№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Некалькі дзён з жыцця пружанскага псаломшчыка: да 120-годдзя з дня нараджэння Рыгора Шырмы
Пра жыццё і дзейнасць Рыгора Раманавіча Шырмы сказана, напісана і праспявана вельмі многае. Здавалася б, яго біяграфія вывучана цалкам, і новымі фактамі ўжо нікога не здзівіш. Аднак шэраг дакументаў, якія захоўваюцца ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык", раскрываюць яшчэ не вядомыя для большасці старонкі з жыцця вялікага музыкі. Чытаць далей »
/ Ларыса Геніюш і Жыровічы
Жыровічы, славутая мясціна,
Здаўна праложаны для нас дзядамі шлях.
Малітвы боль у нялёгкаю хвіліну
Мы на тваіх складаем алтарах.
(На здымку: Янка і Ларыса Геніюшы)Чытаць далей »
/ Партрэт у памаранчавых колерах
У 2011 годзе ў расійскай прэсе атрымала розгалас акцыя ўкраінскай дзяўчыны Ганны Сіньковай, якая ў цэнтральным скверы Кіева разам са сваімі сяброўкамі смажыла яечню з сасіскамі на газавай гарэлцы мемарыяла «Вечны агонь». «Вечная яечня на вечным агні» — так называлася акцыя. Гэты ўчынак не абмінулі ўвагай і дзяржаўныя СМІ Беларусі.
Чытаць далей »
/ Дзмітрый Залескі: "Калі не вымусяць, з Беларусі не з’едзем"
Зміцер Залескі — "віцебскі мінчук", малады таленавіты харэограф, кіраўнік тэатра сучаснай харэаграфіі D.O.Z.SK.I. Гэты калектыў ужо двойчы, у 2009 і 2011 гадах, перамагаў на беларускіх конкурсах у рамках Міжнароднага фэсту сучаснай харэаграфіі ў Віцебску ў намінацыі "Лепшая пастаноўка".
Чытаць далей »
/ Алесь Мара: «Я заўсёды — як напятая струна…»
Творчасць Аляксея Марачкіна (Алеся Мары) вылучаецца ўзнёсласцю вобразаў, нечаканасцю кампазіцый, эксперыментамі ў матэрыяле, стрыманасцю і гармоніяй колераў, вытанчаным густам. Адданасць нацыянальным мастацкім традыцыям і цвёрдая грамадзянская пазіцыя прынеслі творцу шырокую вядомасць у Беларусі і за яе межамі. Жывапісец і яго працы неаднойчы пераследаваліся. Кожная новая выстава майстра становіцца падзеяй у культурным жыцці краіны.Чытаць далей »
/ Іна Кулей
Шчыра кажучы, гэты нарыс я хацеў пачаць інакш — статыстыкай навучання беларускай моладзі за мяжой, але сама Іна Кулей падказала другую ўверцюру. На суд над Алесем Бяляцкім яна прыйшла ў майцы з яго партрэтам і заклікам даць вядомаму праваабаронцу свабоду. За што адразу ж была выдалена з судовай залы з забаронай «не пускаць да канца працэсу». Чаму Іна Феліксаўна зрабіла менавіта так? На мой погляд, адзін з адказаў на гэтае пытанне ў назве іх арганізацыі — Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць».
Чытаць далей »
/ Алег Манаеў
Неаднойчы быў сведкам, як вынікі працы зарэгістраванага ў Вільні Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў выклікалі адмоўную рэакцыю і ў апазіцыі, і ва ўлады. Для сацыёлагаў гэта найлепшы паказчык якасці іх працы.
Выбар без выбару
Як кажа сам Алег Манаеў, нарадзіўся ён яшчэ пры Сталіне — 3 лютага 1952 года. Адбылося гэта ва Уладзівастоку, таму першыя чатыры гады жыцця ён правёў на беразе Ціхага акіяну. Потым бацькі пераехалі ў Хабараўск.
Чытаць далей »
/ Леанід Заіка
Пачатак гэтага артыкула я ўбачыў на Камароўскім рынку. На майцы аднаго з пакупнікоў было напісана: “Жыццё сумнае, затое зарплата смешная”. Вельмі крэатыўная падказка зрабіць героем чарговага нарыса кагосьці з эканамістаў. На мой погляд, адзін з самых лепшых у іх кампаніі — кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка.
Касмапалітычны дэбют
Чытаць далей »
/ Уладзімір Някляеў: Свет не бяздумны…
Уладзімір Някляеў — паэт і палітык у адной асобе — цягам апошняга года ўвайшоў у топ медыйных персон краіны. Сёлета Беларускі ПЭН-цэнтр вырашыў вылучыць Някляева на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Асоба гучная, спрэчная, яскравая — паэт Някляеў збіраў стадыёны слухачоў, палітык Някляеў не губляе надзею сабраць стадыёны прыхільнікаў.Чытаць далей »
/ Валянцін Стэфановіч
Наколькі я ведаю, Валянціну Стэфановічу, як і Алесю Бяляцкаму, прапаноўвалі стаць палітуцекачом. Абодва ад такога статуса адмовіліся. Больш за тое, Валянцін Стэфановіч мае намер вярнуцца ў Беларусь. І гэта нягледзячы на тое, што пра краты свайго паплечніка па «Вясне» ведае не менш за астатніх. Чаму? Вельмі спадзяюся, што мой нарыс і будзе адным з адказаў на гэтае пытанне.
Жыццёвы дэбют
Чытаць далей »



















