Warning: Table './novychas_main/cache_page' is marked as crashed and should be repaired query: SELECT data, created, headers, expire, serialized FROM cache_page WHERE cid = 'http://novychas.org/literature/books/%E2%80%9C%D0%B0%D0%B4%D0%BB%D1%83%D0%BF%E2%80%9D-%D0%B0%D0%B4-%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%8F-%D0%BD%D1%8F%D1%9E%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%8F-%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D1%8B-%D0%BF%D0%B0%D1%8D%D0%B7%D1%96%D1%96-%D1%96-%D0%B6%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D0%BF%D1%96%D1%81%D1%83-%E2%80%9C%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%BF-%D1%8F%D1%81%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BB%D1%8C%D0%BC%D0%BE%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0-%D0%B4%D1%8D%D0%BC%D0%B0%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%82' in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc on line 128

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 636

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 637

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 638

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 639
“Адлуп” ад Алеся Няўвеся, Перазовы паэзіі і жывапісу, “Халоп Яснавяльможнага дэмакрата” | Новы Час

/ “Адлуп” ад Алеся Няўвеся, Перазовы паэзіі і жывапісу, “Халоп Яснавяльможнага дэмакрата”

/ “Адлуп” ад Алеся Няўвеся, Перазовы паэзіі і жывапісу, “Халоп Яснавяльможнага дэмакрата”

“Адлуп” ад Алеся Няўвеся


Гэта другі зборнік вершаваных фельетонаў няўрымслівага аўтара-праўдалюба, які становіцца своеасаблівай сатырычный эпапеяй пра ўсемагчымыя чалавечыя і дзяржаўныя дурноты ды недарэчнасці (Смаленск, выдавецтва “Універсум”, 2009). Учэпістае вока фельетаніста занатоўвае цэлую кнігу маральных і духоўных хваробаў сучаснасці. Аўтар паэтычна пратэстуе супраць чыноўніцкага гвалту, крывадушша, службовай хлусні, прыстасавальніцтва, падхалімства. “Запеўкай” да ўласных тэкстаў паслужылі цытаты з незалежнай перыёдыкі (сярод іншых – і “Народнай волі”). Зрэшты, і большасць фельетонаў Алеся Няўвеся напачатку друкавалі незалежныя газеты. Бо ад часоў байкапісца Кандрата Крапівы нашыя службоўцы-чыноўнікі не любяць глядзецца ў сатырычнае люстэрка...



Перазовы паэзіі і жывапісу

“Перазоў / Перезов” – унікальная кніга-білінгва вершаў пра жывапіс і жывапісцаў, пра натхненне і творчасць, прыгажосць і ўзнёсласць (“Кнігазбор”, 2009). Яе суаўтары – беларускія паэты Соф’я Шах ды Ізяслаў Катляроў. А таксама – нашыя вядомыя мастакі, каму і сплятаюцца кніжныя вершаспевы: Г.Вашчанка, Л.Шчамялёў, В.Шаранговіч, У.Басалыга, М.Селяшчук, В.Альшэўскі, У.Стэльмашонак ды інш.

Багата праілюстраванае выданне (рэпрадукцыямі карцін і фотаздымкамі) складаецца з паэтычнага дзвюхкніжжа: “Варажбіты насычанай палітры” (дыпціхі і вянкі санетаў С. Шах) і “Я живопись читаю как стихи” (дзве вершаваныя нізкі паэтычных прысвячэнняў і мастакоўскіх роздумаў І.Катлярова).


“Халоп Яснавяльможнага дэмакрата”

Жанр новага рамана Валерыя Казакова “Халоп Яснавяльможнага дэмакрата” (выдавецтва “Кнігазбор”, 2009) не зусім звычайны. Пісьменнік ахарактарызаваў яго як раман-дур. Гэта алегарычна-метафарычна-фантастычны аповед пра дзівосныя, але пазнавальныя краіны, дзе віруе амаль рэальнае жыццё сучасніка.

...Палова ХХІ стагоддзя, светам кіруе Высокая сямёрка. І няма ні Расіі, ні ЗША. На палітычнай мапе – Сібрусія, Афраюсія, Аб’еўра. І Хахлабульбія, межы якой прайшлі ў дзесятках кіламетраў ад Масквы... Суседнюю дзяржаву ачольвае Пераемнік Шосты...

У гарах тундры адкрываецца містычна-пракаветная Шамбала, якую намагаюцца знішчыць, бо Кадастр Галоўнай Пільнасці – не спіць, бо народу не трэба залішняе мудрагельства, як і родная мова ды кнігі (якія ўжо амаль усе знішчаныя). І на фоне ўсяго гэтага – каханне, яго выпрабаванне і смерць... І – жыццё краіны.

С.П. 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Апошні нумар

Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Грамадства
Грамадства
міжнародныя навіны

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы

Паважаныя сябры!

З 1 студзеня 2010 года Саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў новы конкурс на лепшы літаратурны твор, у якім асвятляецца вобраз жанчыны ў сучасным грамадстве і асэнсоўваюцца актуальныя гендэрныя праблемы.

На конкурс прымаюцца тэксты ўсемагчымых жанраў: паэзія, проза, драматургія, крытыка. Аўтарамі конкурсных твораў могуць быць і мужчыны, і жанчыны, і пачаткоўцы, і прафесіяналы.

Лаўрэатаў літаратурнага конкурса «Жанчына ў сучасным грамадстве», які будзе доўжыцца да 1 кастрычніка 2010 года, чакаюць прэміі, прызы і падарункі, а пераможца атрымае магчымасць выдаць свой тэкст асобнай кнігай!

Калі ласка, дасылайце свае творы на адрасы: паштовы – 220025, Мінск-25, а/с 91; электронны – sbp@tut.by.

Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў