/ Умберта Эка, стваральнік постмадэрнізму

/ Умберта Эка, стваральнік постмадэрнізму

5 студзеня 2012 года 80-гадовы юбілей адзначыў Умберта Эка — патэнтаваны інтэлектуал, семіётык і медыявіст, бібліяфіл, гурман, знаўца коміксаў і бандзіяны, а галоўнае — аўтар кніг, якія змянілі само ўяўленне пра тое, што такое гістарычны раман, якія спарадзілі паслядоўнікаў па ўсім свеце, уключаючы Дэна Браўна і Барыса Акуніна.

Эка — адзін з нямногіх італьянцаў сучаснасці, чыё імя знаёма нават тым, хто далёкі ад футбола, оперы і моды. Больш таго: можна сказаць, што дзейнасць, склад думак і сама знешнасць барадатага прафесара ў вялікіх акулярах і з нязменнай цыгарэтай шмат у чым сфармавалі наша ўяўленне пра сучаснага заходняга гуманітарыя, «публічнага інтэлектуала», які не проста з’яўляецца глыбокім адмыслоўцам у сваёй вузкай галіне (у дадзеным выпадку — семіётыцы і медыявістыцы), але і мае сфармуляванае — і падмацаванае спасылкамі на Дэкарта ці Платона — меркаванне па практычна любым надзённым пытанні сучаснасці: ад вайны ў Персідскім заліве да выхаду новага фільма пра Джэймса Бонда...

Але, вядома, меркаванне балонскага прафесара семіётыкі пра гэтыя і іншыя прадметы цікавіла б нас у значна меншай ступені, калі б не галоўнае: Умберта Эка — пісьменнік, аўтар прынамсі двух міжнародных гістарычных бэстсэлераў: «Імя ружы» і «Баўдаліна». Прычым першы з іх у 1980 годзе перавярнуў уяўленне еўрапейскіх чытачоў аб тым, што ёсць гістарычны раман і на што ён здольны.

Калі паспрабаваць коратка, у духу Нобелеўскага камітэта (які ў апошнія гады відавочна прыглядваецца да Эка) сфармуляваць, у чым, уласна, складаецца заслуга гэтага пісьменніка перад сусветнай славеснасцю, адказ будзе відавочны: Эка першым здолеў арганічна «пажаніць» займальную літаратуру, белетрыстыку, з літаратурай «высокай». І тым самым фактычна спарадзіў постмадэрнізм у літаратуры.

Вядома, мудрагелістыя і шматскладовыя літаратурныя пабудовы, сабраныя з відавочных і няяўных цытат, якія патрабуюць ад чытача бясконцай увагі і бяздоннай эрудыцыі, былі вядомыя і раней — узяць хоць бы з’едлівае «Бледнае полымя» Набокава, загадкавыя аповеды Борхеса ці апавядальныя галаваломкі Жоржа Перэка (не кажучы ўжо пра «Уліса» і «Памінках па Фінегане» Джойса). Але толькі Эка здолеў вывесці такія тэксты з гета «інтэлектуальнай літаратуры» і адпаведных мінімалістычных накладаў.

Нам ужо цяжка ўявіць, якое здзіўленне выклікаў у 1980 годзе раман «Імя ружы». У якім, з аднаго боку, з энцыклапедычнай дакладнасцю ўзнаўляецца побыт манастыра XIII стагоддзя, шчодра цытуюцца навуковыя мужы сярэднявечча і «пракручваюцца» іх схаластычныя спрэчкі, а з іншага — перад чытачом разгортваецца захапляльны дэтэктыў са змрочнымі манастырскімі пабудовамі, загадкавымі забойствамі і гарачымі любоўнымі сцэнамі. І падобны тэкст можа быць шматузроўневым, поўным філасофскіх сэнсаў і алюзій на сучаснасць. Прычым для 48-гадовага прафесара — дэбютанта ў літаратуры — гэта было не натхненне, а свядома выбудаваная стратэгія, як вынікае з апублікаванага следам за раманам эсэ «Нататкі на палях «Імя ружы»», якое стала адкрытым маніфестам постмадэрнізму.

Наступныя тры раманы Эка — «Ківач Фуко» (1988), «Выспа напярэдадні» (1994) і асабліва «Баўдаліна» (2000) умацавалі яго рэпутацыю інтэлектуала, здольнага распавядаць «простым людзям» пра складаныя інтэлектуальныя праблемы. І паказваць на ўласным прыкладзе, як могуць ужывацца ў адной асобна ўзятай галаве самыя разнастайныя ідэі і паняцці.

Пяты раман — «Таямнічае полымя царыцы Лоаны» (2004) — аказаўся, нечакана для многіх, шмат у чым аўтабіяграфічным і таму нязвыкла безабаронным: Эка нібы здымае «браню» сваёй вучонасці...

Апошні на дадзены момант — шосты раман «Пражскія могілкі» (2010) — больш традыцыйны для Эка. У ім аўтар зноў праходзіць па ўсіх рэгістрах еўрапейскай гісторыі, на гэты раз гісторыі ксенафобіі і канспіралогіі, і ў рамане зноў шмат алюзій на іншыя творы. Толькі на гэты раз — не толькі на раманы Эжэна Сю і Аляксандра Дзюма, але і на свае ўласныя.

На васьмідзясятым годзе жыцця Умберта Эка закальцаваў трыццацігадовы сюжэт сваёй пісьменніцкай кар’еры. Што і пацвердзіў кардынальнай зменай іміджу: замест барадача-ін­тэлектуала ў круглым капелюшы з вокладкі на чытача глядзіць рэспектабельны вусаты сіньёр з выгаленым масіўным падбародкам.

Што будзе далей? Пры ўсёй павазе да дужых п’емонцкіх каранёў і надзеі на невычарпальнае жыццялюбства прафесара Эка, 80-гадовы юбілей — магчымасць падвесці вынікі. Калі праўда, што талент — гэта вечная маладосць, а геній — вечнае дзяцінства, то Умберта Эка як пісьменнік затрымаўся якраз пасярэдзіне: у вечным інтэлектуальным малалецтве.

Часам яго філалагічнае свавольства і гістарычнае франтаўство здаюцца залішнімі (кабалістычныя эпіграфы да «Ківача Фуко» і назвы частак у «Выспе напярэдадні» ўяўляюць сабою сапраўдныя назвы кніг XVII-XVIII стагоддзяў), ствараючы Эка двухсэнсоўную рэпутацыю халоднага маніпулятара, які кампілюе свае тэксты, як кампутарныя праграмы. Але нібы для таго, каб развеяць падобнае ўражанне, непрабіўны інтэлектуал, эрудыт і жартаўнік змяшчае ў сваіх кнігах дзіўныя прызнанні. Вось, напрыклад, з трактата пра пераклад «Сказаць амаль тое ж самае»: «Часам я задаю пытанне: ці не пішу я раманы толькі для таго, каб дазволіць сабе ўсе гэтыя спасылкі, зразумелыя толькі мне самому? Але пры гэтым я пачуваюся мастаком, які распісвае адамашкавую тканіну і сярод завіткоў, кветак і шчыткоў змяшчае ледзь прыкметныя пачатковыя літары імя сваёй умілаванай. Калі іх не адрозніць нават яна, не бяда: бо ўчынкі, натхнёныя каханнем, здзяйсняюцца бескарысліва».


Міхаіл Візель


P.S. Як паведаміла італьянскае агенцтва Andkronos, Умберта Эка да свайго юбілею выпусціў новую версію «Імя ружы». Пакуль не вядома, што што гэта будзе: ці новая аўтарская рэдакцыя, ці проста чарговае перавыданне пост­мадэрнісцкага бэстсэлера.

Як стала вядома італьянскім журналістам, адзначаў круглую дату Эка ў вузкім сямейным крузе ў вобласці Марку ў цэнтральнай Італіі.

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/