xxx

/ Генадзь БУРАЎКІН: З кнігі «Лісты да запатрабавання»

/ Генадзь БУРАЎКІН: З кнігі «Лісты да запатрабавання»

* * *

Калі нянавісць просіцца ў радкі
І сэрца рвуць няўдачы і згрызоты,
Я пакідаю
Дом свой гарадскі,
Шукаю цішыні і адзіноты.

І вось,
Здаецца,
Ад усіх уцёк,
Змог ад штодзённых звадаў зачыніцца…
Але ў вакно мне стукае
Жыццё
Галінкай бэзу,
Дзюбкаю сініцы.

Яно мне не дае ў глухой цішы
Схавацца ў цемры
І на ўсё забыцца,
Знявераным самотнікам зрабіцца
І моўчкі бавіць дні свае,
Як быццам
На выспе ў першабытным шалашы.

Яно не адпускае ад сябе
Халодным ветрам
І дажджом краплістым,
Ядлоўцам і дубком зеленалістым,
Рыданнем кані
І шпачыным свістам,
І зоркамі,
Што свецяцца ў журбе.

І колькі б я аб шчасці не маліў,
Як з горкаю нудой не разлучаўся б —
Жыць давядзецца ў гэтым смутным часе,
На гэтай неўладкованай зямлі…

* * *

Божа мой,
Як лёталі мы ў марах —
Сёння і не ўспомніць ані блізка.
Хіба што ў журботных мемуарах
Рыпнуць,
Як вячэрняя калыска.

Выраслі даўно,
Працверазелі,
Памудрэлі,
Сталі асцярожныя.
Ад наіву вылечыла зелле —
Палыны сівыя,
Прыдарожныя.

Толькі і цяпер
Начамі мучае
У гадоў бязлітаснай аблозе
Самае святое і балючае,
Што дагэтуль так і не збылося…

* * *

Вось і неба раіцца са мною,
Сыпле зоркі ў прыгаршчы мае.
І ўздыхае глуха за спіною
Хвойнік,
Што сцяною паўстае.

Чым мне ад няшчасцяў засланіцца,
Дзе прычаліць лёсу карабель?
Адляцела ўжо мая сініца,
Затрымаўся недзе журавель.

Мару я аб прыстані далёкай,
Аб лагодным шуме чаратоў.
І шукаю
Невідушчым вокам
Сцежку да пахіленых жытоў…


Сонейка незакатнае

1

Ты прачынаешся —
І для мяне ўзыходзіць сонейка,
Залатое,
Вясёлае,
Ласкавае.
І яно запаўняе сабою
Яшчэ сонны пакой
І маё трапяткое сэрца.
Русым вадаспадам промняў
На плечы твае абрынаюцца валасы,
Як ластаўчыны крылы,
Пад імі ўскідваюцца бровы —
І ўсё вакол робіцца
Разняволеным,
Цёплым
І родным.

Я сцішана грэюся каля твайго
загадкавага святла,
Пакуль ты
Заплятаеш косы
І фарбуеш вусны,
Выбіраеш сукенку,
Шукаеш чаравічкі.

Я не хачу цябе адпускаць,
Бо без цябе мне будзе
Холадна,
Сумна
І змрочна.

Але я ведаю,
Што сонца
Павінна свяціць усім,
Не толькі мне аднаму.
І я праводжу цябе да дзвярэй,
Цалую на развітанне
І доўга гляджу ўслед.

Я цяпер ведаю,
Як пахне сонца –
Тваімі духамі і памадай,
Чым яно пазвоньвае ў цішыні —
Тваімі ключамі,
Як таропка цокае па тратуары —
Тваімі абцасікамі…
Ты — маё сонейка.

2

Божа мой,
Колькі клопатаў сыплецца на мяне
з усіх бакоў —
Паперы,
Тэлефонныя званкі,
Наведвальнікі,
Просьбы,
Загады,
Парады,
Даручэнні,
Паведамленні!..

І ўсё —
Абавязковае,
Тэрміновае,
Неадкладнае,
Падрабязнае,
Дакладнае…
Ад сяброў,
Ад калег,
Ад начальства…
І я
Кручуся,
Лаюся,
Махаю рукамі,
Хапаюся за сэрца,
Знясілена падаю на крэсла.
У мяне пагрозліва цямнее ў вачах.

І тут —
Як збавенне,
Як голас неба,
Твой тэлефонны званок:
«А ці паабедаў ты?»

Сонейка,
Пра якое я забыўся,
Зноў выбліснула з-за хмар
І агарнула мяне ласкай,
І прагнала адчай,
І прамыла мне вочы святлом.

Ты ёсць!
Ты думаеш пра мяне!
Ты хвалюешся.
Ты — побач.

Сонейка маё…

3

Па ацішэлых вуліцах
Нясу дадому
Стомленасць,
Неадчэпныя клопаты,
Пакутлівую незадаволенасць сабой
І цяжкі ад недачытаных кніжак партфель.
Не звяртаю ўвагу
На паспешлівых мінакоў,
На перапоўненыя аўтобусы,
На пахаладнелы вецер
І лёгкае шэрае сутонне.

Хочацца як хутчэй
Трапіць дадому,
Скінуць чаравікі,
Адшпурнуць партфель
І ўлегчыся на канапу,
Аддаючыся спакою і прыцемку.

Але насустрач выходзіш ты,
Усмешлівая і прыгожая —
І я забываюся на ўсё,
І хапаю цябе на рукі,
І, як на нашым першым спатканні,
Нясмела і нязграбна
Тулюся да цябе,
І не хачу апускаць на зямлю,
І слепну ад тваіх гарэзных вачэй,
Патанаю ў тваім гарачым дыханні…
За вокнамі — змрок,
На двары — вечар.
Але гэта —
Для іншых,
Змарнелых і няшчасных,
Знявераных і адзінокіх.

А ў мяне на руках —
Загадкавае і чаканае,
Захмеленае і праменнае
Маё сонейка…

4

Твая галава — на маім плячы.
Твая далонька — пад маёй шчакою.
Ля маіх вуснаў — твая скроня
З ціхаю спалоханай жылкаю.

Я паволі адплываю ў сон,
У наша юнацтва —
Пад нашы шапатлівыя бярозы,
Да нашых верасовых сцежак,
Да нашых наіўных клятваў,
У нашу веснавую памяць.

Ты таксама плывеш побач.
І даверліва працягваеш да мяне руку,
І дазваляеш акунуцца ў паводку
Тваіх духмяных валасоў
І вуснамі знайсці твае салодкія вусны…

І ўсё цямнее,
Знікае,
І зямля выплывае з-пад ног,
І ў грудзях ашалела грукае сэрца…

Ды раптам —
Праз сон —
Ты ўскрыкваеш.
І я ўсхопліваюся,
І мяне аблівае пяшчотай
І густой незямной цеплынёй…
Ты нікуды не падзелася.
Ты — ёсць,
Ты — побач,
Ты — са мной,
Сонейка маё незакатнае!..

* * *

Павуцінку
Сівізною ранняй
Скінулі нам з неба жураўлі.
Спадзяванняў
І расчараванняў
Столькі мы з табой перажылі!

Мы цяпер жывём у добрым ладзе.
Крыўды ўсе забыліся.
Але ж
Ні адной маршчынкі не разгладзіш,
Ні адной слязінкі не сатрэш…

* * *

Бурліць,
Шуміць,
Пяе юнацтва,
Як млын з вірліваю вадой…
Ах, як хацелася б угнацца
Мне за паводкай маладой!

Вядома,
Сілы ўжо не тыя,
Не той запал,
Не той імпэт.
І ў храме — новыя святыя,
І ў садзе — новых яблынь цвет.

Ды хай паможа мне Ўсявышні,
Каб у юнацкай гамане
Быў голас мой
Зусім не лішні
І свой пасад
Быў у мяне…

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).