/ Руплівы Кніганоша

/ Руплівы Кніганоша

Пад такой назвай — «Кніганоша» — пачаў выходзіць інфармацыйны бюлетэнь, заснаваны ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Выйшлі тры яго нумары, кожны — на васьмі палосах.

У кожным нумары ў рубрыцы «Аўтограф» падаецца бліц-інтэрв’ю з вядомымі беларускімі творцамі. Астатнія старонкі прысвечаныя папулярызацыі новых беларускіх выданняў. Так, №3 бюлетэню разам з вокладкамі падае творчыя анатацыі на 35 «свежавыда­дзеных» кніг. Сярод іх у галіне «Мастацкая літаратура» — наступныя тамы «Беларускага кнігазбора»: «Выбранае» Генадзя Бураўкіна, «Выбранае» Максіма Гарэцкага, «Выбранае» Рыгора Кобеца, «Выбранае» Уладзіміра Някляева, а таксама «На далонях вечнасці» Анатоля Бутэвіча і Уладзіміра Ягоўдзіка, раман «Замак пабудаваны з крапівы» Зміцера Вішнёва, «Несыметрычныя сны» Андрэя Хадановіча, у раздзеле «Навука/Публіцыстыка/Даведнікі»: збор твораў Арсена Ліса, «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.» Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча, «Кароткая граматыка славацкай мовы» (выдавецтва «Радыёла-плюс») і іншыя. Змяшчаюцца ў «Кніганошы» і некалькі кароткіх рэцэнзій ды аглядаў (рубрыкі «Погляд», «З першых вуснаў», «Дзеяслоў» раіць»), а таксама падаюцца і кантакты беларускіх незалежных выдавецтваў, у якіх можна замовіць неабходную кнігу: «Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» і  «Бібліятэчка «Дзеяслова», «Гарадзенская бібліятэка», ІП «Логвінаў», ПУП «Кнігазбор», ПУП «Радыёла-плюс», СТАА «Медысонт», выдавецтва «Галіяфы», выдавецтва «Лімарыюс», ІП «Зміцер Колас», «Кнігарня «Наша ніва» ды іншыя.

Рэдагуе інфармацыйны бюлетэнь «Кніганоша» Алесь Сачанка. У папяровай версіі выданне бясплатна рассылаецца ў бібліятэкі Беларусі (299 асобнікаў), а таксама распаўсю­джваецца па краіне і за яе межамі ў электроннай версіі. Электронны адрас «Кніганошы» — knihanosza@gmail.com.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).