той жа час шаманскі, наіўна-рытуальны жэст, з якім самыя розныя людзі, прыходзячы на важныя для іх перамовы, вышчоўквалі з мабільнікаў на стол батарэйкі. Лічылася, што гэта часткова ратуе ад праслухоўвання.

Паранаідальная боязь КДБ, даносаў і арыштаў, звальненняў з працы і гвалтоўнай эміграцыі — вось тое, што робіць сучасных беларусаў беларусамі, а не «цвяток радзімы васілька». 19 сакавіка 2006 года з трыбуны на прыступках ДК Прафсаюзаў у выкананні беларускіх паэтаў і бардаў гучала шмат барыкаднай лірыкі — пра васількі, Мову, а таксама Герб і Сцяг. І людзі на Плошчы ўспрымалі гэтыя вершы як асабістую абразу, як здраду нацыянальна-свядомай інтэлігенцыі свайму народу. Іх народ «пераадолеў страх», прыйшоў — а яны яму зноў — пра васількі, як дваццаць год таму, калі ўсе яшчэ з каўтунамі. 19 сакавіка 2006 года на прыступках ДК Прафсаюзаў прылюдна канала літаратура 1990-х. У натоўпе перад прыступкамі спакваля кшталтавалася літаратура 2000-х.

Я не лавіла яго рукой за кутас дарагога брэндавага шаліка, але я ведаю, што Віктар Марціновіч у тым натоўпе быў. Ведаю з сігналаў, якія ён час ад часу пакідае тым, што там былі таксама, у сваіх цынічных з выгляду публікацыях, праплочаных, што называецца, рукой Масквы. Узяць хаця б нарыс пра беларускую нацыянальную паранойю. Праз некаторы час пасля выхаду гэтага нарысу ў «Белгазеце» я даведалася, што ён быў не проста фельетонам на перадавіцу, а канцэпцыяй іншага — большага твору.

Анамнез

Хваробы бываюць розныя. І амаль кожную з іх можна ператварыць у метафару. «Паранойя» — назва дэбютнага рамана Віктара Марціновіча, які ўвосень 2009 года выходзіць у Расіі.

Калі спытацца старэйшых калегаў, хто такі Віктар Марціновіч, іх рэакцыя будзе адназначнай: вундэркінд-беларусафоб. І сапраўды — мой герой у сур’ёзнай журналістыцы больш за дзесятак год (з, лічы, падлеткавага веку), прычым палітаглядальнікам з трывалым непрыняццем пэўнага ідэалагічнага гатунку беларусаў, а менавіта «адраджэнцаў». Зрабіўшы сабе імя яшчэ ў легендарнай газеце «Імя», ён і па сённяшні дзень ударна працуе ў рускамоўнай прэсе Беларусі. У свае 32 гады, ён выкладчык мастацтвазнаўства ЕГУ са ступенню PhD (дысертацыя пра віцебскую мастацкую школу) і без перабольшанняў культавы журналіст, ікона слова для беларускай багемнай буржуазіі, сярэдняга класа, што акурат перажывае пакуты нараджэння, перакшталтоўваецца з постсавецкай інтэлігенцкай праслойкі ў альтэрнатыўную, можна нават сказаць, падпольную эліту. Не пабаюся гэтага слова з варожага яму лексікону, Марціновіч — пясняр гэтага класу, з яго катэджамі ў Раўбічах і выкупленымі ў сялян хутарамі над Віліяй, з кавай у Вільні і раством у Парыжы. Чаго, якога гемарою ці іншай хваробы не хапала для поўнага шчасця гэтаму рэальнаму чуваку? Гэтаму рэальнаму чуваку закарцела зрабіцца пісьменнікам. І не проста пісьменнікам, а менавіта — насуперак усім фобіям, якія яму прыпісваюць, — беларускім.

Беларускі літаратурны дыскурс сваёй аэрадынамікай нагадвае яйка. І не простае, а залатое. Чакаецца, што з дня на дзень з гэтага яйка вылупіцца нешта вялікае, нейкае Новае Слова, доўгачаканы беларускі Нобелеўскі лаўрэат ці наўпрост — новы Уладзімір Караткевіч. Прабіць бліскучае шкарлупінне звонку камусьці, хто піша ў Беларусі і пра Беларусь, але на рускай мове, не прадстаўляецца магчымым. Вялікія і магутныя Веньямін Блажэнны і Кім Хадзееў асабліва не білі, і таму не прабілі. Белыя і пушыстыя Майкл Галдзянкоў і Тома Лісіцкая білі-білі — не прабілі. Жахлівыя камерцыйныя Вольга Грамыка і Анатоль Жвалеўскі білі-білі — не прабілі… Не хочацца сурочыць, але, здаецца, кампутарная мышка Віктара Марціновіча ўжо махнула хвастком.

Дыягназ

Дзеянні рамана «Паранойя» адбываюцца ў сучасным Мінску — сталіцы Беларусі. Ціхі, прыгожы і з выгляду еўрапейскі горад жыве падвойным жыццём. За вонкавай стабільнасцю ў кожнай шчыліне затаіўся страх. Краінай кіруе Мікалай Мураўёў — галава Міністэрства дзяржаўнай бяспекі, міністр, які прызначае прэзідэнтаў. У гэтай гнятлівай атмасферы зараджаецца каханне галоўных герояў. «Паранойя» — мілосная гісторыя, пераказаная чытачу ў форме пратаколаў праслушкі МДБ.

Дамову з расійскім выдавецтвам Марціновіч падпісаў з тых меркаванняў, што яму, чалавеку ўскрай занятаму, не давядзецца займацца рэкламай і дыстрыбуцыяй кніжкі самастойна. Але тут выявілася галоўная неспадзяванка. Расійскія рэдактары прапанавалі пісьменніку перапісаць раман, выкрасліўшы з яго любыя згадкі пра Беларусь. Так, каб і ў Саратаве, і ў Кемерава тэкст здаваўся родным, прыветным… Выявілася, што праз падобную працэдуру правак праходзіць уся рускамоўная беларуская літаратура, якая выдаецца ў Расіі. І Магілёў ператвараецца ў «адзін абласны горад», а Мінск — у Маскву. І тут Марціновіч нечакана, быць можа, і для самога сябе, праявіў характар — проста як лётчык, якому хочуць ампутаваць не такую ўжо і безнадзейную нагу. Вынікам змагання стала тое, што ў Расіі без усялякіх камерцыйных падгонак і экуменічных купюраў выходзіць раман пра сучасную Беларусь.

Тэрапія

Калі радзіма расколваецца напалам, расколіна праходзіць па сэрцы паэта, сказаў Гётэ. Калі радзіма хварэе, празаік робіць сабе прышчэпку таго ж вірусу. Віктар Марціновіч доўга і рупліва збіраў фактуру і настроі для свайго раману. Гутарыў з людзьмі, што праходзілі праз КДБ, ды з супрацоўнікамі органаў і, галоўнае, разам з усімі моцна, зацята, клінічна баяўся. «Паранойя» — твор аўтабіяграфічны, але гэта аўтабіяграфізм вышэйшага парадку: аўтабіяграфізм эмоцый і менталітэту. Галоўны герой — празаік Анатоль Нявінскі — мне здаецца, значна больш сам аўтар, чым гэта звычайна бывае ў пісьменнікаў. Найперш таму, што вельмі баіцца. І пастаянна сумняваецца. І шукае, дапытваецца чагосьці.

Настаўніца беларускай мовы вучыла нас, як гэта дыктавалася ёй школьнай праграмай, любіць Беларусь без ценю сумневаў і аддана, але калі нехта круціўся на месцы ці размаўляў падчас уроку, пераходзіла на крык, ужываючы пры гэтым чысцюткую рускую мову. Настаўніца рускай мовы таксама вучыла нас любіць Беларусь. А яшчэ свабоду. А яшчэ яна сказала перад выпускным, што галоўная рыса інтэлігентнага чалавека — сумнявацца, не лічыць сябе ісцінай у апошняй інстанцыі. Аўтар жорсткай і крытычнай публіцыстыкі пра беларускую рэчаіснасць Віктар Марціновіч — менавіта такі постсавецкі інтэлігент, поўны ўнутраных сумневаў і няпэўнасці — усе гэтыя паняверкі кранальна праступаюць між радкоў у тэксце «Паранойі».

Не здзіўляйцеся, што я пішу пра гэты раман задоўга да афіцыйнага выхаду. Скончыўшы твор, Марціновіч разаслаў яго неверагоднай колькасці людзей, пытаючыся, ці варта друкаваць, ці не паправіць нешта. І мы ўсім мірам раілі, папраўлялі… Адзінае, у чым да канца перакананы Марціновіч, — гэта ў тым, што ён беларус. Проста ён ніколі ня перакшталтуецца ў таго паўвясковага, безапеляцыйнага змагара, які стане сваім у айчынным апазіцыйна-культурніцкім бамондзе. У яго проста не атрымаецца — зірніце, з якім апломбам ён сядзіць за столікам снобскага «News Cafе» на вуліцы Карла Маркса. Дарэчы, у яго рамане з гэтага месца ўсё і пачалося.



P.S.:

— Што гэта за артыкулы ты пішаш? — маці выйшла мне насустрач з нумарам «Новага часу», дзе быў анансаваны гэты мой нарыс. — Хіба можна так пра самога Марціновіча? Ён жа пакрыўдзіцца!

Віктар Марціновіч — кумір маёй сям’і, персона недатыкальная, радкі, падпісаныя яго імем, — святыя. Панядзелкавую «Белгазету» з новым дыягназамі, пастаўленымі беларускаму грамадству, чакаюць у доме, як пачатку ацяпляльнага сезону ўвосень.

— Я думаю, ён зразумее, — адказала я.

— Не, усё ясна, кідкі загаловак, скандал — але табе гэта навошта? Ну што ў цябе за прафесія? Журналістаў вечна па судах цягаюць, садзяць, забіваюць нават. І не глядзяць, што жанчына. Асабліва — тут яна інстынктыўна азірнулася па баках, — у такой краіне, як наша. Не пішы болей!

— А што мне яшчэ рабіць? Я больш нічога не ўмею.

— Не крыўдуй, проста ты мая дачка, і часам як напішаш нешта — то як зашчыміць сэрца, нешта такое трывожнае як засядзе ўнутры... Як жа гэты стан называецца?..

— Паранойя, — падказаў бацька, не адрываючыся ад розыгрышу «Суперлато».

 #
Марыйка, дзякуй за цудоўны артыкул :) ------------ Паўвясковы змагар з маскоўскім налётам аўтарытарызму :)
 
 #
пасрэдны артыкул пра пасрэднага чалавека, што напісаў пасрэдны раман
 
 #
Упэўнена, што В.М. не пакрыўдзіцца, артыкул напісаны з вялікім клопатам і любоўю да аўтара :)
 
 #
Марыйка, вельмі цёплы артыкул. Ды з чаго тут крыўдаваць? гэтак па-чалавечы напісана...а найлепшае П.С.))) Дзякуй!
 
 #
Марыйка, вельмі цёплы артыкул. Ды з чаго тут крыўдаваць? гэтак па-чалавечы напісана...а найлепшае П.С.))) Дзякуй!
 
 #
Bc2mqt lhtehhzyzuhv, [url=http://clbsabgdhvhs.com/]clbsabgdhvhs[/url], [link=http://jtolfqsyxgyx.com/]jtolfqsyxgyx[/link], http://ppjunundnyoa.com/
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).