/ Святло ў вокнах

/ Святло ў вокнах

Адбылося чарговае пасяджэнне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (СБП), на якой старшыня Алесь Пашкевіч выступіў з дакладам аб арганізацыйна-масавай рабоце аб’яднання.

Была падрабязна асветлена выдавецкая дзейнасць (выданне штомесячнага дадатка «Літаратурная Беларусь» і бюлетэня «Кніганоша», укладанне і навуковая апрацоўка чарговых тамоў Поўнага збора твораў Васіля Быкава, падрыхтоўка і выданне наступных чатырох кніг з заснаванай серыі СБП «Кнігарня пісьменніка», а таксама выданне зборніка паэтычных прысвячэнняў Васілю Быкаву «Пасланец мужнасці», альманаха «Жырандоля-2», юбілейнай кнігі-білінгвы Рыгора Барадуліна «Перакуленае / Опрокинутое» ды іншае, у тым ліку і міжнародныя праекты: анталогія беларускай паэзіі па-літоўску «Святло ў вокнах», беларуска-літоўска-польска-ўкраінскія альманахі, расійскія і ўкраінскія часопісы).

Аналізавалася ў дакладзе старшыні СБП і арганізацыйна-масавая праца: найбольшая ўвага надзялялася папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры. Як заснавальнік і партнёр грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» СБП за мінулыя паўтары гады арганізаваў і правёў 824 выступы літаратараў перад чытачамі Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Кіраўніцтвам арганізацыі праве­дзеныя два агульнарэспубліканскія конкурсы і семінары па дзіцячай літаратуры і крытыцы. СБП мае магчымасць вылучаць сваім членам у год 4 бясплатныя стыпендыі на творчы адпачынак на выспу Готланд (Швецыя), а таксама на ільготных умовах — у Дамы творчасці на Чорным моры.

Былі адзначаны станоўчыя зрухі і ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва: СБП з’яўляецца членам пяці міжнародных літарганізацый, сярод якіх — найбольш уплывовыя Еўрапейская Пісьменніцкая Рада (ЕПР) і Балтыйская Пісьменніцкая Асацыяцыя (БПА). Дэлегаты СБП бралі ўдзел у важнейшых сусветных пісьменніцкіх форумах: сусветным пісьменніцкім з’ездзе «Волтык», у трох генеральных асамблеях ЕПР і двух кангрэсах БПА, а таксама шэрагу міжнародных літаратурных імпрэзах.

Распавёў старшыня СБП і пра фінансавыя магчымасці (падрабязна засяродзіўшыся на паклёпніцкіх, правакацыйных і хлуслівых чутках, якія распаўсюджваюць апошнім часам некаторыя літаратары), і пра бягучыя справы, пакрытыкаваўшы працу секцыі прозы і публіцыстыкі, а таксама прыёмнай камісіі.

«Па сутнасці, Саюз беларускіх пісьменнікаў аднавіў-вярнуў (хоць і ў меншым, натуральна, маштабе) тое, што растрачваў з 1996 года, — падрахаваў

А. Пашкевіч. — Саюз мае свой перыядычны друкаваны орган і інтэрнэт-сайт, памяшканне, кніжную серыю (грамадскае выдавецтва), своеасаблівае Бюро прапаганды (кампанія «Будзьма беларусамі!»), штогадовыя стыпендыі, літаратурныя конкурсы і семінары».

Рада адзінагалосна выказала давер кіраўніцтву Саюза беларускіх пісьменнікаў пад ачолам Алеся Пашкевіча, зацвердзіла спіс асабовага складу грамадскага аб’яднання, а таксама прыняла ў шэрагі старэйшай творчай арганізацыі Беларусі двух новых сяброў: беларускамоўнага паэта, празаіка, перакладчыка і барда Віктара Шалкевіча (Гродна) ды расійскамоўнага паэта, публіцыста і выдаўца Мікалая Аляксандрава (Брэст).
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).