№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Слова Геніюш у Ракаве
Музычна-паэтычная вечарына, прысвечаная 100-годдзю Ларысы Геніюш, адбылася ў Ракаве Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
На сустрэчу прыехалі намеснік старшыні СБП, паэт і даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла, паэт і бард Алесь Камоцкі і літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч. Творчая вечарына адбылася ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».
«Дом культуры быў запоўнены пераважна студэнцкай моладдзю, хоць у Ракаве — мястэчку знаным, з багатай гісторыяй, — свайго ўніверсітэта пакуль няма, — сказаў Міхась Скобла. — Аказалася, гэта былі студэнты гістфака Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія на двух аўтобусах вандравалі па мястэчках Заходняй Беларусі».
Міхась Скобла распавёў пра нядаўнюю ўсебеларускую талаку ў Жлобаўцах — на радзіме паэткі, пачытаў прысвечаныя ёй вершы і падараваў студэнтам кнігі Ларысы Геніюш.
Алесь Камоцкі выканаў некалькі песняў на геніюшаўскія вершы, расказаў аб працы над новым альбомам.
Язэп Янушкевіч падзяліўся сваімі літаратурнымі знаходкамі ў архівах Кракава і Вільні, прыгадаў свае сустрэчы ў Ракаве з Уладзімірам Караткевічам.
budzma.org







.jpg)













Пакінуць новы каментар