xxx

/ Усевалад СЦЕБУРАКА: Прага свабоды

/ Усевалад СЦЕБУРАКА: Прага свабоды

* * *
Я не мару — не той узрост,
не баюся — не тая цемра.
Падымаюся ў поўны рост —
не пабачыць пакоры хеўра.

Хай паўсюль цікуюць віжы:
не маўчу і трымаю слова,
бо за мною — мае крыжы
і мая ўкрыжаваная мова.

Не за славай стаю ў чарзе,
не прыспешваю рух падзеяў,
толькі праўда й тады жыве,
калі даўна няма надзеяў.

Толькі б тут на зямлі датрываць,
а пасля адпрашуся і ў Бога —
буду й мёртвы ў шыхце стаяць
не слабей за сябе жывога.

* * *
Не горшы час, не горшы лёс,
і ёсць свабода ў межах гета.
Кладзецца на рабро манета,
і слёз тваіх шкада да слёз.

Тут разумееш усур’ёз,
як цяжка жыць без пісталета,
дзе ўсё, што не табу, дык вета,
ці коратка, ці навырост.

А Той, хто некалі ўваскрос,
больш не адказвае за гэта.
Імкліва высыхае Лета —
мінулага даўжэе плёс.

А мы шыхтом ідзем наўпрост,
і так прайшлі амаль паўсвета.
І не наблізілася мэта,
і ззаду шлях быллём зарос…

* * *
Ты ведаеш, я дзіўлюся
і сам здзіўляю сябе —
усё нібы ёсць у маёй Беларусі:
і белая лебедзь і шэрыя гусі,
а нечага ўсё ж не стае.

У нас ёсць і ўлада і межы,
і лепшыя мы ў сяўбе.
І зубры спакойна жывуць ў Белавежы,
і клоўны скачуць сабе на манежы,
а сілаў смяяцца чамусь не стае.

Да цэркваў адкрыта дарога —
набі хоць гузак на ілбе
і з тым гузаком накіруйся да Бога,
але разумееш, як ступіш з парога,
што дурні не тое, чаго не стае.

Гавораць пра мірнае неба,
а я і не быў на вайне!
А мне б ад задухі праветрыцца трэба,
каб пораху пах і звычайнага хлеба
па вельмі высокай цане.

Нас гоняць у шчаснае заўтра,
ды ўсё ж не магчыма, не.
Ніколі шчаслівым не зробішся гвалтам,
як сонца ніколі не стане квадратам,
як прага свабоды не растае!

* * *
Увесь свет за тваімі дзвярыма:
дарогі да Рыма,
за соллю да Крыма...
Табе ж гэта ўсё хоць бы хны —
ты ў хаце, ты невыяздны!

* * *
Я жыву нібы ў стужках Таркоўскага.
Вар’яцею — і што тут такоўскага,
што са мной у філіяле дурдома
неспакой і татальная стома?

Што іду, парушаючы межы,
той прасторы, якой не належу?
Што змяняю сумніўную рацыю
на унутраную эміграцыю?

Што ўвесь скарб мой — памылкі і памяць,
і сумленне, што больш не запляміць?
Што самотных ужо не хвалюе,
На каго адзінота палюе?..

Так жыву, нібы Дракула ў Стокера,
нібы джокер у партыі покера,
нібы маты ў песеньках Летава...
Я жывы — мне ўсё фіялетава!!!

* * *
Давай падлічым pro et contra,
святло і цень.
скрозь гук фінальнага акорда
цячэм слязой па джалу корда
і ноч і дзень…

Давай зусім без дэкарацый?
Спектакль — удвох.
Без воплескаў і без авацый,
без бліскавіцаў папарацы.
Хай чуе Бог…

Давай пасля забудзем словы
вось так — знарок!
Ўвесь свет маўчыць. І адмыслова
жыццё сваё пачнем нанова
і зробім крок!

* * *
І ўсё зусім не так дрэнна,
як ёсць вераснёўскае сонца.
На лёс наракаць дарэмна,
хоць скардзіцца можна бясконца.
Але не даю парадаў —
усе крочаць сваімі шляхамі.
Я проста іду і рады,
Што ёсць зямля пад нагамі.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).