/ Вершы не па загадзе

/ Вершы не па загадзе

Сваю новую кнігу «Шоргат жукоў» паэт Зміцер Вішнёў прэзентаваў у «еўрапейскім фармаце». Аўтар вырашыў абысціся без перформансаў і проста пачытаў свае вершы ды адказаў на пытанні аматараў паэзіі. Зрэшты, як выявілася, свае творы Вішнёў не хоча называць «вершамі» і аддае перавагу слову «тэксты».

Прэзентацыя новай кнігі Змітра Вішнёва адбылася ў перадкалядную пятніцу ў актавай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.Пушкіна. Вядоўца вечарыны, арт-мэнэджар і перакладчыца Ірына Герасімовіч, пачала імпрэзу з цытаты Віславы Шымборскай, якая казала пра тое, што паэзія акрамя саміх паэтаў і даследчыкаў цікавіць хіба двух-трох чалавек з тысячы. «А нас тут паглядзіце колькі!» — з аптымізмам сказала Ірына, звяртаючыся да амаль поўнай залы.

Каб усіх настроіць на адну хвалю, героя вечара адразу папрасілі прачытаць што-небудзь паказальнае з новага. Зміцер паабяцаў, што гучна прамаўляць не будзе — ды абраў верш, з якога пачынаецца «Шоргат жукоў»: «Вершы не пішуцца па загадзе, яны не падпарадкоўваюцца сігнальным ракетам…».

У працэсе дыскусіі паэта назвалі адным з самых паслядоўных удзельнікаў суполкі «Бум-бам-літ», якая колісь імкнулася змяніць аблічча беларускай літаратуры. Але той не пагаджаўся: «Хоць у творах і вокладцы аўтарства Ігара Клімава праглядаецца сувязь з мінулым, я ўсё ж адышоў ад бумбамлітаўскай творчасці», — заявіў ён і прыняў толькі вызначэнне, якое дала Ірына Герасімовіч: «Ён піша не так, як у «Бум-бам-ліце», а так, як трэба пісаць пасля «Бум-бам-літа».

З.Вішнёў працягваў нягучна чытаць вершы з новага зборніка ды адказваць на пытанні цікаўных. «Я спрабую ўдасканальваць унутраны досвед. У «Трапе для сусліка» я ўзяўся рыфмаваць сказы. Цяпер мне гэта нецікава. У новай кнізе я ўзяўся за санеты, але больш не буду, бо гэта пройдзены этап», — сказаў ён і прызнаўся, што яму шмат чаго не падабаецца з напісанага ім, але галоўнае тое, што за гэта не сорамна — ані перад сабой, ані перад чытачом. Яго паэзія не вырабленая, так лічыць сам паэт: «Ніколі не бывае такога, што я выпісваю. Словы на мяне сыходзяць, і здараецца, што магу за пару хвілінаў напісаць тэкст». Ён вельмі проста падзяляе паэзію — на «выпісаную» (калі людзі навучыліся ўдала рыфмаваць) і «ўнутраную» (гэта калі ад душы). Прычым Зміцер падкрэслена жадае, каб яго называлі мастаком і літаратарам, а не паэтам і выдаўцом.

Паводле Мікалая Дубавіцкага, budzma.org

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/