xxx

/ Ірына ХАДАРЭНКА: Краіна туманаў

/ Ірына ХАДАРЭНКА: Краіна туманаў

* * *

Загадкавыя, дзіўныя  істоты
Жывуць ад Паазер’я да Палесся:
Жытло іх — норы, звыклы стан —
маркота; 
Яны — як тролі  ў еўрапейскім лесе.
Халодна ў норах, цяжка дыхаць звонку,
Крывыя люстры замяняюць неба.
Стварэнні ж  церпяць і пад час гамонкі
Сябе пытаюць: «Можа, так і трэба?..»
Кошка
Мая найлепшая  сяброўка
З вачыма колеру бурштыну!..
Твая прынада  — мыш-палёўка,
І цёплы кут  — твая Айчына.
Ты маеш трапяткое  сэрца
І на свой лёс  не наракаеш.
Зачаравана праз акенца
За тлумным  светам назіраеш.
Вунь птушкі гойсаюць па дрэвах
І дзве кабеты точаць лясы;
Аўтамабілі — справа, злева —
Бясконца сноўдаюць  па трасе.
А ты сядзіш, нібыта Буда,
Накіраваўшы вусы ў вечнасць,
І падаешся мне  больш мудрай
За цэлы статак чалавечы.

* * *

Халоднае лязо вайны
На кухні часу…
Радзімы лепшыя сыны
Ідуць на мяса.
Нязгасна палымнее кроў
На ратнай ніве,
Бо апетыт уладароў
Звычайна хцівы.
У варыве людскіх  пакут —
Лёс Беларусі.
Ты зноў заложнік, родны кут,
Чужых хаўрусаў.
Закрылі сонца  крумкачы —
Нібы часова, —
І гучна адусюль гучыць
Чужая мова.

Гісторыі гаркавы  дым
Нам засціць  вочы.
Хіба мы марылі аб тым,
Каб гніць на ўзбоччы?
Хіба жадалі мы таго,
Каб страціць годнасць?
І каб адказам  быў агонь
Нам за лагоднасць?
Нас абцяжарыла вайна
Сваім аброкам.
І мы жывем, нібы яна
Заўжды пад  бокам.
У пекла паляціць «герой»,
Што смерці служыць.
Але пракляты двойчы той,
Хто гвалціць душы…

* * *

Краіна туманаў! Твае краявіды
Кранаюць мне  сэрца шчымлівай тугой.
Ты трапіла  ў нерат няўмольнай
планіды,
Што ў бездань  нябыту вядзе за сабой.
Твой крыж —  памяркоўнасць.
Ты надта рахмана
Суседзям раздорвала скарбы свае.
І ззяе ў душы незагойная рана:
Чаму ж сілы волі табе не стае?..
Маналог абывацеля
Якая розніца, якое заўтра свята,
І хто яго  прыдумаў, і калі?..
Галоўнае —  каб выдалі зарплату
І раз у тыдзень  выспацца далі.
Якая розніца, якім народам звацца
І для каго служыць, як батракі,
Калі растуць  лядовыя палацы,
Свінарнікі і  аграгарадкі?
Якая розніца, хто правіць баль ва ўладзе,
Сляды злачынстваў  тоячы ў імгле?
Жывем мы тут  зусім няблага, браце,
Бо чарка ёсць і шкварка на стале.
Якая розніца, хто трапіў зноў за краты?
Бач, вышукаўся  нейкі грамацей!
Каб толькі не чапалі маю хату
Ды не краналі  родных і дзяцей…
Наперад бацькі з лыжкай нельга лезці,
А лепш схавацца ў бульбу да пары.
Дай, Божа, моцы перажыць нашэсце,
Астатняе ўсё  — гарам хай гарыць!
Парада
Паслухмяныя парламентарыі  —
Быццам нішы ў пустым калумбарыі.
Як дарма сузіраць
Іх абрыдлую раць —
Лепей з’есці сырок  з ламінарыяй.
Адмова
Ён больш не фараон, ён — манекен,
Даступны ўсім і кожнаму міжволі.
Хацела б я  аддаць жыццё ўзамен
Бяссмерця гэткага? Ды не, ніколі.
Ты больш не чалавек, ты — уладар,
Які паўстаў  аднойчы з гразі ў князі.
Вісіць паўсюдна твой нахабны твар…
Служыць такім, як ты? Ні ў якім разе.
Свядомаграфія
Мы існуем, нібыта карпы ў рыбнай
краме,
Пакуль не ўзнятыя  смяротнымі
сачкамі.
А што да Бога — ён таксама пакараны
І боўтаецца  ў пастцы разам з намі.
Замураваныя ва ўласнай несвабодзе,
Зачараваныя сляпой надзеі плямай;
Нямыя рты хацелі б крыкнуць «Годзе!»,
Ды хто пачуе  той дарэмны лямант?..
МУЗЫКА
Можа быць марай,
                  можа быць мрояй,
стаць абярэгам
                  ці нават зброяй,
моцнай атрутай,
                  сілай гаючай,
шляхам у пекла
                  ці ў неўміручасць…

 #
дзень добры! зрабіце, калі ласка інтэрвалы паміж вершамі "Кошка", "Парада", "Адмова" і г.д., бо выглядае не вельмі зразумела... дзякуй!
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).