xxx

/ Міхал КАРНЕВІЧ: У Зэльве… няма вуліцы Геніюш

/ Міхал КАРНЕВІЧ: У Зэльве… няма вуліцы Геніюш

Улады Зэльвы адмаўляюцца назваць вуліцу Савецкая імем выдатнай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш.

Немэтазгоднасць намеснік старшыні райвыканкама па ідэалогіі патлумачыў тым, што «для большасці жыхароў слова «Савецкая» з’яўляецца важным гістарычным паняццем, асацыюецца з іх маладосцю і ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні» (патлумачыў, вядома ж, па-расійску).

Такі адказ з райвыканкама атрымаў мясцовы актывіст Яўген Скрабутан. Адказ падпісаў намеснік старшыні па ідэалогіі Валянцін Семяняка.

Са слоў Яўгена Скрабутана, ліст з просьбаю пераназваць вуліцу, на якой жыла Ларыса Геніюш, ён даслаў у Міністэрства культуры і Палату прадстаўнікоў у сувязі са 100-гадовым юбілеем пісьменніцы, які будзе адзначацца 9 жніўня.

Гэты ліст быў перанакіраваны з Міністэрства культуры ў Зэльвенскі райвыканкам, адкуль Яўген Скрабутан і атрымаў адмову.

Актывіст кажа, што абураны такім адказам, бо ўлады самі збіраюцца браць удзел у святкаваннях 100-гадовага юбілею пісьменніцы.

Спадзяванні ў актывіста засталіся яшчэ, з яго слоў, на кіраўніцтва Гарадзенскага аблвыканкама, бо з Палаты прадстаўнікоў ягоны ліст быў накіраваны на рэагаванне менавіта туды — і адказу Яўген Скрабутан дагэтуль не атрымаў.

Са слоў Яўгена Скрабутана, зараз ён з іншымі зэльвенскімі актывістамі збірае подпісы за тое, каб у Зэльве з’явілася вуліца Ларысы Геніюш.

Яго здзіўляе яшчэ і той факт, што раённыя ўлады наагул не зацікаўленыя, каб у Зэльве з’явілася вуліца імя знакамітай беларускай пісьменніцы — пры тым, што адну з новых вуліцаў у горадзе назвалі вуліцай Знака. Што гэта азначае і дзеля чаго такая назва, са слоў актывіста, у горадзе ніхто не можа зразумець.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).