xxx

/ Віктар САЗОНАЎ: Школьны акварыум

/ Віктар САЗОНАЎ: Школьны акварыум

Зінаіда Пятроўна з палёгкай, нібыта скінуўшы з плячэй стокілаграмовы цяжар, уздыхнула і адкінулася на спінцы крэсла. Дзень выдаўся не тое што цяжкі, але нейкі паскудны, нервовы, з непрыемным пахам, як тая вада ў трубах яе школы пасля ўчарашняй аварыі на помпавай станцыі. І гэта ж трэба, каб тая аварыя здарылася акурат у гэты дзень. Дзень правядзення парламенцкіх выбараў, калі яна, заслужаны настаўнік і дырэктар школы, мае гонар быць старшынёй выбарчай участковай камісіі.


…Яна ведае ўсіх як аблупленых. Многія з іх нават вучыліся ў яе. Як і Дзіма. Толькі цяпер ён ужо даўно не Дзіма, а Дзмітры Іванавіч. Яе былы вучань. І гэта ён сёння балатуецца ў парламент. Ён выйграе і будзе дэпутатам. Зінаіда Пятроўна добра ведае. І гэта для яе шчаслівы дзень.

«Сапраўды так, — думала настаўніца. — Гэта сапраўды шчаслівы дзень. Праўда, шчасце крыху сапсавалі. Хто?! Усяго толькі некалькі маладзёнаў з бел-чырвона-белымі значкамі на грудзях, якія размаўлялі па-беларуску. Незалежныя назіральнікі, бачыш ты іх! Сцвярджалі, што выбары фальсіфікуюцца. Нечага там патрабавалі. Хіба што справядлівасці. Але па маім загадзе выбарчую дзяльніцу міліцыя хутка ад іх ачысціла, як ад непатрэбнага смецця, адразу паказаўшы, хто тут гаспадар і што тут справядлівасць.»


Яна перавяла стомлены позірк на спусцелую залю, дзе зусім нядаўна закончыўся падлік галасоў. Вочы міжволі спыніліся на ўжо пустой скрынцы для бюлетэняў. Штосьці яна ёй нагадвала, тая скрынка. Нешта з дзяцінства. Але што?

Яшчэ раз паглядзела на скрынку — і крыху спалохалася. Скрынка нагадвала ёй акварыум. Той самы школьны акварыум, які так доўга пераследаваў яе. Але гэта было так даўно…

* * *

Зінаіда Пятроўна не памятала дакладна, у якім гэта было годзе. Дзе ты зараз усё прыпомніш. Толькі хіба што прыблізна. Апошні раз ёй нагадалі пра акварыум на выбарах у Вярхоўны Савет СССР. У часы Генеральнага Сакратара ЦК КПСС Леаніда Ільіча Брэжнева, калі яна таксама, як і цяпер, узначальвала ўчастковую выбарчую камісію. Яе непаўнагадовая дачка, якая ўвесь дзень з ёй была на выбарчай дзяльніцы і дзіцячым позіркам паглядала на тое, што робяць дарослыя, нечакана не па-дзіцячы пацікавілася:

— Мама, а праўда, што ты стала самай галоўнай таму, што некалі падарыла школе акварыум?

— Хто табе гэта сказаў? — збялела Зінаіда Пятроўна.

— Лявонаў бацька так сказаў. А яшчэ ён гаварыў, што на выбары не пойдзе, бо ў спісах толькі адзін чалавек. Няма з каго выбіраць…

Бацька Лявона — гэта было сур’ёзна. Зінаіда Пятроўна ведала яго даўно. Яшчэ з тае пары, як той называў яе проста Зінка. Ён родны брат Валеркі. І хіба што помсціць ёй за брата.

Эх, Валерка, Валерка! Колькі яна праліла праз яго слёзак. Вочкі не высыхалі. Яна, яшчэ маладзенькая дзяўчынка, стаяла ў двары яго дома, каб нібыта выпадкова сустрэцца з хлопцам. А ён такі сур’ёзны, прыгожы і недасягальны. Вечна нечым заняты. Прывітаецца і пайшоў, нібыта тут стаіць і плача не яна, а ўсяго толькі яе нікому непатрэбны цень.

Толькі каханне было настолькі моцным, што ён яе аднойчы заўважыў. Паглядзеў зусім не так, як звычайна, усяліўшы ў сэрца сонца. І ўжо нічога не было на свеце, акрамя таго вялікага шчасця. Аднаго шчасця на дваіх. Яны хаваліся ад людзей, цалаваліся, цешыліся адно адным. Было ўсё. І яго першае: «Я цябе кахаю!». І яе першае: «Я таксама! Толькі цябе! Цябе аднаго!». І іх агульнае: «Мы будзем разам усё жыццё, і ніхто нас не разлучыць».

Але, акурат перад нейкімі выбарамі, калі горад быў завешаны партрэтамі тагачаснага кіраўніка камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы Мікіты Сяргеевіча Хрушчова, яе выклікалі. Больш не трэба нічога казаць. Проста выклікалі. І гэтым усё сказана.

— Вы даўно ведаеце Валерыя Сініцкага? — сурова спытаў яе следчы, на пінжаку якога зіхацеў вайсковы ордэн. Гэты ордэн прымушаў яе ставіцца да следчага з павагай і казаць толькі праўду.

— Не… Я не ведаю… Не, яго я ведаю… А што?

— А вы ведаеце, якія людзі ў яго збіраюцца? Якія яны спяваюць песні, малююць карціны? Я разумею, што вы маладая — і ні ва ўсім разбіраецеся. Хоць і павінны разбірацца. Вас жа цэняць людзі. Я размаўляў з вашым рэктарам. Ён вас вельмі шануе. Вы ж сакратар камсамольскай арганізацыі.

— Я не разумею, пра што вы, — спалохана прашаптала дзяўчына. — Я не разумею…

— Да вас у нас пакуль няма прэтэнзіяў, — больш лагодным голасам працягваў следчы. — Вы проста заблыталіся. Маладосць, што зробіш. Хоць у вашыя гады мае аднагодкі смела ішлі ў атаку і добра арыентаваліся, дзе вораг, а дзе свае… Вы не ведаеце, дзе зараз можа быць Валеры Сініцкі?

— Не. Я бачыла яго некалькі дзён таму, — праз слёзы выдушыла дзяўчына. — Ён больш да мяне не заходзіў.

— Калі з’явіцца, абавязкова скажыце мне, — следчы паклаў сваю вялую руку ёй на плячо. — Мы ў вас верым. Каб не верылі, я на вас час не губляў бы… Нічога не бойцеся. Мы жадаем вам толькі добрага. Таму пра нашую сустрэчу нікому не паведамім. Ні бацькам, ні на вучобу. І вы не рабіце больш у жыцці памылак. Хопіць вам той памылкі, якую вы зрабілі з акварыумам.



Яна ляцела дахаты куляй і раўла як параненая ваўчыца, у якой, у дадатак да яе раны, яшчэ пастралялі ўсіх ваўчанят. Адкуль яны ведаюць пра акварыум? Каб ён згарэў! Каб пабіла на мільёны кавалкаў…

Валера спаткаў яе ля дзвярэй пад’езда.

— Што з табой? — спалохаўся ён.

— Што ты тут робіш? — збянтэжана адказала яна пытаннем на пытанне.

— Да цябе прыйшоў. Мы з сябрамі ездзілі на некалькі дзён на прыроду. Табе не прапаноўвалі, бо ты вельмі занятая выбарамі.

— Мяне выклікалі, — прашаптала яна. — Цябе шукаюць. Не прыходзь больш да мяне. Ніколі не прыходзь.

— Ты што, Зіна, — глянуў ён ёй у вочы. — Што ты гаворыш? Як ты можаш? Мне няма чаго баяцца. Я сам да іх схаджу. Я нічога не зрабіў!

— Я сказала: не прыходзь! — закрычала яна і кінулася да дзвярэй…

* * *

Яна села і стомлена заплюшчыла вочы. Зінаіда Пятроўна ўбачыла сябе за школьнай партай. На сцяне партрэт кіраўніка краіны Іосіфа Сталіна. А перад ёй разгублены і збялелы твар дырэктара школы Івана Мікалаевіча.

— Што ты нарабіла?! — дрыготкім, як шэлест асінавага ліста, голасам казаў ён і трос у яе пад носам скалечанай на вайне рукой. — Навошта разбіла акварыум? Гэта ж школьная маёмасць. А гэта значыць, што маёмасць дзяржаўная. Мы такую цяжкую вайну выйгралі. Нам краіну падымаць трэба. А ты знішчыла дзяржаўную маёмасць. Гэта шкодніцтва. Наўмыснае. Прызнавайся: хто цябе падвучыў?!

Яна плакала. Плакала ўзахлёб і нічога не магла сказаць.

А праз некалькі дзён яе зноў выклікаў дырэктар.

— Зіначка, — няўпэўнена пачаў ён. — Клімчука арыштавалі. Ну, значыць, нашага дзядзьку Флёру. Цьфу ты! Не нашага, а гэнага, што ў нас у школе печку паліў. Што акварыум прынёс у школу. І арыштавалі яго яшчэ да таго, як ты разбіла той пракляты акварыум. Таму, калі цябе нехта будзе пытацца, чаму ты пабіла акварыум, ты кажы, што зрабіла гэта наўмысна. Што нашай школе непатрэбныя акварыумы ад былых фашысцкіх прыхвасьняў. Не стрымалася, значыць…

На наступны дзень, на школьнай лінейцы, дырэктар сам распавядаў усёй школе пра яе гераічны ўчынак. А строгі дзядзька ў галіфэ вывеў яе за руку на сярэдзіну школьнага пляцу і з гонарам паказваў усім як прыклад савецкага патрыятызму і сацыялістычнага сумлення.

— Сфатаграфуйце гэтую дзяўчынку і дайце здымак у мясцовую газету, — загадаў некаму пасля лінейкі дзядзька ў галіфэ. — Трэба падумаць і пра прэсу больш высокага рангу. І дайце гэты матэрыял у рубрыцы «Справа Паўліка Марозава жыве». Гэты Клімчук — нейкі сваяк Зіне. Парадніце іх яшчэ бліжэй. І матэрыял пра яе бацькоў… Матэрыял да заўтра павінен быць гатовы! — загадаў ён і павярнуўся да дырэктара. — І вось што яшчэ. Трэба ад імя гэтай вашай Зіначкі арганізаваць кампанію па збору грошай на новы школьны акварыум. Маўляў, усе аднакласнікі і аднашкольнікі дачуліся пра патрыятызм Зінаіды і збіраюць грошы на акварыум. Каб паказаць усім, што ад ворагаў нам нічога не трэба. Мы ўсё можам самі і нават лепш можам.

* * *

…І яна справіцца са сваёй задачай. Зараз па яе прыедзе Дзяніс. Ён міліцыянер. Ён ахоўваў парадак на выбарчай дзяльніцы. І ён таксама яе вучань. Дзяніс ужо звазіў яе аддаць пратакол і прывёз па яе просьбе назад. Толькі спытаў:

— А чаго вы на ўчастак? Усё ж скончылася.

— Не ведаю, нешта цягне, — усміхнулася яна.

— Як злачынцу на месца злачынства, — пажартаваў міліцыянер.

Настаўніца напачатку насцярожана глянула на яго, а пасля супакоілася. Дзяніс нічога кепскага сказаць не хацеў. Так, ляпнуў абы ляпнуць. Ну, што зробіш? Ён і ў школе інтэлектам не вылучаўся...

На вуліцы, дзе ліхтары, патухаючы, паказвалі на тое, што хутка будзе ранак, то там то тут групамі хадзілі людзі. Маладыя ды больш сталага веку, выпіўшыя і добра заліўшыя за каўнер.

— Сёння ў нас загад п’яных не чапаць. Зразумела, што калі тыя моцна не хуліганяць, — патлумачыў Дзяніс. — Ды і куды іх дзець? Раптам у ізалятары прыйдзецца зачыняць гэных хуліганаў, што незалежнымі назіральнікамі сябе называюць. Нахабныя, паскуды. Ты ім загадваеш, каб адышлі, не перашкаджалі выбарчаму працэсу, а яны ўсё адно лезуць, як ненармальныя. Зусім абнаглелі. Дык што там Дзмітры Іванавіч?

— Я яму яшчэ не званіла, — вяла адказала настаўніца. — Сам ведаеш, заняты ён зараз. Як-ніяк будучы дэпутат Палаты Прадстаўнікоў. Глядзіш — і да міністра дарасце. Пазней звяжуся…


Зінаіда Пятроўна выйшла з машыны і пасунулася ў кватэру. Яна пустая, тая кватэра. Муж уцёк да іншай і вяртацца не збіраецца. «А я яго калісьці вывела ў людзі, — падумала яна. — Гэта я яго выцягнула з завода, уладкавала вучыцца на завочнае. А пасля, дзякуючы маім знаёмствам, ён атрымаў добрую працу і зрабіў пад маім наглядам някепскую кар’еру. Які аказаўся няўдзячны чалавек. Падонак. Таму я правільна з ім абышлася. Сказала каму трэба — і яго выкінулі з працы…».

Яна села на крэсла і ўспомніла дачку. Дзе яна цяпер, у тым замежжы? Як ёй зараз? Што з ёй?.. А якая была смешная! А цяпер зусім іншая. Неяк успомніла выбары брэжнеўскіх часоў і матуліны запалохванні дэпутатам Антонам. І напісала, што ў Італіі выбіраюць самі людзі. Ніхто ім не ўказвае. І не прапаноўвае. І ніякіх Антонаў яны не выбіраюць. І жывуць не горш, а лепш…

* * *

Зінаіда Пятроўна ўключыла тэлевізар і ўзяла ў рукі кніжку. Нешта з расійскай класікі. З яе любімай. Як хораша ў вершах напісана пра абавязак, сумленне, праўду… Але нічога вясёлага ў галаву не лезла. Наадварот. Не пакідаў думак той пракляты акварыум, які візуальна і чамусьці менавіта сёння нагадваў ёй скрынку для бюлетэняў. Ці скрынка для бюлетэняў нагадвала той акварыум. Няважна. І яшчэ навязліва, як незакліканы госць, лез ва ўспаміны стары Флёра.

Флёра жыў непадалёку ад яе. Яго ўсе паважалі, шанавалі, можна сказаць, што любілі. Зычлівы, чулы чалавек, хоць да раны прыкладвай. Мухі не пакрыўдзіць. Як пачалася вайна, яшчэ тая, 1939-га года, калі прыйшлі савецкія войскі, ён уцёк у лес. З якой нагоды, ніхто не ведае. Як, з кім і супраць каго ён ваяваў, Зінаіда Пятроўна таксама ніколі не ведала. А калі хто што чуў, то маўчаў. Народ тут такі. Прывык маўчаць. Праўды ніхто не скажа. Асабліва ўладам. Бо прывыклі за столькі гадоў — што ні ўлада, то чужынская. Дабра ад яе не чакай.

А ўжо ў 1944-м, калі прыйшлі савецкія войскі яшчэ раз, атрад Флёры прызналі партызанскім і геройскім. І першую ўзнагароду Флёра атрымаў акурат тады. І быў залічаны ў рэгулярнае савецкае войска ў званні сяржанта. Браў Берлін. Прыехаў адтуль праз палявы шпіталь. З медалямі, але ўвесь пакалечаны. Уладкаваўся працаваць у школу і рабіў там розную чорную працу…

Калі арыштавалі Флёру, Зіна не ведала. Ёй тады і ў галаву не прыйшло, што здарылася нешта кепскае. Яна па-ранейшаму прыходзіла да сваёй любімай рыбкі і цешылася яе хараством. А як рыбка вывела яшчэ некалькі маленькіх рыбак, ледзьве не самлела ад шчасця. Ад чыстага і светлага дзіцячага шчасця.

Толькі радавацца ёй давялося не доўга. Рыбка-мама ўзяла і на вачах дзяўчынкі паела ўсіх сваіх рыбак-дзетак.

Дзяўчынка на нейкі час аслупянела. Пасля ў яе душы прачнулася нешта моцнае і неўтаймаванае. Яна адчыніла вакно, узяла ў рукі акварыум і з усяе сілы кінула яго на каменны і маўклівы холад брукаванай школьнай дарожкі.

 

 #
Добрый день.К сожалению,у меня нет белорусского алфавита,поэтому приходиться писать на русском,хотя очень скучаю по своему родному языку.Будучи в Гродно,слушала по радио отрывки из "Дедовых мудростей".Очень понравилось произведение!СПАСИБО!А где можно найти его?В книжном в Гродно нет,а жаль.Подскажите,пожалуйста.Н.А.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).