xxx

/ Мікола КАЛІНОВІЧ: Генацыд нацыі пачынаецца з вынішчэння мовы

/ Мікола КАЛІНОВІЧ: Генацыд нацыі пачынаецца з вынішчэння мовы

Само слова «генацыд» для беларусаў гучыць даволі вузка, для беларусаў больш падыходзіць шырокае паняцце: акупацыя, якая для нас пачалася з разгрому паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794 год) і падзелу Рэчы Паспалітай.

Беларусь (тады Літва, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае) паступова пасля паўстанняў (1830, 1863 гады) трапляе пад уладу Расейскай імперыі. А беларуская мова — у пятлю Мураўёвых-вешальнікаў. Пачалася барацьба за «душу» нашага народа. Асноўныя «баталіі» выбухнулі ў навучальных установах. І былі перакананыя: «то, что не сделал русский штык, доделает русский язык». І застукалі дырэктывы: «Распаўсюдзіць паміж сельскім беларускім насельніцтвам у як мага большай колькасці расійскія лемантары, малітоўнікі і выдадзенае Біблейскім таварыствам Евангелле»… А з траўня 1863 года, калі на пасаду віленскага генерал-губернатара быў прызначаны Мураўёў, і ці не да сённяшняга часу распачалася вайна пад назвай татальная асіміляцыя. З інструкцыі народным настаўнікам 1863 года: «Учить на белорусском жаргоне — нелепость, которая, слава Богу, до сих пор еще не взбрела на ум ни одному из белоруссинов». Прысылаюць з Пецярбургу на беларускія землі чыноўніка-інспектара нейкага Шчабальскага, і ён «вяшчае» (архівы захавалі): «Літаратуры беларускай няма і не было, і ствараць штучным чынам беларускую літаратурную мову ўяўляецца не чым іншым, як пустым дактрынерствам». Гэта — у тым жа ХІХ стагоддзі. А ў стагоддзі ХХІ?! Хіба «інструкцыі» цяперашняга міністра адукацыі з забаронай на сустрэчы з беларускімі народнымі творцамі, «высочайшие» «адкрыцці» аб тым, што на беларускай мове нічога высокага не створыш — не аднаго поля ягады?

І сёння многім мёдам на вусны і дырэктывай на сэрца кладуцца «дзяржаўныя» словы колішняга генерал-губернатара Мураўёва (хай прагучаць у арыгінале):

«В Северо-Западном крае так называемую мову необходимо свести на ничто, потому что если этого не сделать, она постоянно будет инспирировать мысль об отдельном белорусском народе и о праве этого народа на этничную самостоятельность и национально-государственную суверенность, чего допустить нельзя»…

І не дапускалі.

Акупацыя, генацыд як бы зліваюцца ў адзін працэс, а генацыд у нашай гісторыі з таго часу працягваецца і да нашых дзён, хоць у іншай абгортцы. Затое пры бальшавіцкім рэжыме генацыд набывае яшчэ больш лютую, брутальную форму, калі беларусаў знішчалі ўжо не тысячамі, а мільёнамі. І такі вось «лесапавал» працягваўся да смерці Сталіна.

Можна было падумаць, што разам са Сталінам памрэ і генацыд беларусаў. Аднак гэтага не адбылося. Генацыд прыняў толькі іншую форму, больш «ліберальную», прыхаваную ад людскога вока, але не менш жорсткую. Генацыд прыняў форму паступовага, «далікатнага» вынішчэння лідэраў нацыі разам з вынішчэннем мовы і яе носьбітаў. Цяпер гэта называецца зачысткай — усяго толькі!



Хтосьці сказаў, што кайданы робяць на злачынцаў, а потым закоўваюць у іх лепшых сыноў народа, якія асмеліліся ўзняць голас пратэсту супраць акупантаў, што называюць сябе вызваліцелямі. Ад каго толькі? Ад палякаў? Ад літоўцаў? Ад каго хочаце, толькі не ад сапраўдных асімілятараў і душыцеляў усяго беларускага — ад бальшавікоў.

Збалелае сэрца народа крычала «ратуйце!», клікала на дапамогу. Але… «Голас ахвяр не даходзіў спрадвек да жывых», — сказаў паэт Яўген Міклашэўскі, які нядаўна пайшоў ад нас назаўсёды. Не даходзіць гэты голас і сёння!

А між тым нічога беларускага ў нас ужо не застаецца, перш за ўсё — мовы: ні ў вышэйшай школе, ні ў сярэдняй, ні ў самай ніжэйшай ці вышэйшай дзяржаўна-чыноўніцкай установе вы не пачуеце роднага слова, — скрозь гучыць толькі «великий и могучий русский язык».

Сам Прэзідэнт, хоць і даваў клятву на беларускай мове, хутка адкінуў яе і прамаўляе да свайго народа на мове вялікага ўсходняга суседа. За мінулы месяц у Саюз пісьменнікаў Беларусі (новы) прынялі шэсць новых членаў — і ўсе рускамоўныя. Гэта — не паказчык русіфікацыі?

Пры такім адкрытым генацыдзе праз 10–20 гадоў ад беларускай мовы не застанецца і следу! Не застанецца і нас, беларусаў, бо, як сказаў расійскі вучоны-мовазнавец Ушынскі: «Вымер язык в устах народа — вымер и народ». А ўсе, хто яшчэ гавораць па-беларуску, хто абараняе сваю мову, у Рэспубліцы Беларусь лічацца ворагамі народа, іх б’юць палкамі па галовах; кідаюць у «варанкі», а потым у турмы.

Ці можам мы змірыцца з такім пагібельным станам, у якім апынуліся, ці маем мы права, як грамадзяне краіны, якой пагражае знікненне, ці можам мы маўчаць і цярпліва чакаць свайго скону? Не можам і не будзем!

Вулічныя акцыі амаль нічога не даюць. Апазіцыя загнаная ў кут. Апазіцыя не можа выйсці на сродкі масавай інфармацыі — ні на радыё, ні тэле. Там цяпер чуецца толькі «великий и могучий» — на ўсіх каналах. Беларуская мова знікае, яна ўжо не мае свайго, дзяржаўнага ўжытку, хоць фармальна і лічыцца першаю дзяржаўнаю мовай!

Прасіць народы Еўропы ды іх дэмакратычныя ўрады ўзняць свой голас у нашую абарону, каб спыніць генацыд, які адбываецца ў цэнтры Еўропы, на вачах усяго цывілізаванага свету, каб не даць знішчыць такі самабытны, з пявучаю і звонкаю моваю, дзесяцімільённы беларускі народ?

Хацелася б, каб пытанне жыцця і смерці беларусаў было пастаўлена ў бліжэйшы час на пасяджэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Бо час працуе не ў нашую карысць, з кожным днём беларусаў становіцца ўсё менш і менш.


І ці не наспеў час сабраць на зямлі нашай народную Раду (Сход, Форум)? Склікаць тых, каму баліць (ці з розных прычынаў не баліць) вышэйвыкладзенае і не выкладзенае: творцаў, настаўнікаў, дзяржаўных чыноўнікаў, актывістаў грамадскіх аб’яднанняў і партый, інтэлігентаў і рабочых, вяскоўцаў і гарадчукоў, — ды наноў не завастрыць у прадстаўнічым сугалоссі трывогу і клопат пра нацыянальнае беларускае слова?

Слова, якое нішчаць з часоў Мураўёва-вешальніка. І праз стагоддзі свайго ўсё ж могуць дамагчыся…

Няхай свет пачуе наш роспачны крык: «Ратуйце!!!»

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).