xxx

/ Генрых ДАЛІДОВІЧ: Пакліканы часам

/ Генрых ДАЛІДОВІЧ: Пакліканы часам

...я ведаў Івана Шамякіна, бадай,  найбольш з усіх ягоных равеснікаў-франтавікоў.  Па працы ў часопісе «Полымя» (ён там быў пастаянным аўтарам,  сябрам рэдкалегіі, дык заходзіў  часта), па  шматлікіх пісьменніцкіх сходах, партбюро і сакратарыяце (быў я гадоў дзесяць намеснікам сакратара партбюро ажно трох нашых «генсекаў», дык па розных клопатах  меў сотні сустрэч са старшынёй Саюза пісьменнікаў і яго намеснікамі, у тым ліку і з Іванам Пятровічам) і, канечне ж, па многіх агульных сустрэчах у Саюзе пісьменнікаў, у часопісе «Маладосць», на розных выступленнях перад чытачамі, у яго дома, па часамі выпадковых і не зусім такімі спатканнях-размовах у парку імя М.Горкага, па тэлефонных перамовах.

Ды вось сеў сказаць сваё  шчырае слова пра час, у якім  жыў і жыву, пра памерлых і  сучаснікаў, пра яго, класіка, а яно, жаданае слова, не  вельмі прарастае з думкі і  гуку (бывае, перш чым напісаць, тое-сёе прамаўляю). А не прарастае, мабыць, ад ужо сталай маёй горнасці: Божа мілы, колькі іх, яшчэ далёка не старых, маладжавых і маладых, таленавітых, шчырых рупліўцаў і рыцараў беларускага духу і слова, пакінула нас літаральна раптам. За нейкі дзесятак гадоў ці за паўтара яго. Калі пачнеш пералічаць іх, знаных, так патрэбных,  душа беларускага болю аніяк не адпускае, а толькі агортваецца і агортваецца пачуццём велізарнай нашай страты. У сённяшніх нялёгкіх умовах гэтак жыццёва патрэбна нават іхняя такая годная і значная прысут­насць, не кажучы ўжо пра іхнія ненапісаныя творы: іх яшчэ змалку (каго ідэяй БНР, а каго ідэяй хоць марыянетачнай БССР), заварожвала жаданне чалавечай і нашай дзяржаўнай незалежнасці ды магія роднай мовы...

А ўвогуле сказаць грунтоўна пра Івана Шамякіна нялёгка: ён — вельмі няпросты. Як пісьменнік розных жанраў са своеасаблівымі складам і  якасцямі, так і грамадска-дзяржаўны дзеяч, які мог на многае ў Беларусі ўплываць, меў вагу, шмат значыў ці, на жаль, услед за старэйшымі, К.Крапівой, П.Броўкам і М. Танкам, часамі змоўчваў. Нам, мала­дзейшым за іх, здавалася, што яны — народныя, на працягу не аднаго дзесяцігоддзя дэпутаты Вярхоўных Саветаў БССР і СССР, Героі Сацыялістычнай Працы, а М.Танк і І.Шамякін — Старшыні Вярхоўнага Савета БССР з 1963-га па 1985-ы — маглі і павінны былі больш зрабіць для Беларусі як грамадскія і дзяржаўныя дзеячы. Ды не ўсім з нас было добра вядома, што нават іхняму вялікаму папярэдніку, абкружанаму славай і дастаткам Я. Коласу не ўсё было па сіле, а яго паход у ЦК КПБ з затурбаваным лістом пра стан роднай мовы ў гэты ж дзень закончыўся смерцю... 

Пра тое-сёе з тагачаснага я паспеў яшчэ  запытаць у самога Івана Пятровіча ў парку, што носіць не імя Якуба Коласа, які жыў там да вайны. Зразумела, найперш  пра ягонае дачыненне ў такой цяжкой справе, як  узаемаадносіны з уладаю. Усе ж ведалі: як раней П.Броўка, так пазней і ён мелі доступ «наверх», маглі штосьці «выбіць». Але пад моцным ідэалагічным назіркам займацца беларускай літаратурай і пісаць сумленна, смела было вельмі складана. Гістарычную тэматыку ажно да гарбачоўскай перабудовы трэба было прабіваць з боем, ды і сучасная, асабліва з крытыкай ладу, трапляла на старонкі літвыданняў не без значных купюр. Амаль кожны паэтычны зборнік не толькі маладых, але і мэтраў павінен быў пачынацца «з вернасці» — з вершаў, прысвечаных Радзіме, партыі, Леніну альбо Вялікаму Кастрычніку. Мо і з-за гэтага многія нашыя выдатныя празаікі «заселі» на тэме «подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» — праўда, і там шукаючы магчымасць сказаць вялікую праўду вялікай трагедыі...

І. Шамякін першага буйнага  прызнання таксама дабіўся за  твор пра вайну («Глыбокая  плынь»; Сталінская прэмія за 1951 год), пра тое будзе пісаць і  пазней, у 1950–1980-ыя, і якасна на новым узроўні (пенталогія «Трывожнае шчасце», аповесці «Шлюбная ноч», «Гандлярка і паэт», раман «Зеніт»), але ў свядомасці многіх чытачоў ён успрымаецца найперш як пісьменнік  сучаснай тэматыкі. Як беларускі Тургенеў. Ён не аднойчы прызнаваўся, што на яго змалку велізарны ўплыў зрабілі такія рэчы, як родная маляўнічая Гомельшчына, бацькава леснікоўская праца і тое, што калегі-леснікі ў іхнім доме вечарамі з вялікім захапленнем чыталі, слухалі шэдэўр беларускай паэзіі і прозы «Новую зямлю» Якуба Коласа. Сталенне ў студэнцтве прадоўжылі вайна, пасляваенная рэчаіснасць, калі ён адначасова некалькі гадоў настаўнічаў і завочна вучыўся ў Гомельскім педінстытуце. Да сучаснай тэматыкі падступіўся спачатку ў жанры апавядання, але пасля зразумеў: ягоны талент найбольш стасуецца да эпічнага жанру. Гэта і выявілася ў 1953 годзе, калі свет пабачыў ягоны раман «У добры час». Праўда, тут ён яшчэ не зусім «закруціць» сваё, шамякінскае, будзе ў рэчышчы «сацрэалізму», ухваліць у жыцці і тое, што было вартае рашучага асуджэння, але і ва ўмовах тагачаснага літаратурнага працэсу, калі ідэёлагамі ды іхніхі слугамі-крытыкамі дазваляўся толькі канфлікт «добрага з лепшым», дасць ужо яркія рэалістычныя карціны тагачаснай вёскі па прынцыпе «дазіроўкі».

Тое, што І. Шамякін змоладу знаўся з «вышэйшымі сферамі» (вучоба ў партшколе, сустрэчы з кіраўнікамі «сярэдняй рукі»), а пасля здолеў хадзіць і «наверх», трапіць у розныя высокія выбарныя савецкія і партыйныя органы, ён, безумоўна, спажыў удала. Гэта дало яму шанец спазнаць недаступную для простых смяротных «вышэйшую» думку, учуць подых свежых перамен і своечасова з’арыентавацца на новы твор, які можа выклікаць усеагульную ціка­васць. Скажам, да 1956-га ўжо рэзка скараціўся хваласпеў «бацьку ўсіх народаў», але яшчэ яго цараванне не было асуджана як праява «культу асобы» са страшэннымі вынікамі. І вось менавіта ўжо ў 1956-м І.Шамякін знаёміць чытача з раманам «Крыніцы» (раман жа не пішацца за адну ноч, ствараўся мо не меней года), дзе аўтар пасля рамана «У добры час» не толькі паглыбіўся ў адлюстраванне стану тагачаснага грамадства, становішча і псіхалогію розных яго слаёў, але паказаў і рознабаковыя заганы сталінізму, калі слова разыходзіцца са справай, калі цэніцца не столькі чалавечыя талент і годнасць, а ўгодлівае выкананне розных вульгарных пастаноў ды інструкцый. Твор, мала сказаць, выклікаў вялікую цікавасць — кожнага па-свойму ўразіў. І на ранейшыя яго творы было нямала рэцэнзій, а на гэты літаральна пасыпаліся ў самых розных выданнях. Раман ухваліў і А.Адамовіч, якога тады пачыналі называць «дэгустатарам» беларускай прозы. Мо і з «Крыніц»  І.Шамякін становіцца адным з самых чытэльных пісьменнікаў. І не толькі ў нас. Хоць яму не выпала быць доўга ў прозе ў гордай адзіноце: пачынаюць набіраць творчую моц Я.Брыль, І.Мележ, В.Быкаў, а крыху пазней — і У.Караткевіч, яшчэ маладзейшыя.

Набыты творчы поспех замацуе раман «Сэрца на  далоні» (1963), у якім адбу­дзецца яшчэ большае паглыбленне ў рэчаіснасць  і будзе ўдасканалена пісьменніцкае  майстэрства. Бывае, твор на сучасную тэму тут жа становіцца модным, але прачытваць яго другі раз не хочацца: яго пеністасць так і засталася часовай,  сплыла з вадою. «Сэрца на далоні», як і «Трывожнае шчасце», «Крыніцы» вабіць перачы­таць і цяпер: і сёння не лішняя турбота за маральнае здароўе грамадства і кожнага чалавека паасобку, за здаровы лад жыцця, за шчырыя і сумленныя паводзіны і працу, за пазбаўленне ад абыякавасці і разліковага кар’ерызму, ад занядбання вялікіх народных каштоўнасцяў і страху праявіць сваё сапраўднае Я дзеля іх абароны. А што датычыць літаратурных здабыткаў, то ў «Сэрцы на далоні» І.Шамякін стаў сапраўдным майстрам сюжэту і кампазіцыі, у добрым сэнсе інтрыгі, што не дасць чытачу жадання адкласці кнігу недачытанай. А разам з гэтым пачала шліфавацца ягоная моўная палітра: калі раней мог дазваляць сабе нярэдка ўжываць канцылярска-газетную лексіку, то цяпер пераадольваў гэтую спакусу, шукаў сярод лексічнай разнастастайнасці яркае моўна-выяўленчае, даючы слову мастацкую, псіхалагічную і эстэтычную моц. У гэтым сэнсе ён даў выдатны ўзор, які зусім не зашкодзіць вывучаць і цяпер маладым пісьменнікам: спасціжэнне рабочай лабараторнай школы асваення, падачы матэрыяла ў высокапрафесійным, вельмі цікавым, займальным выкананні.

Маючы шмат розных пасадаў і абавязкаў, удзельнічаючы ў розных патрэбных і не зусім пасяджэннях, І.Шамякін умеў і шмат пі­саць. Як па-ранейшаму «тургенеўскае» (раманы «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», «Злая зорка» і інш.), так і, як у свой час гаварылася, на гісторыка-рэвалюцыйную тэму (аповесці «Першы генерал» і «Браняпоезд «Таварыш Ленін»» , раман «Петраград-Брэст»), на гістарычную (раман «Вялікая княгіня»). А да гэтага колькі напісана п’ес, успамінаў і артыкулаў, сцэнарыяў!

Мне асабіста прыемна, што Іван Пятровіч у апошняе дзесяцігоддзе жыцця ўпадабаў друкавацца ў «Маладосці», дзе быў я намеснікам галоўнага рэдактара, а затым галоўным. Некаторыя калегі рабілі мне закіды, што падтрымліваю яго «настальгію па былым, уладкаваным жыцці, непрыйманне перабудовы» і г.д. Лічыў і лічу, што і новыя яго творы («Ахвяры», «Аповесці Івана Андрэевіча», «Падзенне» і інш.) таксама  надзённыя, вострасюжэтныя і патрэбныя: у іх не толькі ўздыхі па слаўным мінулым, але і жывы боль за непачцівасць да старэйшага пакалення і за многае зробленае ім годна, за страту высокай маралі, з-за чаго матэрыяльныя каштоўнасці пераважаюць над духоўнасцю.



...Яшчэ  пра паходы Івана Пятровіча «наверх». Не варта лічыць, што  ён у савецкі час хадзіў  туды толькі для таго, каб нешта  займець найперш для сябе. Тое, што ён меў, натуральна дасталося яму па праве зробленага, што было дасягненнем і ўсёй беларускай літаратуры. Ён стукаўся ў дзверы высокіх цэкоўскіх і саўмінаўскіх кабінетаў і з іншымі турботамі. Пра падтрымку дзейнасці Саюза пісьменнікаў і Дома літаратара, выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Юнацтва» і «Беларускай энцыклапедыі», літаратурных часопісаў. А хто з нас можа заявіць, што Іван Пятровіч, быўшы адным з кіраўнікоў Саюза пісьменнікаў, не паспрыяў нам, не аднаму дзесятку маладых, атрымаць для жыцця і творчай працы кватэру?! Ці, могучы знацца з самымі вядомымі людзьмі краіны, каго яшчэ малазнанага пакрыўдзіў няўважлівасцю і нетактоўнасцю?! А хіба не перажываў шчыра і занепакоена, што новае пакаленне чынавенства дазволіла сабе звысоку глядзець на літаратурную справу і на сапраўдных майстроў яе, а часамі і дапускаць пагарду і знявагу, прыгалубліваць нібыта надзейных шарачкоў, якія паімкнуліся не толькі падняць галовы, але і ўхапіць для сябе тое, што ім, шарачкам, не можа належыць?!

На  жаль, у апошнія гады жыцця  Івана Шамякіна нашыя новыя  «гаспадары» з ім, Асобай, палічылі  за лепшае не лічыцца. А ён, ужо хворы, прытомлены, усё роўна  не мог не выяўляць лепшых  сваіх і грамадзянскіх якасцей,  намагаўся — найбольш праз прэсу, — хацеў дастукацца да іхніх кабінетаў, паразумецца. І не па дробязях. А як пажылы і вядомы чалавек — па турботах пра асноватворнае для нашай маладой незалежнай краіны. І ў гэтым асноватворным ён бачыў непераходнае вялікае значэнне ролі менавіта беларускіх пісьменнікаў, за лёс якіх Ён, Класік, не мог не хвалявацца, клапоцячыся пра нашую агульную будучыню... Адпаведна, сярод шырокіх слаёў нашага грамадства ён не можа не ўспамінацца светла ды пачціва...
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).