№6 (184) 5 сакавіка 2010
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Фарук Чэлік
Дата: пят, 05/03/2010 - 09:17
Дзяржаўны міністр Турцыі прыдумаў, як дасадзіць Германіі, якая ўпарта не жадае допуску Турцыі ў Еўрапейскі саюз. У адказ туркі вырашылі заснаваць Міністэрства па справах замежных туркаў. Займацца яно будзе ў асноўным нямецкімі туркамі, якіх у ФРГ больш за 4 мільёны. Сам чыноўнік кажа, што стварэнне міністэрства выклікана выключна праблемамі ўзмацнення эфектыўнасці адміністрацыі ўраду. Раней за пытанні турэцкіх грамадзян за мяжой адказвала аж чатыры камітэты ў розных міністэрствах. Цяпер іх аб’яднаюць у адну структуру.Чытаць далей »
/ Альвара Урыбе
Дата: пят, 05/03/2010 - 09:17
Канстытуцыйны суд Калумбіі забараніў Урыбе ў трэці раз балатавацца на пасаду прэзідэнта. Адмовілі Альвара і ў правядзенні рэферэндуму аб зменах у асноўны закон. Такім чынам, Урыбе сыходзіць, адкрываючы, на думку аналітыкаў, новую старонку ў гісторыі Лацінскай Амерыкі. Вядома, што Калумбія ў часы Урыбе была востравам лібералізму ў акіяне левых рэжымаў, якія ўсталяваліся ў суседніх краінах за апошняе дзесяцігоддзе. Стаўка Багаты на Вашынгтон прывяла да канфлікту з Уга Чавесам.Чытаць далей »
/ Аляксей Кляшко
Дата: пят, 05/03/2010 - 09:17
Віцэ-спікер заканадаўчага органа Краснаярскага краю дабіўся таго, каб дэпутаты заблакавалі ініцыятыву перайменавання архіпелага Паўночная Зямля ў Зямлю Імператара Мікалая II. Спрэчкі вакол назвы архіпелага цягнуліся даўно. Упершыню гэта тэма паўстала ў сярэдзіне 2000-х гадоў, калі Санкт-Пецярбургскае гістарычна-геаграфічнае таварыства патрабавала «аднавіць гістарычную справядлівасць» і вярнуць архіпелагу першапачатковую назву — Зямля Імператара Мікалая II. Так назвала адкрытыя астравы экспедыцыя 1913 года. Бальшавікі, натуральна, з гэтым змірыцца не маглі.Чытаць далей »
/ Арланда Сапата Тамайя
Дата: пят, 26/02/2010 - 10:00
Кубінскі дысідэнт спрабаваў адстойваць свае правы з дапамогай галадоўкі. Аднак галадоўка закончылася трагедыяй. На 86-м дні пратэсту Арланда памёр. Апошнія дні ён знаходзіўся ў шпіталі, куды яго перавялі з турэмнай камеры. Нябожчык належаў да групы з 75 дысідэнтаў, якіх арыштавалі ў 2003 годзе. Суд прыгаварыў яго да 28 гадоў турмы за непадпарадкаванне органам бяспекі. Хаця Арланда яшчэ пашанцавала: пракурор патрабаваў 36 гадоў пакарання.Чытаць далей »
/ Сільвіа Берлусконі
Дата: пят, 26/02/2010 - 10:00
Прэм’ер-міністр Італіі яшчэ не зусім разблытаўся з нядаўнімі сексуальнымі скандаламі, як рызыкуе трапіць у новы. У спіс кандыдатаў яго партыі на мясцовыя выбары ўнесена жанчына, якая не мае палітычнага досведу. Маецца на ўвазе Ніколь Мінэцці, былая балерына, а цяпер супрацоўніца адной з клінік. Журналісты падазраюць, што сваёй палітычнай кар’ерай Ніколь абавязаная інтымным кантактам з дырэктарам Кабміну. Тры месяцы таму Сільвіа пазнаёміўся з ёй у міланскім шпіталі, дзе праходзіў абследаванне. Як толькі Берлусконі выйшаў са шпіталя, жыццё Ніколь пачало змяняцца.Чытаць далей »
/ Алег Варонін
Дата: пят, 26/02/2010 - 10:00
Сын былога прэзідэнта Малдовы Уладзіміра Вароніна, які яшчэ да таго ж з’яўляецца лідэрам малдоўскай кампартыі, трапіў пад увагу новай дэмакратычнай улады Малдовы. Цэнтр па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй Малдовы ініцыяваў расследаванне крыніц прыбыткаў Алега Вароніна. Нагодай для выкліку на допыт Вароніна-малодшага сталі раздрукоўкі аперацый з яго банкаўскімі карткамі, паводле якіх за паўгода ён патраціў 8 мільёнаў долараў. У тым ліку ў Бадэн-Бадэне, на Кіпры, у Вене, Франкфурце, Гамбургу, Мюнхене, Парыжы, Маскве, Лондане, Жэневе, Осла, Грэцыі, Адэсе, Рыме і Дубаі.Чытаць далей »
/ Гіда Вестэрвеле
Дата: пят, 19/02/2010 - 12:23
Старшыня Свабоднай дэмакратычнай партыі (FDP) калісьці дабіўся амаль неверагоднага. Увосень стаў сенсацыяй поспех FDP на выбарах у Бундэстаг — партыя атрымала 14 працэнтаў (гістарычны рэкорд), што дазволіла скласці кааліцыю з хрысціянскімі дэмакратамі Ангелы Меркель. Аднак хутка паміж партнёрамі ўзніклі праблемы, і ўвогуле пазіцыя лібералаў (перш за ўсё, ідэя скасавання сістэмы прагрэсіўных падаткаў) выклікала рэзкае падзенне рэйтынгу партыі. Праз сто дзён існавання кабінета кансерватараў і лібералаў давер да яго сярод немцаў складае прыкладна 35 працэнтаў.Чытаць далей »
/ Алег Цягнібок
Дата: пят, 19/02/2010 - 12:21
Лідэр праварадыкальнага ўкраінскага аб’яднання «Свабода», здавалася, прайграў мінулыя прэзідэнцкія выбары. Аднак цяпер высвятляецца, што нацыяналісты зрабілі сапраўдны прарыў. Раней «Свабода» збірала свае галасы выключна за кошт трох абласцей Заходняй Украіны (тут за яе галасаваў 71 працэнт выбарцаў, а на правым беразе Дняпра — толькі 20). Цяпер колькасць прыхільнікаў «Свабоды» на Захадзе і Усходзе прыкладна роўная: 55 працэнтаў — Захад і 45 працэнтаў — Усход.Чытаць далей »
/ Дамінік Дука
Дата: пят, 19/02/2010 - 12:20
67-гадовы сябра дамініканскага ордэну Дамінік Дука абраны кіраўніком каталіцкай царквы Чэхіі. Фігура новага архіепіскапа Пражскага вельмі цікавая. У маладосці ён быў актывістам так званага падпольнага касцёла. У часы камуністаў прасядзеў паўтара гады за кратамі за правядзенне нелегальнай імшы. Прычым яго суседам па камеры быў Вацлаў Гавэл — будучы прэзідэнт краіны, а тады дысідэнт і літаратар. Пасля вызвалення Дамінік Дука 15 гадоў працаваў на фабрыцы рабочым і адначасова працягваў тайна служыць у структурах каталіцкай царквы.Чытаць далей »
/ Уга Чавес
Дата: пят, 12/02/2010 - 14:12
Прэзідэнт Венесуэлы і правадыр Баліварскай рэвалюцыі вырашыў заняцца абаронай гістарычнай архітэктурнай спадчыны. Ён марыць пра рэканструкцыю плошчы імя Вызваліцеля (Сімона Балівара) у цэнтры венесуэльскай сталіцы. Плошча і ўвесь раён вакол павінны ператварыцца, па словах Чавеса, у «вялікі гістарычны цэнтр». Першымі ахвярамі урбаністычных канцэпцый прэзідэнта сталі ўладальнікі чатырох будынкаў, якія знаходзяцца на згаданай плошчы. Тут, акрамя таго, месцяцца ненавісныя баліварцам камерцыйныя ўстановы.Чытаць далей »


















