xxx

/ Сяржук СЫС: Мінск–Чарнігаў: творчае турнэ беларускіх пісьменнікаў

/ Сяржук СЫС: Мінск–Чарнігаў: творчае турнэ беларускіх пісьменнікаў

Завяршылася двухдзённае турнэ па Чарнігаўшчыне дэлегацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

«Творчы дэсант» складалі Барыс Пятровіч, Анатоль Бутэвіч, Валер Стралко, Віталь Рыжкоў, Галіна Дубянецкая, Сяржук Сыс і Мікола Кандратаў. Ідэя і ажыццяўленне даволі яркай і насычанай праграмы паездкі належыць Амбасадзе Украіны ў Беларусі, упраўленню культуры Чарнігаўскай абласной дзяржадміністрацыі і нястомнаму літаратурнаму пасярэдніку паміж дзвюмя літаратурамі Валерыю Стралко.

29 чэрвеня ў Чарнігаўскім літаратурна-мемарыяльным музеі М. Кацюбінскага адбылася творчая сустрэча з пісьменнікамі Чарнігаўшчыны. Першы намеснік старшыні СБП і галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч зрабіў агляд сучаснага стану беларускай літаратуры, спыніўся на найбольш актуальных праблемах дзейнасці творчага саюза, распавёў пра сітуацыю з беларускай мовай і цяжкасці з выданнем і распаўсюдам мастацкіх твораў. Са словаў намесніцы старшыні Чарнігаўскага аддзялення Нацыянальнага Саюза Пісьменнікаў Украіны Ганны Баран, украінскі бок сёння выглядае больш забяспечаным, паколькі адчувае падтрымку дзяржавы, кнігі паэтаў і празаікаў паступаюць у бібліятэкі, дзяржадміністрацыя аказвае дапамогу ў іх выданні, хаця праблемаў хапае таксама.

Пад час дыскусіі закраналіся самыя разнастайныя пытанні, у тым ліку і аб пашырэнні творчых кантактаў, больш актыўнаму супрацоўніцтву ў галіне літаратурных перакладаў з дзвюх моў. Барыс Пятровіч прывёў такі факт: за 6 гадоў выдання ў часопісе «Дзеяслоў» было надрукавана больш за 30 украінскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову.

Пад час сустрэчы чыталіся вершы на ўкраінскай і беларускай мовах. Галіна Дубянецкая прачытала творы Івана Франка на мове арыгінала і ў перакладзе. Сяржук Сыс агучыў свае пераклады чарнігаўскіх паэтаў Станіслава Рэп’яха і Пятра Куцэнкі. Галоўны рэдактар часопіса «Літаратурная Чарнігаўшчына» Міхась Ткач прапанаваў зрабіць узаемныя прадстаўленні двух літаратурных выданняў для азнаямлення з літаратурным жыццём Беларусі і Чарнігаўскай вобласці.

Пасля сустрэчы адбылася экскурсія па Северскаму краю. Беларускія літаратары наведалі гістарычныя і памятныя мясціны Чарнігава, нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік «Качанаўка» ў Ічнянскім раёне, «Гетманскую сталіцу» ў Батурыне, мемарыяльны комплекс «Памяці герояў» у Крутах Барзнянскага раёна. Пад час экскурсій адбыліся сустрэчы з кіраўнікамі раённых адміністрацый, адказнымі работнікамі аддзелаў культуры Ічнянскага, Бахмачскага і Барзнянскага раёнаў. Абмяркоўвалася сітуацыя з захаваннем культурнай і гістарычнай спадчыны, функцыянаванне беларускай і ўкраінскай моў, магчымасці пашырэння творчых сувязяў паміх двума народамі.

Разнастайная і насычаная праграма візіту беларускіх пісьменнікаў была з густам распрацаваная намеснікам начальніка культуры і турызму Чарнігаўскай аблдзяржадміністрацыі Леанідам Смаляком, які пад час развітання запрасіў часцей наведваць гасцінны чарнігаўскі край. Беларусы ў сваю чаргу падзякавалі яму за цікавую ды змястоўную праграму.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).