/ Уладзімір Лякін: «Не ўсё сцірае час…»

/ Уладзімір Лякін: «Не ўсё сцірае час…»

16 кастрычніка 1951 года ў гарадскім мястэчку Хойнікі Палескай (цяпер Гомельскай) вобласці ў маладой сям’і крэдытнага інспектара Дзяржбанка Аляксандра Іванавіча Лякіна і яго жонкі Вольгі Адамаўны, — настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, — нарадзіўся сын Уладзімір.

Праз пяць гадоў яны пераехалі ў Калінкавічы, дзякуючы чаму горад здабыў свайго будучага пісьменніка — гістарыёграфа і краязнаўцу. 60-гадовы юбіляр адказаў на пытанні журналіста Сяргея Саковіча.

— Уладзімір Аляксандравіч, Вы аўтар некалькіх кніг па ваеннай гісторыі, падзеях 1812 года на Беларусі. Чаму звярнуліся да гэтай тэмы?

— Нацыянальная незалежнасць — гэта абсалютная каштоўнасць. Гісторыя поўная прыкладаў, калі народ, страціўшы яе, станавіўся сыравінным рэсурсам у руках заваёўнікаў, губляў сваю тэрыторыю, культуру, мову, урэшце, знікаў. Незалежнасць можна захаваць, толькі маючы баяздольнае войска і вайсковыя традыцыі. Веданне сваёй ваеннай гісторыі — гэта імунітэт народа ад непрытомнасці. У сваіх кнігах, прысвечаных вялікай эпапеі 1812 года, якая змяніла лёс нашага і некаторых іншых народаў Еўропы, я распавядаю, як яна адбілася на гісторыі Беларусі і беларусах, якім давялося ваяваць тады адзін супраць другога ў шэрагах варагуючых войскаў.

— Чатыры Вашы кнігі прысвечаны гісторыі калінкавіцкай зямлі, людзям, якія яе ўславілі. Што падштурхнула на гэту працу?

— Займаючыся радаводам, знайшоў у архівах мноства цікавых дакументаў, якія асвятляць невядомыя раней старонкі нашай гісторыі, багатай падзеямі і яркімі талентамі. Пра гэта было нямала розных газетных публікацый, але асобных выданняў, за выключэннем, мабыць, раённай гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць», не мелася. Першая кніга на гэту тэму, «Свет православия на калинковичской земле», напісаная ў суаўтарстве з протаіерэем а.Георгіем Камінскім, убачыла святло ў 2006 годзе. Затым была выдадзена манаграфія «Фамилии калинового края». Да 450-гадовага юбілею Калінкавічаў, у 2010-м, з’явіліся яшчэ два выданні па яго гісторыі: «Мы с берегов Каленковки» и «Калинковичи на перекрестке дорог и эпох». Выдатную прадмову да апошняй напісаў наш зямляк, пісьменнік, лаўрэат літаратурных прэмій Віктар Апанасавіч Казько, імем якога названа адна з новых вуліцаў нашага горада. Для мяне было вялікім гонарам атрымаць ад яго рэкамендацыю для ўступлення ў Саюз беларускіх пісьменнікаў…

— Што цікавага можаце ўспомніць пра сваю флоцкую службу?

— Пасля заканчэння ў 1969 годзе калінкавіцкай СШ №1 паступіў у ваенна-марскую вучэльню, затым служыў афіцэрам на караблях і ў берагавых частках Ціхаакіянскага, Балтыйскага і Паўночнага флатоў. Даводзілася бываць у далёкіх паходах, сустракацца з вядомымі людзьмі, напрыклад, адміралам Анры дэ Голем, пляменнікам нацыянальнага героя і прэзідэнта Францыі, кубінскім генералам Арнальдо Очоа, чалавекам легендарнага і трагічнага лёсу. Два маіх таварышы, з якімі служыў у маладыя гады ў 130-й брыгадзе супрацьлодкавых караблёў Паўночнага Флота, пасля сталі вядомыя не толькі на флоце, але і ва ўсёй краіне. Зямляк беларус Мікалай Скок стаў контр-адміралам, сібірак Кастусь Барскоў даслужыўся да віцэ-адмірала і ў свой час кіраваў паспяховай аперацыяй па ўздыме ў Баранцавым моры патанулай атамнай падлодкі «Курск»…

— А як здарылася, што Вам давялося выконваць «інтэрнацыянальны абавязак» у Афрыцы?

— Ёсць такая сярод вайскоўцаў прымаўка: ад службы не бегай, на службу не напрошвайся. Атрымаў распараджэнне і апынуўся ў 1988 годзе ў Анголе, горадзе Луанда, дзе быў тады савецкі ваенна-марскі вузел касмічнай сувязі. Наогул жа мы, у адрозненне ад кубінцаў, якія знаходзіліся там, афіцыйна ў баявых дзеяннях не ўдзельнічалі, але ў жыцці здаралася ўсякае. Памятаю, мой таварыш ляцеў па службовых справах на невялікім транспартным самалёце ў адну з ангольскіх правінцый. Раптам пілот «атрымаў радыё», што недалёка над джунглямі збіты кубінскі самалёт, пілоты выратаваліся, але на зямлі іх узялі ў кальцо «унітаўцы» (байцы антыўрадавай групоўкі). Патрабавалася падтрымка з паветра, пакуль падаспее дапамога. Былі яны на борце толькі ўдваіх, і наш афіцэр устаў за кулямёт. Паўгадзіны над гэтым месцам кружылі, але лётчыкаў выратавалі.

Ангола вельмі прыгожая краіна. Мне за час службы шмат дзе прыйшлося пабываць, але нідзе я не бачыў такога чыстага акіяна, такіх выдатных пляжаў, такой насычанай расліннай зеляніны. Вядома, даймала спякота і трапічныя ліўні, забойная (у прамым сэнсе слова) малярыя, якая забрала ў нас больш жыццяў, чым баявыя страты. Ангольцы — народ вясёлы і дабрадушны. Ну а твар вайны ўсюды аднолькавы...

— Чым цікавіцеся, над чым працуеце цяпер?

— У маім узросце людзі ўжо часта задумваюцца, ці правільна пройдзены жыццёвы шлях, чаго ты дасягнуў, што добрага змог зрабіць для іншых. Мне няма на што скардзіцца, я адчуваю сябе патрэбным грамадству чалавекам, які працуе з каштоўным матэрыялам: нашым словам і нашай гісторыяй. І праца ў краязнаўчым музеі — па душы. Калі пытаюць — якое ў цябе захапленне, чым займаешся пасля працы, адказваю — чытаю і пішу кнігі па нашай гісторыі і культурнай спадчыне. Цяпер збіраю матэрыял пра жыццё і творчасць калінкавічаніна, беларускага паэта, а пазней савецкага ваеннага пісьменніка Дзмітрыя Рыгоравіча Сергіевіча, чый стогадовы юбілей будзе адзначацца ў жніўні наступнага года.

— Што б Вы хацелі пажа­даць сваім чытачам?


— Даўно вядома, што народ, этнас, перастае існаваць з таго моманту, калі ў ім рвецца пераемнасць пакаленняў, людзі перастаюць атаясамляць сябе са сваімі продкамі, карацей — губляюць, забываюць сваю гісторыю. Быў час, калі мы ўшчыльную падышлі да гэтай «кропкі незвароту», ды і цяпер, як здаецца, недалёка ад яе адышлі. Маштабы страты нашай гістарычнай спадчыны ўражваюць.

Мне давялося нямала папрацаваць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі з рознымі дакументамі, у тым ліку царкоўнымі метрычнымі кнігамі, галоўнай крыніцай даследаванняў радаводаў. Па калінкавіцкім Свята-Мікольскім храме за 1560-1836 гады, калі яны вяліся на польскай мове, захавалася толькі тры невялікія сшыткі, за наступныя гады (вяліся ўжо на расійскай мове), да 1918-га — менш паловы. У гады Грамадзянскай вайны і пазней, калі нішчылі «класава чужы элемент» і «ворагаў народа», захоўваць сямейныя архівы было небяспечна, і яны знішчаліся самімі ж уладальнікамі. Напярэдадні і пасля акупацыі Калінкавіч фашыстамі паўсюдна спальваліся паперы і фатаграфіі, якія мелі дачыненне да савецкай улады, а праз два з паловай гады — да ўлады акупацыйнай.

І нават у мірныя 70-я гады знойдзены пры разборцы былога дома калінкавіцкага святара схаваны ім царкоўны архіў быў па-варварску раскрадзены і знішчаны.

Захаваннем ацалелага з калінкавіцкай гiстарычнай спадчыны мы навечна абавязаны лю­дзям, якія пайшлі ўжо з жыцця і якіх мала хто памятае: юравічскім педагогам Ю.Ю.Папелю і В.Ф.Ісаенка, калінкавіцкім настаўнікам і працаўнікам устаноў культуры І.П.Літвіненка, А.А.Ладзік, В.Ф.Міщанкову і К.В.Шчарбіну. Патрыёты роднай зямлі, гісторыкі і краязнаўцы па прызванні, яны дзесяцігоддзямі неслі, не даючы загаснуць, і перадавалі іншым агеньчык нашай агульнай памяці.

Але ўсё ж многія забытыя старонкі калінкавіцкага летапісу яшчэ чакаюць сваіх даследнікаў. Мы не ведаем імёнаў кожнага дзясятага са шматлікіх тысяч савецкіх салдатаў, якія загінулі і пахаваны на беларускай зямлі. Асвятляць гэтыя і іншыя, яшчэ неразгорнутыя старонкі нашай гісторыі, мусіць ужо маладое пакаленне беларускіх краязнаўцаў.

Сяргей Саковіч

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/