xxx

/ З беластоцкай зямлі

/ З беластоцкай зямлі

Кніга Сяргея Чыгрына «З Беластоцкай зямлі» змяшчае 52 нарысы пра выбітных беларусаў, якія паходзяць з Беласточчыны. Выданне пабачыла свет у студзені 2009 года ў Беластоку дзякуючы Праграмнай радзе тыднёвіка «Ніва».

Сяргей Чыгрын яшчэ з савецкіх часоў з’яўляецца аўтарам «Нівы» — газеты беларусаў у Польшчы. Многія нарысы, змешчаныя ў новай кнізе нашага калегі, раней друкаваліся ў тыднёвіку «Ніва». Выглядае лагічным, што Праграмная рада гэтай легендарнай беларускай газеты знайшла сродкі і ажыццявіла выданне саліднага тому свайго сталага аўтара.

«Сяргей Чыгрын, друкуючы на старонках «Нівы» свае нарысы, дорыць нашай гісторыі і культуры невялікі ўрывак штодзённай працы, зробленай на карысць Бацькаўшчыны незвычайнымі асобамі... Аўтар — збіральнік і захавальнік памяці беларускіх прозвішчаў і імён Сямятыцкай, Гайнаўскай, Бельскай, Беластоцкай, Гарадоцкай, Крынкаўскай, Сакольскай, Дуброўскай зямель, — напісаў у прадмове да кнігі «З Беластоцкай зямлі» яе рэдактар Яўген Вапа, а напрыканцы дадаў: — Хочацца верыць, што на працягу найбліжэйшага часу беларускімі навуковымі інстытутамі ў Польшчы і Беларусі будзе распрацавана праграма па падрыхтоўцы бібліяграфічнага слоўніка беларусаў Падляшскай зямлі. Гэта зямля, яе дзеці і нашчадкі вартыя такога выдання».

У салідны том пад каляровай цвёрдай вокладкай увайшлі многія адрэдагаваныя аўтарам нарысы, якія раней змяшчаліся ў кнізе «Беларуская Беласточчына», што выйшла ў свет летась у Беларусі. Дыхтоўнае выданне «З Беластоцкай зямлі» займае 308 старонак і праілюстравана 125 здымкамі. Калі чытаеш кнігу, дзіву даешся, якой усё ж беларуская Беласточчына была багатай на таленавітых людзей. Шмат новых звестак і фактаў чытачы знойдуць пра Дамініка Аніську, Адама Бычкоўскага, Язэпа Варонку, Янку Геніюша, Сяргея Дубінскага, Уладзіслава Казлоўскага, Любоў Разумоўскую, Уладзіміра Тамашчыка, і многіх іншых — тых, хто ўнёс важкі ўклад у гісторыю Беларусі.

Некаторыя героі новай кнігі Сяргея Чыгрына цяпер жывуць у межах сучаснай Беларусі і ўжо паспелі падзякаваць аўтару за прыемны падарунак, які знаёмыя ці сваякі даслалі ім з суседняй Польшчы.

Чытачы ў Беларусі хутка змогуць набыць «З Беластоцкай зямлі» Сяргея Чыгрына ў мінскіх кнігарнях.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).