/ Дзеяпіс

/ Дзеяпіс

Рыгор Барадулін. Перакуленае/Опрокинутое; укл. Сяргей Шапран. — Москва: «Время», 2010. — 512 стар.: іл. — Наклад 1500 ас. — (Поэтическая библиотека)

Гэтая ўнікальная кніга — спроба выдавецтва, Саюза беларускіх пісьменнікаў, сяброў і калегаў народнага паэта Беларусі напярэдадні ягонага юбілею падвесці творчыя вынікі пражытага і перадуманага нацыянальным Арфеем. У шыкоўна выдадзеным зборніку арыгіналы вершаў Р.Барадуліна падаюцца паралельна з іх лепшымі перакладамі на расійскую мову — і пад адной вокладкай гучаць словы яшчэ і Якава Хелемскага, Ігара Шклярэўскага, Аляксандра Дракахруста, Навума Кісліка, Валянціна Тараса, Івана Бурсава, Фёдара Яфімава ды маладзейшых Марыны Наталіч і Вікторыі Салаўёвай. «Святам шамана» назваў тую дзею — і сваю прадмову да кнігі — Уладзімір Някляеў.

Ніл Гілевіч. Замова ад страху: новая кніга паэзіі. — Мінск: «Медысонт», 2009. — 96 с. — (Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»; вып. 12)

Новую кнігу Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Замова ад страху» склалі лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі. Кніга стала калядным падарункам ад выдаўцоў — Нілу Гілевічу, а ад патрыярха беларускай літаратуры — беларускім чытачам. Але падобныя падарункі не маюць «прывязкі» да пэўнага часу: «Замова ад страху» з тых кніг, што называюць вечнымі… 

Дар’я Ліс. Вясновы jazz: вершы, апавяданні. — Гародня: «Гарадзенская бібліятэка», 2009. — 60 стар. Наклад 200 ас.

Прадстаўляючы сябе, Дар’я Ліс піша пра свае мары: «1. пабачыць Парыж (і жыць далей) ды папіць кавы ў кавярнях, дзе бываў Хемінгуэй, пахадзіць вулачкамі Вільні, пабачыць Балтыку; 2. праца, што дапаможа ажыццявіць п.1 і быць фінансава незалежнай — у першую чаргу ад сваіх фізічных абмежаванняў...». Шчырая і непасрэдная Дар’я не толькі ў гэтых радках, але і ў сваіх творах. «Героі яе апавяданняў маральна прыгожыя, духоўна багатыя, выхаваныя і адукаваныя... — піша ў прадмове Данута Бічэль, — у творчасці Дар’я перажывае паўнату жыцця, сваіх дзявочых мараў, перадае пасланне і прывітанне добрым людзям, каб даведаліся пра яе перажыванні...». Дада­дзім з прыемнасцю, што вершы і проза Дар’і Ліс добра вядомыя чытачам па адметных, заўважаных і адзначаных, публікацыях у «Дзеяслове». Аднак, сабраныя ў кнігу, яны, як гэта часта бывае, «загучалі» зусім па-новаму.

Геннадий Лопатин. Увидеть дерево: книга поэзии. — Москва: ЧеРо, 2008. — 52 стар. Наклад не пазначаны

Генадзь Лапацін жыве ў Ветцы, што на Гомельшчыне. Піша вершы па-беларуску і па-руску. Але найперш — па-руску. Піша так, як ніхто ў нашай немалой краіне. І застаецца «невядомым правінцыйным паэтам»... Гучыць крыўдна. Але не для Генадзя, а для нас, што прывыклі раскідвацца талентамі, і не заўважаць іх, пакуль яны побач з намі... Аднак — ёсць надзея, і нават упэўненасць, што ўзлёт Генадзя і ягоная вядомасць — яшчэ наперадзе. І будуць ягонымі вершамі зачытвацца не толькі ў Мінску ці Маскве... Вучыць на памяць і цытаваць...


Дзмітры Плакс. Трыццаць тэкстаў. Мінск, «Медысонт», 2009. — 64 с. — Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў»

Адзін з першых водгукаў на гэтую кнігу напісала Аляксандра Дынько. Свае ўражанні ад прачытання яна выказала так: «Унікальны прыклад тэкстаў, у якіх голас і інтанацыя ёсць вызначэннем і ўмоваю гранічна важных паняткаў: жыцця і смерці, любові і кахання, дзеяння і не-дзеяння. Выдатны камертон для чытачоў: няверна ўзятая нота, мінімальны фальш, няшчырасць, ці ў пачуццях, ці ў думках, — і вершы ўнікаюць цябе, распадаючыся на чорныя друкарскія значкі:

«Тлусты ліст ляціць віхор круціць пяць хвілін пачакаю яшчэ ўчора ня трэба нам мора ні сьлёз ні шчасьця абы ня ўпасьці толькі б утрымацца дакрануцца памацаць яшчэ раз адчуць і адбіцца адлаяцца не ўкляпацца ў зямлю цалкам»
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).