xxx

/ Рыгор БАРАДУЛІН. Затанулыя Атлантыды

/ Рыгор БАРАДУЛІН. Затанулыя Атлантыды

* * *
У адчаі на худым гарбе
Ездзіць пачала мая трывога.
Я ў лясах гадоў
Згубіў сябе, маладога.

Колькі ні гушкаю —
Цішыня.
Голасу не падае,
Нямая.
І куды ўцяклі гады?

Каня,
Каб дагнаць уцекачоў,
Не маю.

* * *
Шкло
Хваляй жывой было.
Але
Застыгла ад жаху,
Калі прачнулася тло
І скінула апранаху
З плячэй.
І ўжо на шкле
Стала лягчэй
Раскашавацца імгле…

 

Слуцкім паўстанцам

Пакутнікаў хапала нацыі,
Змаганцаў не было каб густа.
Паўстанцы слуцкія —
Выгнанцамі.
Акрыла вас жалобы хуста.

Як і ў часіны Каліноўскага,
Паўстала шляхта й аратаі.
Анёлы —
Воі войска боскага —
Хацелі быць у вас братамі.

Вы не чакалі раю скорага,
Чужынцам не давалі веры.
Вам з двух бакоў хапала ворагаў,
Што адчынялі ў пекла дзверы.

Паўстанцы!
Вы ўвайшлі ў гісторыю —
Трывацьмеце ў ёй ныне й прысна,
Свая зямля была апораю,
У сведках — Семежава й Вызна.

Палеглі вы,
Ды жыць працягвае
Гнеў,
Назапашаны гадамі.
Дасюль ваш спеў
Гучыць прысягаю:
«Мы выйдзем шчыльнымі радамі!..»


Не бывае

Як затанулыя Атлантыды,
Усплываюць каханыя.
Быкі рэўнасці
Стаміліся ад карыды,
Мілосць прыкінулася пашанаю.

Каханыя —
Прывідныя аблачыны,
Выдыхнутыя непазбежнасцю.
І ты, як ліст сарваны з ляшчыны,
Ляціш,
Каб самога сябе знайсці.

Мілосць
Сваім нахабствам жывая.
Былосць
Адплывае ў сны караванамі.

На свеце каханых былых не бывае,
Яны нечаканасцю пагуканыя…

* * *
І заўтра, і сёння,
І ўвесь свой век
У самога сябе ў палоне
Жыве чалавек.

Спачатку вядома
Малому,
Як уцячы з палону.

Дарослы Розум
Больш давярае
Крозам.

Пасля
Ўжо зямля
Падказвае выйсце.

Як і заўсёды…
Як і калісьці…

* * *
Яшчэ не сымшоны зруб
У лесе шукаць дарма,
Калі пабольшае дуб,
Якога даўно няма?

* * *
А што за істота жах?
Ці ён жывы…
Ці ад болю
Утойваецца ў крыжах,
Узяўшы закладніцай
Долю?

* * *
Лёс
Поўны воз табе вязе.
Яшчэ бяда
Не горбіць плечы.
І маладому па назе
З жыццём навыперадкі бегчы.

Скупую торбачку нясе
Твая здарожаная доля.
І пачынаеш пакрысе
Ступаць абачліва,
Паволі.

Жыццё ідзе,
А ты за ім
Пляцешся
Уначэлым ценем.
Ты на зямлі,
Як ціхі дым,
Сплывацьмеш
Са сваім найменнем…

* * *
Распрадаюць Агату-хату.
Скрылі страху,
Каб не было, дзе
Хавацца страху.
Яшчэ трываюць
Сцены і сцені.
Бярвенне трымае
Сваё найменне,
Сашчапіўшы ў далоні
На вуглах
Прыімшоныя пальцы.
Знойдзеная пад лавай
Сякера
Так стараецца ў працы,
Ажно не чуе сябе.
Адчула эмансіпацыю.
А над усім тырчыць
Пачырванелы не ад сораму
Фалас коміна з цэглы.
Буграваты канец у яго
Белы
Ад сквапнай вапны…
Смутак
Збіраецца ўпрочкі.
Хатнік задумаўся,
Ці заставацца.
Жыццё доўжыцца…

* * *
Гарачы град з вачэй
Балючаю заслонай.
Жыццё пражыць лягчэй,
Чым стаць травой зялёнай…

* * *
Перш чым ступіць на ганак,
Аб трыпутнік ступакі выцірае
І галінкай яблыні
Грукаецца ў шыбіну
Чэрвень,
Усё яшчэ поўны веры,
Што гаспадыня
Адчыніць дзверы…

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).