№ 199 (291) 18 траўня 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Кніжны хіт у Нарвегіі — Біблія
Першы за 30 гадоў нарвежскі пераклад Бібліі ачоліў нацыянальныя кніжныя чарты з моманту свайго выхаду ў кастрычніку 2011 года. За гэты час, як паведаміла The Guardian, прадалося ўжо больш за 80 000 асобнікаў на пяцімільённае насельніцтва гэтай паўночнай краіны.
«Мы надрукавалі ўсяго 25 000 копіяў для пачатку і думалі, што яны разыдуцца за шэсць-дзевяць месяцаў, а прадалося ўжо 79 000 асобнікаў — гэта неверагодна», — прызнаўся Стын Смемо Страчан, які працаваў над праектам для Нарвежскага біблійнага таварыства. «Яе толькі аднойчы пасунулі з першага месца… Некаторыя людзі спалі ля кнігарняў за дзень да выхаду кнігі, бо на яе было накладзенае эмбарга — гэта крыху смешна усведамляць, пры тым што змест быў даступны ўжо пэўны час».
Над новым выданнем Бібліі працавалі 30 перакладчыкаў-кансультантаў, святароў і акадэмікаў, якія перакладалі тэкст са старагрэцкай і старагабрэйскай, а 12 літаратурных перакладчыкаў «шліфавалі» яго мастацкі ўзровень.
«Натуральна, было вельмі важна зрабіць адэкватны пераклад, але яны таксама хацелі, каб зрабіць яго чытэльным, напісаным добрай літаратурнай мовай,» — адзначыў Смемо Страчан. «Ніхто з гэтых аўтараў не рэлігійны — яны ўсе проста добрыя пісьменнікі, якія палічылі гэта для сябе цікавым праектам».
«Мастацкая» версія Бібліі, у якой няма раздзелаў ці вершаў і якая «чытаецца як раман», таксама выйшла ў Нарвегіі і, па словах выдаўцаў, «прадаецца надзвычай добра».
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, 80 % насельніцтва Нарвегіі належаць Царкве Нарвегіі, —але не ўсе з тых, хто купляе новае выданне Бібліі, робяць гэта з рэлігійных намераў.




















Пакінуць новы каментар