xxx

/ У Луцку ўсё па-людску

/ У Луцку ўсё па-людску

На працягу трох дзён літаратары Берасцейшчыны, прадстаўнікі абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў І. Мельнічук, М. Аляксандраў, І. Арабейка, К. Жмінько і аўтар гэтых радкоў знаходзілася на Валыні па запрашэнні рэгіянальнай суполкі Нацыянальнага Саюза пісьменнікаў Украіны.

У першы дзень гасцей-беларусаў віталі студэнты і педагогі філалагічнага факультэта дзяржаўнага ўніверсітэта імя Лэсі Украінкі ў Луцку. Адчувалася разняволенасць, з якой маладыя людзі гаварылі ў мікрафон аб праблемах станаўлення духоўна багатай і нацыянальна свядомай асобы, аб той ролі, якая адво­дзіцца ў гэтым працэсе прыгожаму пісьменству. Гаварылі без падрыхтоўкі, не запінаючыся, не падбіраючы слоў роднай мовы, не косячыся на кіраўніцтва факультэта ці выкладчыкаў у зале.

Што яшчэ кінулася ў вочы чалавеку, які ўпершыню за два апошнія дзесяткі гадоў наведаў памежныя раёны суседняй дзяржавы, — украінская мова. Паўсюдна і ўвесь час. Яе мы чулі ў школах (руская вывучаецца з пятага класа; у самім Луцку з 26-і школ толькі адна рускамоўная), у музеі Валынскай іконы, у аўтобусе, на рэкламных шчытах і шыльдах гандлёвых устаноў…

Ва ўтульным двухпакаёвым офісе абласной арганізыцыі НСПУ вечарам таго ж дня вялася зацікаўленая размова пра далейшае развіццё ўзаемных сувязей. У прыватнасці, даўні сябар берасцейцаў Васыль Гэй, заручыўшыся падтрымкаю калег, узяў «сацыялістычнае абавязацельства» падрыхтаваць і выдаць кнігу перакладаў берасцейскіх літаратараў ужо ў гэтым годзе. Украінскія сябры гатовы спрыяць распаўсю­джванню на Валыні (аж да продажу ў крамах) кніг сваіх суседзяў.

Па словах старшыні суполкі Ніны Горык, вялікую дапамогу пісьменнікам аказваюць мясцовыя ўлады. Так, пры абласной адміністрацыі існуе рада па кнігавыдавецкай справе, у якую ўвахо­дзяць найбольш аўтарытэтныя літаратары краю. Грошы на выпуск друкаванай прадукцыі ў адпаведнасці з зацверджаным каля дзесяці гадоў таму праектам выдаткоўваюцца з абласнога бюджэта. Многа ці мала, мяркуйце самі: на бягучы год — 500 тысяч грыўнаў. Гэтага, па словах валынян, амаль дастаткова, каб прыстойным тыражом у добрым паліграфічным афармленні выдаць адну-дзве кнігі (у гэта з цяжкасцю верыцца) за год кожнаму з членаў суполкі. Юбілярам, само сабою, выбранае, і нават у двух тамах. Што тут можна было сказаць у адказ!..

Найлепшыя ўражанні засталіся ад сустрэчы з вучнямі і педагогамі сярэдняй школы № 1 у Камень-Кашырску. Навучальная ўстанова новага тыпу дабіваецца права надання ёй імя земляка, вядомага вучонага і літаратара акадэміка Шабліоўскага, юбілей якога адзначаўся тымі днямі. У актавай зале гучалі вершы на беларускай і ўкраінскай мовах. Пісьменнікі гаварылі пра тое, што маладым грамадзянам краіны неабходна шанаваць імёны нацыянальных герояў, і ў першую чаргу — землякоў, якія ўславілі сваім нара­джэннем, словам і жыццём родную вёску і места. Вось дзе аснова патрыятычнага выхавання, пра якое так многа цяпер гаворыцца.

Берасцейцаў і валынскіх пісьменнікаў з нецярпеннем чакалі таксама ў вясковых школах Камень-Кашырскага раёна, па якіх, разбіўшыся на групы — у кожную ўваходзіў нехта з берасцейцаў, — і раз’ехаліся ў заключны дзень гасцявання. Некалькі слоў пра «сваю», найбольш аддаленую ад райцэнтра школу, у якую пашчасціла трапіць са старшынёй валынскай пісьменніцкай суполкі. Кабінет дырэктара. На стале, побач з нацыянальнымі сімваламі, — Біблія і стос прыгожа выдадзеных вучэбных дапаможнікаў па прадмеце, які выкладаецца ў сярэдніх і старэйшых класах — калі не памыляюся, «Асновы хрысціянскай этыкі і культуры». Зала, дзе адбывалася сустрэча, з самага пачатку была перапоўненая. Між тым, пэўна, прачуўшы, што прыехалі пісьменнікі з Луцка і Беларусі, сюды заходзілі — дзверы былі ўвесь час адчыненыя — дзеці і дарослыя, усё шчыльней абступалі стол. Як сказалі вучні, а многія з іх чулі беларускую мову ўпершыню, усё-усё было зразумела.

Валыняне перадалі для «ўкраінскай палічкі» Брэсцкай абласной бібліятэкі больш за шэсць дзесяткаў кніг, якія пабачылі свет у апошнія гады. Гэта працы па краязнаўству, гістарычныя аповесці і раманы, зборнікі паэзіі і прозы.

Дзякуй табе, Валынь, за шчырасць і гасціннасць! І да новых сустрэч!

Мікола Сянкевіч
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).