xxx

/ Хто такія “будзіцелі”?

/ Хто такія “будзіцелі”?

Журналіст Аляксандр Тамковіч, серыя нарысаў якога, прысвечаная знакавым асобам сучаснай гісторыі Беларусі, друкавалася ў “Новым часе” і якая знайшла ўвасабленне ў асобным выданні, прэзентуе новую кніжку — “Будзіцелі”. Пра кнігу і не толькі нам распавёў Аляксандр Тамковіч, калі завітаў у рэдакцыю.


— Здаецца, што гэта ўжо чацвёртая кніга за апошнія два з паловай гады?


— Так, калі лічыць па назвах. Але калі ўлічыць, што тры апошнія маюць англамоўныя аналагі, то ўсяго будзе сем кніг. Я не лічу сябе пісьменнікам у класічным разуменні гэтага слова. Я — журналіст, і ўсе кнігі — гэта прыклад выключна журналісцкай работы. Звычайна, праца над кожнай ідзе больш за год, таму прэтэндаваць за хуткапісанне, на месца ў кнізе рэкордаў Гінеса ніяк не магу. Іншая справа, што амаль усе праекты ішлі паралельна, зрэшты, як і запланаваныя на 2009 год.


— “Будзіцелі” — не зусім звычайная назва, адкуль яна?


— На пачатку мінулага стагоддзя ў Чэхіі і Славакіі так называлі тых, хто заклікаў людзей да супраціву Аўстра-Венгрыі. Былі і іншыя варыянты назвы кнігі, але спыніцца я вырашыў на тым, што падказала Галіна Васільеўна Сіўчык. Сапраўды, гэтыя людзі абуджаюць тых, хто побач.


 — Традыцыйнае пытанне: пра што “Будзіцелі”?


— Пра жыццёвы выбар. Як напісана на вокладцы: “Прозвішчы некаторых з іх невядомыя для шырокай грамадскасці. Часта ў інфармацыйным фокусе аказваюцца не яны, а іх дзеці і бацькі, жонкі і мужы, браты і сёстры. Між тым, многія з іх пакутуюць не менш, чым тыя, чые прозвішчы ўсе чулі.


Сапраўды, там ёсць тыя, каго ведаюць даволі многія — Зміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Эніра Браніцкая, Артур Фінькевіч. Ёсць мінчане — Мікалай Халезін, Павал Юхневіч, Вячаслаў Сіўчык, і ёсць Сяргей Панамароў — з правінцыяльнага Клецку. Сярод маіх герояў — бацька Цімафея Дранчука, маці Мікалая Астрэйкі і Паўла Севярынца, жонкі Андрэя Клімава і Дзмітрыя Завадскага.


Асобна варта адзначыць інфармацыйную падтрымку Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”. Яны сур’ёзна дапамаглі сабраць каардынаты тых, з кім потым былі размовы.


Хачу ўзгадаць адзін цікавы выпадак. Спачатку я запісаў інтэрв’ю з Таццянай Леановіч, жонкай вядомага палітвязня Андрэя Клімава. Праз два месяца яго вызвалілі. Прайшло амаль паўгода. Я пісаў дома інтэрв’ю з маці Андрэя Кіма Таццянай Андрэеўнай і пажартаваў, што канапа ў мяне шчаслівая і хутка яе сына таксама вызваляць. Так і атрымалася.


— Якія яшчэ планы ў журналіста Тамковіча?


— Калі Бог дасць, то ў 2009 годзе выйдуць адразу некалькі кніг з тых чатырох праектаў, над якімі я зараз працую. Усе яны амаль гатовыя, таму ў чарзе майго расказу прашу не бачыць нейкай заканамернасці. Усе важныя, дарагія, значныя.


Спачатку павінна выйсці кніжка “Лёсы”. Калі хто памятае, першая яе частка выйшла ў 2006 годзе, але сціплым накладам — 600 асобнікаў. У новым выданні хачу дадаць другую частку і “Агульны сямейны альбом”, у якім будзе больш за 130 унікальных фотаздымкаў. Дзве часткі “Лёсаў” — гэта каля сарака інтэрв’ю-маналогаў, дзе вядомыя ўсёй краіне (і не толькі) людзі ўзгадваюць свой жыццёвы шлях.


Другі праект — кніга пад назвай “Без палітыкі”. Гэта размовы менавіта з палітыкамі, але не пра іх палітычную дзейнасць. Палітыкі раскажуць пра свае хобі і захапленні. Напрыклад, Лябедзька — пра футбол, Губарэвіч — пра кактэйлі, Палевікова — пра горныя лыжы, Сініцын — пра зімовую рыбалку. Мілінкевіч успамінае дзіцячае захапленне баскетболам, а Сасноў расказвае, як ён ужо 50 год кожнае лета збірае грыбы. Вельмі цікавая атрымалася рэч, бо мы ведаем гэтых людзей толькі з аднаго боку. А тут зусім іншы ракурс.


Трэці праект — “Невядомае пра вядомых”. Я яго яшчэ называю “Дыпламаты”. Гэта размовы з тымі амбасадарамі, якія ў Беларусі працавалі раней, і з тымі, хто працуе зараз. Там таксама не будзе амаль нічога пра палітыку або эканоміку, бо ў дадзеным выпадку зрабіць нешта цікавае, па вядомых прычынах, папросту немагчыма. Замежныя дыпламаты раскажуць пра свой шлях у прафесію, пра свае сем’і, звычкі. Памятаеце першага сакратара амбасады ФРГ Хольгера Крэмера, з якім сябравалі і сябруюць да гэтага часу шмат беларускіх журналістаў? З дапамогай электроннай пошты я знайшоў яго ў Афрыцы. Зараз спадар Крэмер працуе ў нямецкай амбасадзе ў Кеніі. А жонка яго — з Мінску. Але… Пра ўсё гэта можна будзе прачытаць.


І самая галоўная задума — у 2009 годзе пройдзе чарговы з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў. Да гэтай падзеі я раблю кнігу “Інтэрв’ю, якіх не было”. Сапраўды, іх рэальна не было. Гэта віртуальныя інтэрв’ю. Іх пішуць мае калегі — журналісты. Я толькі падрыхтаваў агульныя для ўсіх пытанні.     



 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).