xxx

/ Сяргей ГРЫШКЕВІЧ: Колькі радзім у чалавека?

/ Сяргей ГРЫШКЕВІЧ: Колькі радзім у чалавека?

«Камни перекладываю в слоги».
Любоў Красеўская


У многіх рэгіянальных пісьменнікаў сустракаецца звычка, народжаная ці то прафесійна-прыроднай абачлівасцю, ці то комплексам правінцыйнай непаўнавартаснасці, — суправаджаць кожную кнігу абавязковай прадмовай-індульгенцыяй, аўтарам якой выступаюць аблаўрэачаныя мэтры або кандыдаты/дактары розных навук. У гады літаратурнага юнацтва я ставіўся да падобных аўтарытэтных абярэгаў з павагай, але сёння чарговае слова ў дарогу ўспры­маецца з недаверам, падазронасцю і скепсісам. Даволі часта за прыгожа-квяцістымі сказамі ўступных артыкулаў хаваюцца відавочная пасрэднасць і халтура.

У новай кнізе брэсцкай паэткі Любові Красеўскай такіх ахоўных прадмоў ажно дзве. Першую («Песня, идущая от сердца») напісаў паэт, член Саюзаў пісьменнікаў Расіі і Беларусі, лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі імя Андрэя Платонава і прэміі «Залатое пяро Расіі» Валерый Грышкавец. Другая («Вся жизнь моя — хожденья за границы…») належыць доктару педагагічных навук, прафесару кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, правадзейнаму члену Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расіі М.П.Жыгалавай. Зборнік вершаў «На два голоса» ўбачыў свет у 2009 годзе ў брэсцкім выдавецтве «Альтэрнатыва».

Пасля знаёмства з прадмовамі ствараецца адчуванне, што аўтар кнігі — фігура надз­вычай маштабная, прычым не столькі ў айчынным, колькі ў агульнаеўрапейскім літаратурным працэсе. Хаця дагэтуль я сустракаў рыфмаваныя тэксты Л.Красеўскай хіба што ў абласной газеце «Заря». Магчыма, я неабазнаны ў сусветнай перыёдыцы, бо, аказваецца, класікі жывуць зусім побач, але пра гэта, пэўна, ніхто, апроч іх саміх, больш не ведае…

Тым не менш В.Грышкавец піша: «Яе імя на Брэстчыне сёння, можна сказаць, на слыху. Ды і не толькі на Брэстчыне. Любоў Красеўская — лаўрэат прэстыжных прэмій, пераможца салідных паэтычных конкурсаў, у тым ліку і міжнародных. Так што зусім не выпадкова і тое, што менавіта ёй выпаў гонар стаць адным з кіраўнікоў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і грамадскай арганізацыі «Рускае таварыства»... У горад над Бугам Любоў Красеўская прыехала 20 гадоў назад. А нарадзілася яна ў Краснаярскім краі. Руская, па сутнасці і па духу, але, мяркуючы па прозвішчы, яе карані недзе тут, у зямлі «паспалітай»... Калі продак Красеўскай у суровым таёжным краі сумаваў (а хіба магло быць інакш?) аб радзіме — мілым «паспалітым» краі, то паэтка Любоў Красеўская, якая адбылася ў горадзе над Бугам як паэт і грамадзянін, не-не ды і апаліць сваё сэрца ўспамінам аб далёкай Сібіры — яе родным краі, радзіме яе плоці і духу. Аб гэтым, прынамсі, многія вершы яе новай кнігі «На два голоса», у многім аб гэтым яе дзіўная паэма… Рускае сэрца «паспалітай» паэткі Любові Красеўскай даволі часта выдае такую «мелодыю», што чытаеш і хочацца перачытаць напісанае. І самае галоўнае: ёй верыш. Ад першага слова і да апошняга...».

Шчыра кажучы, чытаючы «напісаныя не заўсёды па-жаночы, але вельмі жаноцкія вершы» Л.Красеўскай, у мяне, у адрозненне ад шаноўнага В.Грышкаўца, які, дарэчы, у пацвярджэнне сваіх дыфірамбаў нічога не цытаваў (!), жадання перачытваць сёе-тое не было. Я толькі недаўменна чухаў патыліцу і крыва ўсміхаўся, уражаны безліччу недарэчных, цьмяных вобразаў і аляпаватых моўных канструкцый.

А вось доктар навук М.П.Жыгалава лічыць яе кнігу актуальнай, бо яна дае «мудрыя парады, урокі жыцця чытачу ХХІ стагоддзя». Гэта, напэўна, і не дзіўна, калі ўлічыць, што паэтка «заўсёды заставалася ў гушчыні культурнага жыцця Расіі, Беларусі, а пазней і Еўропы». Далей у прадмове ідзе пералік шматлікіх «удзельнічала», «лаўрэат», «пераможца» і г.д.

Высновы, да якіх часам прыходзіць паважаная М.П.Жыгалава, падаюцца не менш парадаксальнымі, чым рыфмаваныя тэксты Л.Красеўскай: «...мастацкі твор у паэткі з’яўляецца міжкультурным медыятарам», «перамогшы спакусы і выпрабаванні, уласцівыя чалавечаму жыццю, памылкі сваёй эпохі, яна сцвярджае дзіўныя, бессмяротныя вынікі, да якіх заўсёды датычная Жанчына»; «творы Л.Красеўскай адлюстроўваюць усю складанасць жаночага светаўспрымання, у якім перапляліся славянскія светы, іх культуры»; «імкнучыся вырашыць філасофскія пытанні, праблемы сэнсу жыцця і смерці, вернага і вечнага кахання, Л.Красеўская стварае спецыфічныя вобразы сваіх любімых мужчын, узмацняючы фактар суб’ектыўных перажыванняў, звязваючы іх жыццё з праблемамі сучаснага свету»...



Кніга складаецца з двух раздзелаў («Дзве радзімы» і «Чаканне цуду») і паэмы «Тая самая сіла». Распачынаецца зборнік пафасным эпіграфам ад сябе:

Природа проявила власть
Или своё разнообразие:
В тот миг, когда я родилась,
Тайфун безумствовал над Азией.

...качая колыбель,
Да так, что с головы — ни волоса,
Он пел мне песни. Я теперь
Пою их с ветром на два голоса.


Здаецца, паэтка нарадзілася ў Сібіры, дзе тайфунаў апрыёры няма. Нават школьніку вядома, што прыродныя катаклізмы кшталту тайфунаў (трапічных цыклонаў) здараюцца выключна ў прыбярэжных зонах акіянаў, плёскату якіх у ваколіцах таёжнага Краснаярскага краю дакладна не чуваць. Ды і навошта, адкінуўшы ўсякую сціпласць, супастаўляць стыхію з уласным нараджэннем, нібыта на свет з’явіўся новы месія?..

Чытаем далей: «Я родилась на том материке, // Куда упал метеорит Тунгусский». І што з таго? Я таксама нарадзіўся на мацерыку, які называецца Еўразія. І яшчэ некалькі мільярдаў чалавек. Ладна, калі б лірычная гераіня нарадзілася, скажам, на Марсе. Гэта хаця б арыгінальна…

Вершы з абодвух раздзелаў прасякнуты невылечна-пакутлівай настальгіяй. У першым — па мядзведзе-кедрова-таёжным краі, у другім — па незваротна страчаным каханні, што адышло ў нябыт разам з накручанымі зямнымі вёрстамі. Усё лепшае засталося ў мінулым, наперадзе ж... Гэтага не ведае і лірычная гераіня. Яна ў страсна-палкім патрыятычным парыве прызнаецца ў любові да любай Сібіры, якую давялося змяніць на менш суровую Беларусь: «Если у тебя две родины, // То покоя нет ни в одной». А калі я заўзяты пілігрым і мне падабаюцца адразу некалькі краін? Па-мойму, сапраўдная радзіма толькі адна. Калі іх больш, то астатнія — псеўдарадзімы. Інтэрнацыянальнай паказушнасці ў паэзіі не месца. Любіць радзіму і жыць у ёй — розныя рэчы. На маю думку, калі не можаш жыць, то і любіць па-сапраўднаму — таксама.

Інтымная лірыка Л.Красеўскай — з’ява не менш «унікальная», чым яе сентыментальна-патрыятычныя гімны. Паэтка піша: «Строптивая. Жила, как нравилось. // Грешила тайно и на юру. // Так вызнала простое правило: // Стану праведной, когда умру». Ні больш, ні менш...

Жаночае светаўспрыманне — штука недасягальная для мужчынскай логікі і логікі ўвогуле. Што хаваецца за эмацыянальнымі радкамі паэткі, раю разгадаць чытачу самому: «Забыть! Взлететь! За облаками // ясней дорога, ближе рай. // Коснуться тёплыми руками // заката. И уйти за край…». Як бачым, лірычная гераіня дакладна ведае дарогу ў бесклапотныя райскія шаты, куды жадае трапіць з турботна-грэшнай зямлі: «Бог создал Еву из ребра // (На то, конечно, есть причины). // Рожденьем жизни и добра // В руках надёжного мужчины».

Вершы Л.Красеўскай настолькі метафізічна заглыбленыя і неспасцігальныя, што хочацца папрасіць дапамогі ў аўтара ў раскрыцці іх ідэі і праблематыкі (калі яны там увогуле ёсць):

Весенний авитаминоз,
Скворцы, мелодии минора –
Всё говорит о том, что скоро
Волною беспричинных слёз
Размоет берега Устоев,
Изменится звучанье нот.
Известно правило простое,
Что всё до свадьбы заживёт.


Або: «Без воздуха я не могу совсем: // Писать стихи, природой умиляться, // Ещё я не могу — скажите всем! — // Любить, мечтать, в делах осуществляться». Безумоўна, паэзіі даравальныя нязвыклыя метафары, эфектныя параўнанні, але не яўныя парадоксы, што мяжуюць з дрымучай неадукаванасцю. Дык навошта выстаўляць напаказ відавочнае глупства?! Прычым неаднаразова: «В глухой пещере вход закрыть камнями, // Разжечь костёр, забыться до весны. // И ночи перекладывая днями, // Ждать зова обитателей лесных. // Не потому, что от людей устала — // Я просто больше видеть не хочу, // Как тянется отравленное жало // Ко мне, когда по воздуху лечу». Паліць вогнішча ў глухой пячоры — гэта поўны абсурд! А як вам «по воздуху лечу»?.. І не трэба папракаць мяне ў наўмысна-дылетанцкім, бэндэ-кучараўскім спрашчэнні «выбітных» вобразаў-сімвалаў, якія я нібыта не разумею з-за рацыянальнага падыходу да паэзіі. Калі нешта настолькі відавочнае ў сваёй недарэчнасці, то спісваць гэта на аўтарскі стыль і надзяляць штучнай мастацкасцю неяк сумніўна...   

У зборніку Л. Красеўскай шмат малазразумелых выкрунтасаў: «Проводи меня в Межпланетный край, // За околицу молодой Земли. // На Созвездьях Рыб музыку сыграй // Так, чтоб в пралюбовь звуки завели. // Вдосталь напилась Афродиты слёз — // утоли водой Эридан-реки, // Ослепи врагов Солнце-Гелиос, // Защити друзей, Року вопреки. // А тебе — в Аид, страстный Адонис. // Время не пришло травам расцветать. // Хлопьями летит с неба на карниз // Символ чистоты, длящий благодать». Няхай даруе шаноўная аўтарка, але настолькі недарэчна-бяздарных рыфмаванак я не сустракаў ужо даўно.

Не звони! — Ничем не поможешь.
Ты ещё слишком юный колдун,
Чтобы сделать меня моложе
На шестнадцать Космических лун.

Я сама по ночам внимала
Тайным знакам древнейших рун.
Не звони! — Тебе будет мало
Откровенья цыганских струн.

Ощущаю себя пропятой
Здесь, в пространстве Семи неб.
Боже Праведный! Боже Святый!
Даждь нам днесь наш
насущный хлеб

И избави нас, и избави
От лукавого. Но постой…
Помоги отыскать семь правил,
Как из грешницы — стать святой.

Бо заносило. Да в такие дали!.. // Там бы задержаться на постой. // Это вы меня не отпускали: // Мой женатый друг. И холостой». Зразумела, што ад такога насычанага «праведнага» жыцця дах паедзе ў любога: «Правильно любить я не умела. // Ревновала так — убить могла!»…Всё. О любви писать не стану — // Прошла цветения пора. // Уйду в себя, уйду в нирвану, // В астрал, к невидимым мирам...».

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).