xxx

/ Ігар БАБКОЎ: Разанаў і алхімія.

/ Ігар БАБКОЎ: Разанаў і алхімія.

Разанаў — класіка беларускай літаратуры.

Класіка — гэта заўсёды паверхня. Гатовыя сэнсы. Зацвярдзелыя і пустыя. Статус класіка — максімальная павага звонку і ветлівая абыякавасць знутры.

Калісьці гэта адбылося з Міцкевічам… Той бунтаваў, не пагаджаўся, сыходзіў…

Алеся Разанава беларуская культура зрабіла класікам, а яго трэба чытаць як апокрыф, таемны каментар да рэальнасці. Менавіта так ён чытаўся напачатку васьмідзесятых.

Разанаў — загадка, якая мусіць быць вернутая ў культуру.

Таму маё прамаўленне і мае назву: Разанаў і алхімія.

Гаворачы пра Алеся Разанава, адчуваеш, што вымушаны выходзіць па-за межы творчай асобы, суб’ектыўнасці, ці нават генія. Што гаворка насамрэч і не пра літаратуру, альбо не толькі пра літаратуру.

Што здарылася тады ў культурнай прасторы?

Чаму ў васьмідзесятыя ён стаў пунктам выйсця традыцыі, момантам перамянення?

Усё, што тады вырознівалася, не супадала з дазволенай паверхняй культуры, атрымоўвала гэты накірунак — да Разанава.

Ён не рабіў нічога асаблівага. Проста пісаў вершы.

Але штосьці адбылося ў самой традыцыі. Штосьці змянілася.

Напружанае чаканне. Глыбіні, істотнасці. Жаданне развітацца з плыткімі, халоднымі формамі. Як быццам сама эпоха прагнула, патрабавала сваёй антытэзы.

Разанаў стаў тады, у васьмідзесятыя, недазволенай глыбінёй культуры. Амаль забаронены, іншы, і ў той жа час патаемна чаканы.

І ўсё ж нам важна не чыстая адрознасць, не тое, з чым геній не супадае. Нам важна, з чым ён прыходзіць і чаму застаецца верны.

Можна было б сказаць, што ён проста ідзе далей — за астатніх.

Не супадае з часам, з эпохамі — праходзіць іх наскрозь.

І ўсё ж такі — з чым ён прыйшоў тады — у традыцыю?

Разанаў — вялікі алхімік сэнсу. Майстра — у старым, сярэднявечным, цэхавым значэнні.

Яго паэтычная эмоцыя тонкая і няўлоўная.

Можна назваць яго паэзію метафізічнай. Але гэта асаблівая метафізіка.

Там амаль няма знакаў культуры, вялікіх і важных імёнаў, якія так соладка прамаўляюцца. Як пароль для тых, хто ведае.

Там жывуць самыя простыя рэчы. Зямля, вада, агонь, паветра. Гліна, камень, жалеза. Дрэвы і птушкі, снег і шэрань, дарога і дом. Словы.

Там нават няма асобы паэта, гэтага сімулякра, які пасля Бадлера стаўся агульным месцам — і амаль абавязковым атрыбутам паэтычнага наканавання.

Там шмат чаго няма.

Але, чытаючы Разанава, адчуваеш, што дух — у сябе дома на гэтых старонках.

Так, крыху старамодна, але: не душа, не культура, — дух жыве ў ягоных кнігах, блукае разам з ім па гановерскіх і менскіх вулках, дух адбіваецца ў розных люстэрках. Шукае, вучыцца апазнаваць сябе ў дрэвах і птушках, у старых вясковых бабульках, у жывых і ў мёртвых.

Слова, напоўненае духам, пра якое пісаў Міцкевіч. Той агонь, які запальваецца заўсёды раптам і далей перадаецца ад сэрца да сэрца.

І гэта творыць традыцыю.

Тут паўстае спакуса сказаць: Разанаў — вярнуў дух у гэтую традыцыю. Альбо па іншаму: беларуская традыцыя — праз Разанава — стала тым месцам, дзе дух адчувае сябе дома.

-------------------------------------------------------------------

Алесь Разанаў — ганаровы доктар

Сейм Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта прысвоіў вядомаму беларускаму паэту Алесю Разанаву званне ганаровага доктара. Ва ўрачыстасцях прымалі ўдзел кіраўнікі, выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта, літаратары Летувы і Беларусі. З віншавальнымі словамі выступілі рэктар Аляксей Міхайлаў, старшыня СБП Алесь Пашкевіч, галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, а таксама Ігар Бабкоў, чыё невялікае эсэ падаецца ніжэй.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).