/ Ігар ТУМАШ: І смерці… не стане… ужо…

/ Ігар ТУМАШ: І смерці… не стане… ужо…

Мінуў год пасля падзей 19 снежня на Плошчы Леніна — тэрмін дастатковы, каб ацаніць іх як бы з вышыні птушынага палёту. Не хочацца быць кампліментарным, але без патэтыкі не абысціся. Беларуская інтэлігенцыя, наступіўшы на горла ўласнаму страху і сумневам, здзейсніла духоўны подзвіг. Дзякуючы чаму перагарнула старонку беларускай гісторыі і заклала трывалы падмурак для абнаўлення нашай дзяржавы. Не менш.

Многія ж думалі, што няма ўжо беларускай інтэлігенцыі, што, ідэйна збанкрутаваўшыся, растварылася яна ў гегемоне мяшчанства, вымерла ад прадукцыі «Крышталя». А яна — «жива курилка», выйшла на галоўны сталічны праспект, выплюхнулася на Плошчу. І сказала НЕ навязваным спаўзанню ў неасаўковае балота, местачковаму самадзяржаўю і русіфікацыі. І зрабіла гэта выключна інтэлігентна, па максімуме. Бо іншага, акрамя як легчы пад дубінкамі бялковых робатаў у чорнай форме, зрабіць нічога не магла. Ну як чаму? Бо інтэлігенцыя закліканая ствараць каштоўнасці ў душэўнай галіне, а зусім не для таго, каб біцца з МУС і з войскам. (Войска таксама было прыведзена ў стан боегатоўнасці...)

Аб страху асабіста па сабе мяркую: дрыжаў як асінавы лісток. Перад тым, як паехаў на Плошчу, «пачысціў» кватэру, кампутар і напісаў цыдулку блізкім на выпадак невяртання. Хоць, магчыма, гэта было выклікана тым, што ў мяне не было ілюзій. Дакладна ведаў, што на Плошчы будуць мясарубка і хапун. Скажу больш: у маёй душы ў той дзень ужо было веданне пра тэракт, я рыхтаваўся маральна, што выбухне на Плошчы, аднак пад выбух патрапіў праз чатыры месяцы — у метро. Таксама ж цуд Гасподні: сядзеў насупраць акна, якое разляцелася на тысячу аскепкаў. Ні адзін не патрапіў. З ног да галавы быў у чужой крыві і — без драпіны. Але гэта іншая гісторыя.



Зараз аб тым, як раскручваюцца спіралі гісторыі народаў. Прафесійныя гісторыкі прасейваюць факталогію і вызначаюць тэндэнцыі, на аснове якіх робяць прагнозы. У выніку пастаянна ашукваюцца. Бо гісторыя вершыцца не ў кабінетах зямных начальнікаў, а на нябёсах.

Ну што: СССР Ельцын прапіў, Гарбачоў здаў, ЦРУ разбурыла? Як атрымалася, што наймагутная дзяржава свету раптам рассыпалася, нібы картачная хатка? Дэманічны Савецкі Саюз рассыпала Неба — за нянавісць да богапакланення.  Ніякім іншым спосабам СССР было не ўзяць, нават не падступіцца (пяцімільённае войска, 1500 атамных боегаловак, КДБ, МУС). Увогуле, не варта казаць пра радзімую пляму на галаве Гарбачова як пра пячатку звера — шмат гонару… Бог гэты Вавілон разбурыў. А падставай для канструктыўных дзеянняў Неба паслужылі духоўныя подзвігі савецкіх праваабаронцаў.

Каб мы хоць бы адчулі сябе людзьмі, праваабаронцы свядома ішлі ў пекла савецкіх лагераў і вар’ятняў. Пяць хвілін на Чырвонай плошчы з плакатам — пяць, сем гадоў мардоўскага лагера строгага рэжыму. Ці вар’ятня «з канцамі». Растрэл быў бы больш гуманным, бо ў спецыялізаваных псіхіятрычных лякарнях людзей мэтанакіравана ператваралі ў «гародніну». Пасля «курсу лячэння» гэтыя людзі пад сябе да смерці хадзілі.

Праваабаронцы як бы прымалі на сябе віну савецкіх людзей за саўдзел  у навязванні ўсяму свету плана Вельзевула. Марчанка, Дэланэ, Габай, Навадворская, Букоўскі, яшчэ дзясяткі, сотні імёнаў. Гэта іх самаадданасць здэтанавала ланцужок падзей па разбурэнні савецкай дэманічнай цвярдыні.

З чаго я ўсё гэта ўзяў? З кантэксту хрысціянства. Калі Пісанне ілжэ, то яго трэба выкінуць. Але Пісанне — Сам Бог у паліграфічным фармаце. Слова — адзіная крыніца, якому можна давяраць на ўсе 100. Увогуле, беларуская інтэлігенцыя выйшла на Плошчу, праліла на ёй кроў і тым самым расчысціла Беларусі дарогу ў цывілізаваную будучыню. Як і калі тая будучыня стане рэальнасцю, я не ведаю. Але ўпэўнены, што Бог гэтую працу абавязкова праробіць.

Што яшчэ можна з кантэксту Пісання вынесці? Што сілавікі, войска пусцілі ў свае хаты праклёны. Што за бесхрыбетнасць, пустэчу сэрцаў і жорсткасць ім адгукнецца Плошча так, што будуць потым сабе локці кусаць.

Паважаныя, гэты «кавалачак», званы Беларуссю, нам Бог даў. Ён жа даў беларусам мову. Азначыў асноўныя вехі гісторыі. Наш гістарычны шлях. І людзі з дубінкамі і аўтаматамі ў руках, ускормленыя гэтай зямлёй, гэтым народам, абавязаныя ўсё гэта абараняць. Аднак…

Прадбачу апраўданні: ды асабіста я ў збіванні немаўлятаў не ўдзельнічаў, ні на каго нават не замахнуўся. Але вы саўдзельнічалі. Вы з’яўляецеся часткай сістэмы, якая зневажае наш народ, ператварае яго ў пачак пяльменяў для крамлёўскага стала. Гэтага досыць. Ведаю, пра што кажу з уласнага досведу.

Мой дзядуля быў добрым чалавекам, але атэістам, камуністам і кадравым вайскоўцам.

Гэтага аказалася дастатковым, каб род мой стаў праклятым. У яго былі жонка, два сыны. Старэйшага — падлетка — у вайну застрэлілі немцы. Проста так, з машыны. Бабуля страціла розум. Малодшы сын, які стаў маім бацькам, з юнацкіх гадоў укінуўся ў выпіўку. Памёр у турме, яму было ўсяго 48. Бацька толькі і паспеў, што зламаць жыццё маёй маці і перадаць радавы праклён мне. Дзядуля і вар’ятка бабуля памерлі ад рака. Я прадаў іх дом, але грошы патраціць не паспеў — згарэлі ў агні рэформы. Ад усяго роду бацькі, ад усёй іх маёмасці засталіся толькі некалькі фатаграфій. Калі ракам захварэла мама, я зразумеў, што наступная чарга мая…

Гэта падштурхнула мяне змяніць жыццё радыкальным чынам. Бачыў бы мяне цяпер атэіст дзядуля…



…На Плошчу пайшоў я з сябрам, «недоучившимся» ксяндзом-украінцам, які, да прыкладу, у свой час усумніўся ў праведнасці савецкага войска і… адмовіўся служыць. Але замест турмы апынуўся ў польскім езуіцкім універсітэце. Набыў глыбокую веру, але да прыняцця сану аказаўся не гатовым. Дык вось, Сяргей шмат гадоў досыць злосна «падшпільваў» мяне адносна беларускай бесхарактарнасці. А тут назіраем абодва за нашым народам і любуемся. Ні аднаго п’янага, асобы светлыя, адухоўленыя, народ імкнуўся гаварыць па-беларуску. Дагэтуль, пры ўспамінах, сэрца спявае. Калі пачалася «мясарубка», ніхто не запанікаваў, не стаў хавацца адзін за аднаго. І тут… нібы нешта ў галаве маёй пстрыкнула: гэта ж наш трыумф, перамога. Так сказаць, уставанне з каленяў. «Ну, што цяпер скажаш пра беларусаў?» «Паважаю», — адказаў Сяргей.

Збоку мы пацешна глядзеліся. «Смешались в кучу кони, люди», а два здаравенныя мужыкі стаяць каля елак, раты да вушэй, а на шчоках — слёзы замілавання. Бо і Сяргей у тую ж хвіліну атрымаў адкрыццё, быццам на Небе нейкі тумблер пераключыўся…

Таму калі мне трапляюцца мудраванні, быццам «нічога тое не дало, усё Масква падстроіла», я толькі пытаю: «Што за абуральнае невуцтва! І няўдзячнасць: у твар нашай інтэлігенцыі хочаце плюнуць? А дзе вы самі ўвечар 19 снежня былі? Дзень нараджэння Брэжнева святкавалі?»…



Гісторыяй кіруюць не людзі, яе накіроўвае дух. Бог асабліва любіць людзей, якія прыпадабняюцца Хрысту. Дабраславенне Швейцарыі прынесла служэнне Кальвіна і Цвінглі, росквіт Францыі — подзвіг Жаны Д’Арк, у аснове цяперашняга росквіту Польшчы — кроў людзей Касцёла і працоўных «Салідарнасці»…

Дэмакратыя еўрапейскага ўзору (зусім не ўсёдазволенасць, а — аўтарытэт Закона), усё нацыянальнае — ад Бога (бо Ён стварыў чалавека вольным, Ён мае на ўсё Свае планы), Бог заўсёды «развязвае», і «дзе дух Гасподні, там — воля»; таталітарызм — ад д’ябла, бо д’ябал чалавека «звязвае» і пазбаўляе ва ўсім волі. Хто пярэчыць дэмакратыі і «інстытутам ад Госпада» — адчыняюць дзверы дамоў сваіх для праклёнаў. Гэта «прапісныя» ісціны Пісання. Спрачацца з імі — не толькі дурны занятак, але і вельмі небяспечны. Савецкі Саюз заплаціў за адмову ад Хрыста страшны кошт: 10 мільёнаў загінулых у грамадзянскай, 50 — рэпрэсаваных Гулагам, 27 — загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. І што, мы нічому не навучыліся, ніякіх высноў не зрабілі? Ну, тады галоўныя выпрабаванні наперадзе...



Хочацца паспрачацца? Добра, паспрабую давесці тую ж гіпотэзу не на багаслоўскім, а на філасофскім узроўні.

Гісторыя развіваецца не плаўна-паступальна, а як бы рыўкамі. Назапашваюцца перадумовы — паварот, зноў назапашваюцца — яшчэ адзін. Пасля снежаньскіх падзей мы апынуліся ў іншай Беларусі, значыць, здзейснілі паварот. Ці не праўда? Да 19 снежня неасаўковая Беларусь знаходзілася ў спелым дзеяздольным веку, пасля Плошчы выявіла сябе ў сталым.

У беларускай інтэлігенцыі хапіла духоўных сілаў, каб перагарнуць гэтую старонку гісторыі. Ну, колькі яшчэ ў запасе ў рэжыму старонак? А вось і няма больш… Таму што за сталасцю немінуча надыходзіць смерць. А вось не перагарнулі б — у «моцнай квітнеючай» боўталіся б. Нават паклаўшы зубы на паліцу.

Атрымаўшы ўладу ўзроўня той, што была ў Нерона, Лукашэнка, Пуцін і Назарбаеў не выявілі досыць сілаў, каб перагарнуць сваю ўладную старонку (у кожнай касты як бы свая кніга). Гэта прыкметы слабасці...

Другое. Як бы не ламалі цяпер людзі ў камуфляжы цагліны аб галовы, сваю старонку гісторыі яны таксама не перагарнулі. Значыць, дажываюць гэтыя структуры апошнія гады. У ганьбе і ўсеагульнай пагардзе. А Беларусь, дзякуючы інтэлігенцыі, пяройдзе на новы ўзровень.



Старонкі, век — нешта з вобласці філасофскай. Што-небудзь з фізічнай? Усім зразумелай эканамічнай? Калі ласка.

У ХХI постіндустрыяльнае стагоддзе на неасаўковых калёсах не заехаць. Бо постіндустрыяльнае грамадства адрознівае такая высокая прадуктыўнасць працы, што вытворчасць адыходзіць на другі план. Аднак падобную прадуктыўнасць здольна развіць толькі грамадства, дзе вытворца не баіцца дзяржавы, дзе над ім не стаяць дзясяткі кантралёраў, у якім яму не прамываюць мазгі ідэалагічным сэканд хэндам. Неасаўковае грамадства — гэта нават даіндустрыяльнае. Яго прадуктыўнасць яшчэ ніжэй савецкай. Таму яно загадзя асуджанае на злом, прычым у самы найблізкі час. Не будзе зламаным знутры, дык будзе зламана вонкавым высілкам.

І тады нашаму саладжаваму пралетарыяту, які адмаўляецца займацца ўладкаваннем сваёй будучыні, адмаўляецца гаварыць па-беларуску, давядзецца вучыць кітайскую…

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/