xxx

/ «Рабінавы хмель» Сяргея Хмары

/ «Рабінавы хмель» Сяргея Хмары

Не так даўно ў мінскім выдавецтве «Кнігазбор» пабачыла свет кніга выбраных твораў беларускага паэта, палітычнага і грамадскага дзеяча Сяргея Хмары (Сяргея Сіняка) «Рабінавы хмель». Кніга сталася вынікам руплівай працы яе рэдактара, укладальніка, аўтара прадмовы і каментара Сяргея Чыгрына.

Наш калега доўгія гады ліставаўся з Сяргеем Хмарай. Паэт стала жыў у Таронта (Канада) на эміграцыі з пасляваеннага часу, дзе памёр у 1992 годзе. Летам 2008 года дачка Сяргея Хмары Магдалена Сіняк са сваім мужам упершыню наведалі радзіму бацькі — вёску Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. А спыніліся яны, натуральна, у Слоніме ў Сяргея Чыгрына.

У сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддзя Сяргей Хмара арганізаваў на Слонімшчыне 32 гурткі Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У Слоніме паэт жыў з канца 30-х і ў пачатку 40-х гадоў. Давялося яму тут і ў турме пасядзець пры паляках. Наогул, за сваю беларускую творчую і палітычную дзейнасць пры паляках, пры немцах і пры саветах Сяргей Хмара-Сіняк адседзеў у турмах каля 11 гадоў.

Сяргей Чыгрын расказвае пра лёс і біяграфію Сяргея Хмары ў прадмове да кнігі «Жураўліны шлях паэта». Далей ідуць раздзелы: «Вершы», «Абразкі», «Аб Багох крывіцкіх сказы (З беларускай міфалогіі)», «Згадкі», «Лісты Сяргея Хмары з Таронта» і заканчваецца кніга раздзелам «Каментар», дзе ўкладальнік адсылае чытачоў да крыніц, з якіх браліся творы для друку. Асобным раздзелам можна назваць і фотаматэрыялы кнігі з анатацыямі да іх.

«Рабінавы хмель» — своеасаблівы мастацкі летапіс часу, калі жыў і змагаўся за беларускую справу яе аўтар. Разам з тым вершы, абразкі і згадкі (успаміны) Сяргея Хмары чытаюцца лёгка і з цікавасцю, бо аўтар — таленавіты паэт і літаратар. Да ўсяго, як у кожнага сапраўднага мастака, многія яго творы застаюцца актуальнымі і сёння. Дазволю сабе тут цытату з верша С. Хмары 1936 года «Далакопы»:



Ад рана да ночы капаем.
Пад звоны, пад спевы жалезных рыдлёвак.
Аб будучым думы складаем:
Як звонам матораў надыдуць дні новы...
Капаем,
Ад рана да ночы капаем...




Так і капаем мы тымі ж рыдлёўкамі і цяпер: зямлю, бульбу, дарогі і дарогу да беларускай Беларусі.

...А кніга цікавая і дыхтоўная — у цвёрдай вокладцы ды на добрай паперы. І варта падзякаваць укладальніку, што Сяргей Хмара ўпершыню дайшоў да Беларусі ў найбольш поўным зборы яго твораў. Хаця б накладам у 100 асобнікаў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).